Авторизация
 

Весткі з Міёрскіх палёў

Вести с Миорских полейЭліза БЛАЖЭВІЧ

Пераўвільготненасць глебы не дазваляе механізатарам УП "Цітова разгарнуць работы шырокім фронтам. Аднак тэхніка задзейнічана на ўсіх участках вясенніх палявых работ. Напрыклад, Анатоль Юршэвіч і Пётр Маняк актыўна вядуць ворыва на энерганасычаных трактарах. Раней дапамагаў ім і Сяргей Хоцька. А фаварыт на сяўбе—Сцяпан Станкевіч, у якога за плячыма багаты стаж хлебароба. Ужо шмат гадоў выязджае ён на палеткі на "МТЗ-3022" з сеялкай АПП-6Д.

 

Зерневымі і зернебабовымі культурамі  ў сельгасарганізацыях раёна засеяны 2051 гектар пры плане 10 194.  Па аб'ёмах выкананай работы апярэджваюць іншых механізатары ААТ "Мікалаёўскі" і ВУПКУ "Міёрскі", дзе ярына ўжо займае адпаведна 374 і 326 гектараў. Аднак, менавіта ў гэтых гаспадарках і самы вялікі план вясенняй сяўбы—910 і 928 га. 

 

Рупліва працуюць на палетках раслінаводы ААТ "Туркова", яны загарнулі ў глебу насенне зерневых і зернебабовых на 291 гектары, што складае каля 60% да неабходнага.
Яравымі занялі 225 гектараў у ААТ "Пад'ельцы" (план 780 га), 160 га—у ААТ "Чэрасы" (815 га), 150 га—ва УП "Цітова" (700 га), 129 га—у ААТ "Любінова" (486 га), 112 га—у КУП "Язна" (857 га), 87 га—ва УП "Павяцце" (351 га), 82 га—у ААТ "Дрыгучы" (242 га), 77 га—у ААТ "Папшулі" (850 га), 20 га—у ААТ "Узмёнскі край" (536 га), 14 га—у ААТ "Гвардзейскі" (490 га) і 4 га—у ААТ "Мерыца" (485 га). А ў ААТ "Наўгароды", "Міёрскі райаграсэрвіс" і ВУПКУ "Юбілейны" сяўбу яшчэ не пачыналі.


- Накіравалі на палеткі сеялкі з рапсам ААТ "Туркова"—засеялі 44 га, "Мікалаёўскі"—26 га і УП "Павяцце"—46 га.
- У гаспадарках раёна запланавана падсеяць травы на 4200 гектарах. Першымі да работы прыступілі раслінаводы ААТ "Чэрасы", дзе дробныя семкі ўжо ляглі на 40-гектарнай плошчы, што складае 16% да неабходнага.
- Першачарговая задача для сельскіх механізатараў—завяршыць ворыва, якое трэба правесці на 12113 гектарах. План выкананы толькі на 41,7%. 20 красавіка пры дзённым заданні 600 га аратыя перавярнулі верхні глебавы пласт усяго на 311 га.
- Да хімпраполкі азімых збожжавых прыступілі ААТ "Туркова" (120 га; 20% да плана), ААТ "Мікалаёўскі" (250 га; 22%) і ААТ "Гвардзейскі" (60 га; 9%).
(Аналіз зводкі райсельгасхарчу за 16 красавіка.) 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта