Авторизация
 

Хутка ў ААТ "Пад'ельцы" сяўба ярыны

Скоро в ОАО "Падъельцы" сев яровыхУжо тыдзень шчыруе на трактары з плугам Андрэй Юхно. Разам з іншымі механізатарамі ААТ "Пад'ельцы" спяшаецца апрацаваць участкі, дзе не паспелі правесці зяблівае ворыва. Хутка прыступіць да больш важнай справы — сяўбы ярыны.

 

Перш за ўсё трактарыст "пераабуў" трактар, давёў да ладу сеялку Lemken. Давядзецца загортваць у глебу важкія зярняткі збажыны і кукурузы, дробнае насенне шматгадовых траў, рапсу. Ведае як правільна адрэгуляваць агрэгат, каб не дапусціць перасеву ці недасеву, бо ўжо сем сезонаў на полі з сеялкай поплеч з вопытнымі земляробамі Мікалаем Качаном і Маратам Герасімовічам.


— Несумненны лідар сярод нас Марат Антонавіч, бо ён кіруе магутным "МТЗ-3022" у счэпцы з шыроказахопным шасціметровым АПП-6. А ў мяне — трохметровая сеялка. Увогуле, тэмпы работы і якасць сяўбы ў многім залежаць ад умоў надвор'я. Стартавала вясна рана, але глеба вельмі пераўвільготненая, пры ранняй сяўбе парасткі могуць загінуць ад марозу, — разважае Андрэй Юхно.


З гэтым механізатарам давялося сустрэцца на тэрыторыі Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых. Ён сюды на трактарадром прыгнаў "Беларус", каб экзаменуемыя маглі паказаць свае навыкі ў кіраванні. Сярод навучэнцаў Яўген Пятроў і Андрэй Талстоў з ААТ "Пад'ельцы". Андрэй Юхно права на кіраванне трактарамі і самаходнымі машынамі катэгорый "В" і "D" атрымаў даўно і ўжо мае адзінаццацігадовы стаж работы на на "МТЗ-1221", дзесяцігадовы — на збожжаўборачным камбайне.


Навыкі ваджэння атрымаў у Маляўскім вучэбна-вытворчым камбінаце, калі вучыўся ў Дворнасельскай школе. Пасля набыў будаўнічую спецыяльнасць і падаўся ў Мінск. Нядрэнна зарабляў, але цягнула ў родную вёску Пестуны. Маці, якая тады даіла кароў на ферме, прапанавалі новы дом у Пад'ельцах. Дырэктар сельгаставарыства і Андрэя запрасіў на трактар і паабяцаў жыллё. Якраз дарэчы, бо ў загсе ўжо ляжала заява на шлюбаванне з Ірынай.


На новай рабоце маладому хлебаробу хутка даверылі "МТЗ-1221" з сеялкай. Працаваў на "КЗС-1218": работа прыносіла добры заробак, што важна для маладой сям'і. А яна тым часам павялічвалася. Нарадзіўся першынец Дзіма, затым — Ваня. Цяпер старэйшаму пяць гадкоў, а меншаму — чатыры. Ходзяць у дзіцячы садок у райцэнтры, куды шторанку іх адводзіць тата. Мама рана ідзе на ферму даглядаць цялят.


Хлопчыкаў таксама ціка-віць тэхніка. Не дзіўна, тата — трактарыст і дзядуля ўсё жыццё адпрацаваў механізатарам у ААТ "Пад'ельцы", шчыраваў на гусенічным "ДТ-75". Хто ведае, можа падрастае новая змена механізатараў. Але важна перш за ўсё, каб яны сталі добрымі, адкрытымі, працавітымі людзьмі, нераўнадушнымі да вясковага ладу жыцця, як іх родныя.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта