Авторизация
 

У Вячаслава і Яўгеніі АНДРУКОВІЧАЎ з Волкаўшчыны не бывае выхадных

У Вячеслава и Евгении Андруковичей из Волковщины не бывает выходныхУ Вячаслава і Яўгеніі АНДРУКОВІЧАЎ з вёскі Волкаўшчына не бывае выхадных дзён і водпускаў. Як і ва ўсіх працавітых сяльчан. Штораніцы ў 5.30 устае гаспадыня. Ідзе не на кухню каву варыць, а ў хлеў. Доіць трох кароў. У 6.20 за малаком прыязджае машына. А яшчэ трэба даць рагулям сена, прыбраць у стойле. Затым — нагрэць вады і накарміць пяцярых свіней. За імі чарга трусоў і курэй. Дапамагае спраўляцца гаспадар. Клопаты займаюць больш за гадзіну. У абед і вечарам — зноў у хляве.

 

Да сельскай працы Андруковічы звыклыя. Абодва выраслі ў вёсцы. Дзяцінства Вячаслава Ювенальевіча прайшло ў Снегах, што непадалёку ад Волкаўшчыны. Яўгенія Мікалаеўна родам з Ельскага раёна Гомельскай вобласці. У міёрскі край прыехала па размеркаванні, скончыўшы тэхнікум у Бабруйску. Па спецыяльнасці — тэхнік-будаўнік. Пасля асвоіла іншыя прафесіі.


—Была бухгалтарам, налічвала заробак будаўнікам,— расказвае Яўгенія Мікалаеўна. — У былым калгасе "Рассвет" пятнаццаць год адпрацавала, з іх пяць—заатэхнікам. Пасля ўладкавалася выхавальнікам у Новапагосцкі дзіцячы сад. У Волкаўшчынскай школе была кухонным работнікам, затым—бібліятэкарам. Цяпер даглядаю свёкра, ён інвалід 1-й групы. Штодня наведваюся ў Снегі.


У Вячеслава и Евгении Андруковичей из Волковщины не бывает выходныхКаля 20 год аддаў "Рассвету" Вячаслаў Ювенальевіч. Загадваў майстэрняй, машынным дваром, вёў бітву за ўраджай на камбайне "Ніва". Стараннага працаўніка заносілі на Дошку гонару гаспадаркі. Захоўваюцца на паліцы граматы. З 2005 года Вячаслаў Андруковіч — егер ТАА "Абстэрна". Сочыць за парадкам на давераным участку ў 6 500 га, арганізоўвае паляванне.
— Работа падабаецца. Лес, свежае паветра, — гаворыць субяседнік. — На ўчастку ласі і казулі водзяцца, дзікоў мала. Раней прыязджалі на паляванне нарвежцы, немцы, французы, чэхі, нават індус. Цяпер больш расіяне.


Парадак ва ўласным садзе ў гаспадара. Прышчапіў яблыні. Увосень цвілі ягады годжы, ра-дзіма якіх — Кітай. Вячаслаў Ювенальевіч спадзяецца сабраць карысныя плады ў сваім двары.


Пра эстэтыку сядзібы клапоціцца Яўгенія Мікалаеўна. Паказваюцца з зямлі парасткі цюльпанаў. Летам іх зменяць любімчыкі гаспадыні—цыніі і астры. Увосень "загарацца" аксаміткі. Кветкавы ансамбль дапаўняюць дэкаратыўныя фігуры. Акуратны дагледжаны двор адзначалі ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні.


Дом Андруковічаў з чырвонай цэглы пазнаць лёгка. Атрымалі яго ад гаспадаркі. Прыватызавалі, дабудавалі. Тут выраслі дзеці. Дачка Таццяна цяпер у Мінску. Мае дзве вышэйшыя адукацыі — юрыдычную і эканамічную. Сын Віталь скончыў каледж машынабудавання і працуе тэхнолагам на "МАЗ-МАН" (сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства па вытворчасці грузавых аўтамабіляў, пагрузчыкаў і снегабалотаходаў). Мае сям'ю і кватэру, другі гадок ідзе дачушкам-двайняткам.


Бацькі задаволены, што ў дзяцей усё складваецца. Яны выраслі годнымі людзьмі. У гэтым адыграла ролю выхаванне працай.
— З малых гадоў дзеці дапамагалі: палолі агарод, нарыхтоўвалі сена, збіралі ягады і так далей. Прычым без прымусу. Разумелі, што так трэба. Пасля мне ніколі не было сорамна за сваіх дачку і сына, — не тоячы слёз радасці, гаворыць маці.


Падсобная гаспадарка — трывалы эканамічны падмурак. Маюць прыбытак са здадзенага малака. Свае мяса і гародніна. Дзецям прадуктамі дапамагаюць. Ёсць уласны трактар і агрэгаты да яго. Хапае ручной працы — штодзённай і цяжкай. Па-іншаму Андруковічы не ўмеюць. І многія іх аднавяскоўцы таксама.


— У нашай вёсцы шмат дбайных працавітых гаспадароў. Трымаюць па 2-3 каровы, агароды садзяць. Суседцы сёлета 80 год будзе, і ў яе карова ёсць, — заўважае Яўгенія Мікалаеўна і дадае: — Я так лічу: жыць у сельскай мясцовасці і не працаваць на зямлі — вялікі грэх.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 582
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 604
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта