Авторизация
 

У памяшканнях і на пашах Міёршчыны — працаваць напружана

В помещениях и на пастбищах Миорщины — работать напряжённоЛеанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара

Пашыраная калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі па выніках работы жывёлагадоўлі ў першым квартале прайшла пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова ў аўторак, 11 красавіка, на базе СУП "Павяцце". На яе былі запрошаны дырэктары і галоўныя заатэхнікі сельгаспрадпрыемстваў, кіраўнікі адпаведных раённых служб. Асноўную задачу перад работнікамі ферм на бліжэйшы перыяд Ігар Валер'евіч паставіў пры адкрыцці пасяджэння: трэба працаваць так, каб забяспечыць вытворчасць малака і мяса па ўсіх паказчыках на ўзроўні мінулага года і вышэй. Пакуль з пачатку года ў цэлым па раёне гэта зрабіць не ўдавалася.

 

Канкрэтызаваў сітуацыю ў галіне намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Андрэй Батура: за тры месяцы бягучага года ўсе паказчыкі галіны зменшыліся. Так, пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1 красавіка склала 96,7% да ўзроўню на такую дату летась. Павялічылі гурты УП "Цітова", ААТ "Папшулі", "Пад'ельцы", "Райаграсэрвіс", "Узмёнскі край" і ВУПКУ "Юбілейны", усе астатнія паменшылі, асабліва значна—КУП "Язна", ВУПКУ "Міёрскі", ААТ "Чэрасы", "Дрыгучы", "Мерыца".


В помещениях и на пастбищах Миорщины — работать напряжённоСёлетні валавы надой малака—гэта 96,1% леташняга. Прырост забяспечылі ці захавалі ўзровень мінулага года "Цітова", "Мікалаёўскі", "Пад'ельцы", Наўгароды", "Чэрасы", "Юбілейны", "Павяцце" і "Узмёнскі край". Знізілася прадуктыўнасць дойнага пагалоўя ў "Дрыгучах", "Мерыцы", "Папшулях", "Райаграсэрвісе", "Гвардзейскім", "Міёрскім" і іншых. Асноўная прычына—нізкая якасць травяністых кармоў і парушэнне тэхналогіі кармлення (кармасумесі павышанай вільготнасці і дрэнна перамешаны), недастаткова камбікармоў з высокім утрыманнем пратэіну.


Праблемай у раёне становіцца заўчасны запуск кароў, калі лактацыя не перабольшвае 4-5 месяцаў. Прычыны ў дрэнным уліку асемянення і цялення, нізкай працоўнай дысцыпліне даярак і недастатковым кантролі зоаветэрынарнай службы. У выніку маем надой ад каровы за першы квартал у 667 кілаграмаў, што на 47 кг менш леташняга. Рэалізацыя зменшылася на 6%.


За тры месяцы 66,8% рэалізацыі склала "экстра", 29,3%—вышэйшы гатунак, 3,9%— першы гатунак. З "Цітова" на перапрацоўку паступае 99,6% надою "экстрай", "Любінова" —96,4%, "Павяцця"—95,7%, "Дрыгучоў"—93,6%. Але такога малака зусім няма ў ААТ "Папшулі", "Наўгароды", "Гвардзейскі", КУП "Язна" і ВУПКУ "Юбілейны".


Па прычыне выяўлення інгібіруючых рэчываў наогул не было адпраўлена на перапрацоўку 11,7 тоны малака, у асноўным з "Чэрасаў" і "Любінова".
Да 83,2% знізілася таварнасць малака.
Вырошчванне БРЖ склала 93,6% да леташняга, адпаведна паменшыліся сярэднясутачныя прывагі. Сярод станоўчых і адмоўных прыкладаў—амаль адны і тыя ж гаспадаркі. І прычыны зніжэння прадуктыўнасці статка паўсюль прыкладна аднолькавыя. Гэта нізкая якасць кармоў, недахопы ва ўтрыманні статка, парушэнні тэхналогіі і працоўнай дысцыпліны.


В помещениях и на пастбищах Миорщины — работать напряжённоАндрэй Віктаравіч паставіў задачы па пастаўках цялят на комплекс па адкорме БРЖ ААТ "Чэрасы", па кантрактацыі маладняку. Сярод першачарговага—неадкладны выган максімальнай колькасці жывёлы на тэрыторыі ля ферм, уключэнне ў рацыёны на пераходны перыяд сена і саломы, заканчэнне падрыхтоўкі да эксплуатацыі перасоўных даільных установак з усім шлейфам абсталявання, падтрыманне санітарнага стану на фермах і іх падрыхтоўка да рамонту…


Дырэктар райплемстанцыі Андрэй Клубань заклапочаны зніжэннем эфектыўнасці пакрыцця матачнага пагалоўя, адпаведна, і памяншэннем прыплоду, недастатковай увагай да вырошчвання цялушак, наогул работай па ўзнаўленні статка. Галоўны дзяржаўны ветэрынарны ўрач Мікалай Масал прысвяціў выступленне пытанням лячэння жывёлы, абагачэння рацыёнаў у залежнасці ад пажыўнасці нарыхтаваных травяністых кармоў, наогул тэхналогіі ўтрымання статка. Менавіта ад гэтага залежаць не толькі захаванне пагалоўя, але і яго прадуктыўнасць, якасць рэалізуемай прадукцыі і многае іншае.


В помещениях и на пастбищах Миорщины — работать напряжённоСпецыялісты далі свае рэкамендацыі па паляпшэнні становішча спраў у жывёлагадоўлі.
Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі праінфармаваў кіраўнікоў гаспадарак аб ходзе веснавых палявых работ. У прыватнасці, закончана падкормка азімых зерневых культур, цяпер трэба завезці прэпараты для іх праполкі, каб стварыць умовы для паўторнага сілкавання. Неабходна весці не толькі сяўбу яравых, але і падсеў траў, падкормку лугоў і пашаў. Тукі для гэтага паступаюць, але іх трэба выкарыстоўваць надта эканомна і прадумана.


Удзельнікі калегіі—кіраўнікі і галоўныя заатэхнікі гаспадарак, спецыялісты пазнаёміліся ля мехдвара СУП "Павяцце" з падрыхтаванай да выкарыстання на пашы перасоўнай даільнай устаноўкай з суправаджальным яе шлейфам абсталявання, абмяняліся вопытам яго эксплуатацыі. Іх цікавасць выклікаў мясцовы вопыт бяспрывязнага ўтрымання цялушак на ўзнаўленні, рэканструкцыі кароўніка, абсталявання плёначніка для цялятак.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 880
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 664
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 639
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта