Авторизация
 

Аляксандр і Алена КРАСЬКО з вёскі Слабада

Александр и Елена Красько из деревни СлободаКацярына Рынкевіч

Фотаматэрыялы Казіміра Блажэвіча

Сядзібу гаспадароў Красько лёгка знайсці па высокіх туі і елцы ў двары. Насуперак народнаму павер'ю, якое лічыць елку дрэвам злым і небяспечным для сямейнага шчасця, у доме лад і добрае надвор'е. Гаспадар займаецца рамонтам і ўяўляе, як будзе выглядаць абноўленае жытло. Гаспадыня вяжа дыванкі, перабірае гусіны пух для падушак і плануе наведаць Швецыю.

 

Аляксандр Максімавіч і Алена Канстанцінаўна КРАСЬКО з вёскі Слабада чытаюць свежыя навіны на інтэрнэт-сайтах, выводзяць птушанят ва ўласным інкубатары і ведаюць, на чым сэканоміць сямейны бюджэт.

 

Слабаду сям'я прыехала ў 1993-м. Пакінуць уласную кватэру ў Рызе вымусілі абставіны. Атрымаць грамадзянства ў Латвіі не маглі. Яно "свяціла" толькі тым, хто пражываў у краіне да 1940 года. Алена Канстанцінаўна прыехала ў Рыгу вучыцца, скончыўшы Лявонпальскую школу. Аляксандр Мак-сімавіч хоць і нарадзіўся тут, але сваім не быў. Яго маці-расіянка і тата-беларус пасяліліся ў Латвіі пазней за саракавы год.
У пачатку 90-х латвійская зямля не вызначалася гасціннасцю для чужынцаў. Пачалі з нуля на беларускай.


—Цяжка было, калі вярнуліся. Тры гады прывыкала. Дзеці пайшлі ў беларускамоўную школу. Перажывала за іх паспяховасць. Мая маці ў Латышах жыла, трымала вялікую гаспадарку, нам адну карову аддала,—расказвае Алена Канстанцінаўна.


Александр и Елена Красько из деревни СлободаАб'ёмы ўласнай гаспадаркі хутка павялічыліся. Гадавалі авец, свіней, птушку. Ад продажу малака і яек з уласнага падворку атрымлівалі прыбытак. Высокіх заробкаў не мелі. Аляксандр Максімавіч працаваў у Верхнядзвінску: вадзіцелем на малаказаводзе, у меліярацыі, у лясгасе. Пасля перайшоў слесарам у міёрскую камунальную гаспадарку, адказвае за водазабеспячэнне ў вёсцы. Алена Канстанцінаўна ўладкавалася швачкай у суседні райцэнтр, затым загадвала фермай у мясцовым калгасе, 16 год была інспектарам па кадрах, цяпер на заслужаным адпачынку.


Прызвычаіцца да сельскага ўкладу жыцця няпроста не столькі з-за пастаяннай фізічнай працы. Ёй дбайных гаспадароў не напалохаць. Засмучала прыхільнасць вяскоўцаў да спіртнога. Аляксандр Максімавіч не тоіць, што таксама не заўсёды абыходзіў спакусу. Але пераадолеў сябе. Адмовіўся і ад алкаголю, і ад цыгарэт.
—Курыў 35 год і ўжо 14, як развітаўся з гэтай звычкай, —гаворыць гаспадар і ўпэўнена сцвярджае:—Калі не траціць грошы на спіртное і цыгарэты, можна добра сэканоміць.


Да свайго здароўя муж і жонка ўважлівыя. Прытрымліваюцца правільнага харчавання. Нават выпечкай сябе не песцяць. Пячэнне, пірагі і торты гаспадыня выпякае для гасцей. Чакаюць дадому дзяцей з сем'ямі. Сын Цімур у Маскве. Дачка Наталля ў Віцебску, у яе маці бывае часцей. Прывозіць у падарунак падушкі ручной работы, набітыя гусіным пухам. Разам з унучкай-першакласніцай Сафіяй на хуткасць збіраюць пазлы.
Алена Канстанцінаўна любіць падарожнічаць. Пабывала ва Украіне, у захапленні ад Белавежскай пушчы. Цяпер мае намер паехаць у Латвію, а адтуль на пароме сплаваць у Швецыю. Мэта Аляксандра Максімавіча—давесці да канца рамонт. З Латышоў перавезлі бацькоўскі дом, дабудоўваюць да ўласнага. Хтосьці з вяскоўцаў пакпіць: маўляў, навошта на старасці год. А чаму не? Калі ёсць рукі і жаданне. Для сябе, дзецям у спадчыну.
Штораніцы гаспадары разам праглядаюць навіны ў інтэрнэце, заходзяць на "Аднакласнікі". Гаспадарка цяпер невялікая: куры, гусі, індыкі. Птушанят выводзяць на інкубатары. Месца на падворку птушцы хапае. Каб не трапілася ў зубы бадзячым сабакам, абгарадзілі тэрыторыю. Паўкіламетра сеткі спатрэбілася.


Улетку агародам занятыя. Алена Канстанцінаўна з задавальненнем едзе па ягады ў лес. І спадзяецца паспрабаваць плады з абрыкоса ў сваім садзе.


Сёлета ў верасні сямейнаму саюзу Красько споўніцца 40 год. Аляксандр Максімавіч кажа, што адзначаць гэтую дату—нядобрая прыкмета. Але ці ім верыць у забабоны? Калі на ўласным прыкладзе пацвердзілі, што шчасце і дабрабыт ствараюцца ўласнымі рукамі. Незалежна ад прыкмет і павер'яў.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта