Авторизация
 

Сюжэт з месца сяўбы ў ААТ "Мікалаёўскі"

Сюжет с места сева в ОАО "Николевский"Эліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

ААТ "Мікалаёўскі" — самая вялікая ў раёне гаспадарка, землі якой раскінуліся ад Заходняй Дзвіны да Шаркаўшчынскага раёна. Агульная плошча яравой сяўбы тут перавышае 1800 гектар. Таму мясцовыя механізатары першымі на Міёршчыне накіроўваюцца вясной на палеткі.

 

Дарога ад райцэнтра да ААТ "Мікалаёўскі" няблізкая, спяшаемся зрабіць сюжэт непасрэдна з месца сяўбы. У дарозе сустрэліся з дырэктарам гаспадаркі Аляксеем Лаўрыновічам, які аб'язджаў фермы. Пацікавіліся ходам работы.

 

— Глеба яшчэ пераўвільготненая і няма магчымасці разгарнуць работы шырокім фронтам, — са шкадаваннем адзначыў кіраўнік. — Восенню частка плошчаў пад яравую сяўбу засталася некранутай. Цяпер трэба ўзараць, падсілкаваўшы арганікай. Аднак гружаныя гноераскідвальнікі рэжуць калеі, буксуюць, перарасходуецца паліва. Не ўсюды можна ўз'ехаць з сеялкамі, выбіраем участкі, дзе глеба пры пяску. Цяпер трактарысты заняты ва ўрочашчы Касабукі ля ракі Дзісна. 

 

Зірнуўшы на гадзіннік, дырэктар паспяшаўся па справах, а карэспандэнты скіраваліся ў пошуках сеяльшчыкаў. Пра дакладны маршрут даведаліся ў дыспетчарскай мехмайстэрні, ён пралягаў праз вёскі Шарагі, Бычыншчына. Ехалі, затым ішлі пешшу пакуль не ўбачылі закультываванае поле, дзе працавалі трактары з сеялкамі. Мінулі ручай, скіраваліся на засеянае шматгектарнае поле. Нарэшце апынуліся на месцы, дзе спаткалі галоўнага агранома Івана Белазорчыка.


— Завяршаем сяўбу авёсу, пад які адвялі 118 гектараў,—распавёў ён гаворку. — Ва ўрочашчы Касабукі пад ім 48 гектар. Маглі закругліцца тут раней, але чакалі пакуль падсохне глеба пасля дажджу. Сяўба аўсу фінішыруе, апоўдні скіруемся на суседні, адведзены пад зернебабовую сумесь участак. Час ужо і ячмень сеяць. Апрацаваны хімікатамі 120 тон зярнятак. Увесь пасяўны матэрыял — першарэпрадукцыйны. Закупілі 20 элітнага ячменю, што дасць магчымасць у дастатковым аб'ёме атрымаць высокаякаснае насенне для сяўбы ў наступным годзе. 410 гектараў ворыва адведзена пад рапс. З Віцебскага МЭЗа атрымаем 7 тон насення. Вырошчваем не толькі для продажу алейнага насення, але і як кармавую культуру — зімовы рацыён жывёлы абагачаецца высокабялковым рапсавым шротам. Як заўсёды, у ліку прыярытэтных — кукуруза, пад яе нам трэба падрыхтаваць 500 гектар. Ускладняе сітуацыю, што не ўсе ўчасткі ўзаралі восенню. Прычым, неабходна не толькі апрацаваць глебу плугамі, але і загарнуць арганіку, яна спрыяе актыўнаму росту "каралевы палёў".


Участкі пад яравыя зерневыя і зернебабовыя ў гаспадарцы сілкуюць калійнымі ўгнаеннямі. Дзе восенню зямля засталася "пустой", уносяць іх цяпер. З гэтым спраўляецца механізатар Аляксандр Будо. Пазней ярыну плануюць падкарміць цвёрдымі азотнымі ўгнаеннямі. КАС прымянялі на азімым полі. Усю пшаніцу—1120 гектар—апрацавалі ў раннія тэрміны, і ўжо бачна як інтэнсіўна пайшлі ў рост расліны на палетках, дзе сілкаванне правялі ў краса-віку. Уносіў угнаенні на самаходнай машыне на пнеўмаходзе Васіль Зелянкевіч.


Са слоў кіраўніка раслінаводчай галіны, у рабоце цяпер задзейнічаны два трактары з сеялкамі, імі кіруюць Валерый Шыманоўскі і Сяргей Храпавіцкі. Калі распачнецца масавая сяўба, далучыцца Пётр Станкевіч на "МТЗ-3022" з АПП-6 — ён будзе шчыраваць у асноўным на рапсавым полі.
Паблізу ад нас прыпыніліся трактары з чызелямі. Абодва механізатары — Аляксандр Атміновіч і Міхаіл Шкялёнак — у ліку вопытных і руплівых. Забяспечваюць фронт работы сеяльшчыкам. Міхаіл мінулагодняй восенню папоўніў шэраг ветэранаў працы, аднак па-ранейшаму ў страі і сумленна выконвае працоўныя абавязкі.


Сюжет с места сева в ОАО "Николевский"На поле прыбыў трактар з насеннем. За рулём — Міхаіл Балаш. Валерый Шыманоўскі на "МТЗ-3022" паспяшаўся заправіць аўсом сеялку ААП-6, прыпыніўся і Сяргей Храпавіцкі на "Палессі" з трохметровай "Лемкен". За лічаныя хвіліны з самаробнага загрузчыка—камбайнавага бункера на колах — агрэгаты напоўніліся зярняткамі аўсу.


— Мяркуем сёння не менш за 35 гектараў засеяць. Калі надвор'е спрыяе, няма затрымак з апрацоўкай глебы, можам да 90 гектар за дзень засяваць. Вось толькі глеба сохне марудна. Нам бы сонца ды сухавею,  — адзначае кіраўнік раслінаводчай галіны ААТ "Мікалаёўскі" Іван Белазорчык.
Ён упэўнены, што ў другой палове красавіка тэмпы работы істотна паскорацца. Тады ўсе трактарысты запрацуюць на поўную сілу ад ранку да змяркання, не лічачыся з уласным часам.


Сюжет с места сева в ОАО "Николевский"На 9 красавіка ў ААТ "Мікалаёўскі" ярына займае 168 гектар, і па аб'ёмах сяўбы гаспадарка нашмат апярэджавае іншыя сельгасарганізацыі раёна. Для даведкі: на гэтую дату ў раёне пасеяны 451 гектар зерневых і зернебабовых, у тым ліку ў ВУПКУ "Міёрскі" — 76 га, ААТ "Туркова"—90 га, УП "Цітова" — 75 га, УП "Павяцце" — 25 га, ААТ "Дрыгучы" — 17 га. Іншыя гаспадаркі сеялкі на палеткі яшчэ не накіроўвалі. 

 

На здымку: 1. руплівыя механізатары ААТ "Мікалаёўскі"
Аляксандр Атміновіч і Міхаіл Шкялёнак, якія вядуць
перадпасяўную культывацыю глебы.

2. М. БАЛАШ і С. ХРАПАВІЦКІ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 576
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 603
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта