Авторизация
 

Напярэдадні ў Новапагосцкім сельсавеце

Накануне в Новопогостском сельсоветеДзень Новапагосцкага сельсавета адбудзецца на наступным тыдні. Напярэдадні, 11 красавіка, тры рэйдавыя групы накіраваліся ў аглядавы тур па яго тэрыторыі. Па намечаных маршрутах выяўлялі праблемныя кропкі, дзе да навядзення парадку ход не дайшоў. Іх паменела ў параўнанні з леташнімі вынікамі аб'ездаў. Значыць, работа арганізавана, паўсюль становіцца чысцей. Нямала недахопаў выпраўлена, але засталіся і прарэхі. 

 

Месячнік па санітарнай ачыстцы, добраўпарадкаванні тэрыторый стартаваў у раёне 3 красавіка і прадоўжыцца да 3 мая. Да гэтай пары ўжо многія вуліцы, дваровыя тэрыторыі і месцы пахаванняў пачысцелі, набылі прыстойны выгляд. Але яшчэ нямала месц, дзе варта добра папрацаваць, каб навесці парадак.  

 

Накануне в Новопогостском сельсоветеАб'язны шлях групы ў складзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандра Тронькіна, памочніка ўрача-гігіеніста Святланы Кузьміной і карэспандэнта раённай газеты пачынаўся з вёскі Кацілава. Звярнулі ўвагу на аўтобусны прыпынак. Ад дарогі ўсё ў парадку, урна побач, але сюды рэдка калі апускаецца смецце. Пластыкавыя бутэлькі, паперкі размеркаваліся па наваколлі з тыльнага боку прыпынку.


З шашы Міёры-Шаркаўшчына зварочваем на ўхабістую вясковую дарогу. На няспешным ходзе заўважаем абстаноўку ў дварах прыватных дамоў. Яна рабочая: шмат дзе кучы з абрэзаных галін дрэў, смецця, але гэта не назапашаны хлам. Гаспадары рыхтаваліся да свята, трэба меркаваць, што непатрэбнае пасля прыбіралі.


Накануне в Новопогостском сельсоветеНагодай для прыпынку ў канцы вуліцы стала воданапорная вежа. Мінулы раз да яе ўтрымання санэпідэмстанцыя мела прэтэнзіі. Дагэтуль нічога не змянілася: не агароджана, зверху спорным дожджыкам ліецца вада, якая скопліваецца ў падножжа і ўтварае балота. Вежа стаіць на ўзгорку, а ўнізе—азёрная роўнядзь. Від быў бы маляўнічы, але вакол сухастой, параскіданае смецце, галлё ў кучах. Патрабуе добраўпарадкавання і трансфарматарная станцыя паблізу адсюль.


Наступны аб'ект павышанай увагі—кацілаўская ферма. Тут таксама нічога новага: агароджа не адрамантавана, на тэрыторыі вада, гразь, парэзаны глыбокія каляіны, у адной з якіх загразнуў і нават прылёг на бок трактар. Не лепшая сітуацыя і ў самім будынку. Аператар мые даільнае абсталяванне, па падлозе ручаямі расцякаецца вада, утвараючы лужыну. На пытанне, чаму ля фермы парадку няма, тутэйшыя працаўнікі запэўнілі: "Усё нармальна, рабочая абстаноўка".


Накануне в Новопогостском сельсоветеКрытыку рэйдавай групы выслухаў старшыня ААТ "Любінова" Васіль Яфімаў, сітуацыю будуць выпраўляць. І ля астатніх аб'ектаў гаспадаркі прыберуць лішняе. У цэлым ля цялятнікаў, зернескладаў, піларамы, мехмайстэрні парадак, які падтрымліваецца пастаянна.
Далей па маршруце кацілаўскае месца пахаванняў. Без агароджы, але акуратнае, тут ніводнага дрэўца, сонцам заліта наваколле. Але варта адысціся крыху ў бок і сутыкнешся з канавай, дзе раскіданы рытуальныя адходы. Лёгка знайшлася і асноўная куча смецця, не данесенага ў кантэйнер. Дабрацца да яго проста немагчыма—добра замаскіраваны ў дзікіх зарасніках кустоя і бур'яну.


Гэта першае месца пахаванняў на нашым шляху. Усяго аб'ехалі пяць. Да Радуніцы яшчэ далёка, але, мяркуючы па свежападсыпаным пясочку на могілках, да яе гатовы. Смецце прыбралі, толькі ў кантэйнер не аднеслі. Так загрувашчваецца тэрыторыя ля святых месц. Ці ж гэта лепшае праяўленне памяці пра ўсіх, каго няма сярод нас?


Накануне в Новопогостском сельсоветеУ Забор'і на каталіцкім пагосце не даюць пакою ні мёртвым, ні жывым старыя дрэвы. Валянціна Станіславаўна Цішаловіч з Кацілава ў роспачы, бярозы пашкодзілі помнікі, памялі жалезныя агароджы, і не ў яе адной такая бяда. "Як убраць аварыйныя дрэвы, да каго звярнуцца?—пыталася жанчына.—Звычайна такую работу выконваюць супольна, але ў многіх тут пахаваных ужо няма каму смуткаваць.


Хто ж павінен паклапаціцца, каб у святым месцы ўсё было прыстойна, па-чалавечы, спыталіся ў старшыні Новапагосцкага сельсавета.
— Добраўпарадкаванне — гэта клопат не толькі мясцовай улады, але і насельніцтва ,— нагадала Раіса Гернат. — Чысціня — агульная справа, у якой не павінна быць раўнадушных і крайніх. Ёсць спецыяліст, які выконвае паслугі па выдаленні аварыйных дрэў на могілках. Але гэта работа праводзіцца за ўласныя сродкі грамадзян. Каб арганізаваць справу, вышукваюцца блізкія, сваякі пахаваных у Забор'і. Вырашэнне праблемы сельсавет намераны давесці да лагічнага завяршэння.


***
Па дарозе на адным з прысядзібных надзелаў заўважылі касцёр. Нейкі ажыятаж вакол векавога дрэва, што расце праз дарогу ад хаты. Мужчына раз за разам шпарка ўзбіраўся па лесвіцы з вёдрамі, іх падавала жанчына. У гаспадароў збянтэжаныя твары, страх і паніка ў вачах. Ужо праехаўшы міма заўважылі, што з самага верху ствала вырываецца аранжавае полымя. Так высока даляцела гарачая іскра!!! Дрэва ўсё ж патушылі, але яно яшчэ доўга тлела.


У цэлым, падчас рэйду заўважана больш станоўчага. У Чапуках гаспадары дбаюць пра чысціню ў сваіх дварах. У выдатным стане аб'екты сацыяльнай сферы. У Кублішчыне паўсюль прыбрана. Узброеныя працоўным інвентаром дружна завіхаліся прыхаджане ля храма Свята-Троіцкай сатараабрадчай абшчыны. Толькі ў Клётавым Двары адзін з дамоў не ўпісаўся ў агульную ідылію. Адзінокі гаспадар устроіў у сябе пад вокнамі натуральную звалку, якая разрастаецца ў геаметрычнай прагрэсіі. Як высветлілася, ужо шмат гадоў з яго нядбайнасцю змагаюцца суседзі, папракаюць за бардак аднавяскоўцы. Гэта амаральна, небяспечна і страшна — даводзяць яму ў сельсавеце. Але мужчына не крыўдуе, крытыку ў галаву не бярэ — так жыць для яго норма. Мабыць, значны штраф зможа змяніць неардынарны светапогляд? 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта