Авторизация
 

Сабраў механізатараў Міёршчыны тэхагляд

Собрал механизаторов Миорщины техосмотр Эліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Ва УП "Павяцце" на тэрыторыі мехдвара 14 сакавіка сабралася шмат механізатараў. Тут адбыўся тэхагляд. Пасля самых хвалюючых і адказных рабочых момантаў дзяржаўны інжынер-інспектар Уладзімір Яскевіч з выконваючым абавязкі галоўнага інжынера мясцовага сельгаспрадпрыемства Дзмітрыем Немянёнкам накіраваліся ў дыспетчарскую афармляць неабходную дакументацыю, а кіроўцы "сталёвых коней" засталіся гутарыць пра надзённыя справы. У тым ліку пра ход падрыхтоўкі тэхнікі да сяўбы. 

 

Як высветлілася, яшчэ не ўсе колавыя "цягачы" пастаўлены на лінейку гатоўнасці. У гаспадарцы тры магутных "Беларусы". Два з іх паспяхова прайшлі тэхагляд. У адным няспраўны рухавік. Спадзяюцца трактарысты, да пачатку палявых работ "МТЗ-3022" таксама стане ў строй.
Заклапочаны, што пакуль няма запчастак для рамонту, а таму многія агрэгаты яшчэ не гатовы працаваць. Вось і з трох сеялак спраўная толькі "СЗТМ-4", якую купілі летась. Замацавана за Уладзімірам Юрашакам. У камбінаваных агрэгатах "Лемкен" і "АПП-6", з якімі гаспадараць на палетках Сяргей Нежывінскі і Уладзімір Сіўко, трэба мяняць утулкі, чысцікі і іншыя дэталі. Іх на складзе пакуль няма, але абяцаюць у бліжэйшыя дні прывезці. Вопытны трактарыст Уладзімір Сіўко сцвярджае, што пры паступленні патрэбных дэталяў за рамонт сеялак возьмуцца адразу, хаця яму асабіста давядзецца шмат пашчыраваць.


Собрал механизаторов Миорщины техосмотр — Рамантую шасціметровы "АПП-6" штогод самастойна. Сёлета на гэта, мяркую, спатрэбіцца тыдзень, бо многае трэба замяніць, — гаворыць трактарыст.
Большасць глебаапрацоўчай тэхнікі ўжо пастаўлена на лінейку гатоўнасці. Напрыклад, трактарыст Аляксей Мароз, хоць сёння гатоў выехаць на ворыва са шматкорпусным зваротным плугам.


—І замацаваны за мной культыватар у поўнай "баявой гатоўнасці",—кажа яго калега Андрэй Драба.
Між тым, восенню не паспелі завяршыць зяблівае ворыва. Засталіся неапрацаванымі, у асноўным, дробнаконтурныя палеткі, на якіх найлепш гаспадарыць з невялікімі плугамі, а вось гэтыя навясныя агрэгаты яшчэ не адрамантаваны. Няспраўныя і гноераскідвальнікі.
Па выніках дзяржнагляду інжынер-інспектар зазначыў, што ў мясцовай гаспадарцы з 19 прадастаўленых на тэхагляд трактараў дапушчаны да эксплуатацыі — 17. На два "МТЗ-82", якія куплены па лізінгу, сельгаспрадпрыемства своечасова не перааформіла дакументы.


— Усяго ў гаспадарцы 32 колавыя трактары, а таму трэба пастарацца ўсе належным чынам падрыхтаваць да тэхагляду. Ва УП "Павяцце" з гэтым праблем няма. У ліку лепшых таксама УП "Цітова", "Гвардзейскі", "Міёрскі райаграсэрвіс", "Туркова", — патлумачыў Уладзімір Яскевіч і з іншымі членамі камісіі заспяшаўся ў ААТ "Мерыца". Пазней дзяржінспектар паведаміў, што ў суседняй гаспадарцы з 19 колавых трактараў прадставілі на тэхагляд 14, з іх прыдатныя да эксплуатацыі 12. У адрас інжынернай службы і кіраўніцтва КУП "Язна" і ВУПКУ "Юбілейны" прагучала крытыка за зрыў графіка тэхагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 684
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 224
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 297
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 092
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 967
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 065
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 735
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 апреля 2018
Александр, Антон, Валентин, Иван, Мартин

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта