Авторизация
 

Працаўнікі ААТ "Пад'ельцы" не забылі пра ранейшыя дасягненні...

Работники ОАО "Падъельцы" не забыли о прежних достижениях ...Леанід МАТЭЛЕНАК

Працаўнікі ААТ "Пад'ельцы" не забылі пра ранейшыя слаўныя дасягненні сваёй гаспадаркі, калі яна была калгасам "Парыжская камуна". Ім і ў цяперашніх няпростых умовах хацелася б мець высокія паказчыкі, стабільнае развіццё, адпаведна — рэгулярную выплату заробку. Пэўныя захады па захаванні ранейшых пазіцый робяцца. Але, падобна, экзамен на ўменне пераадольваць цяжкасці вытрымліваць становіцца ўсё цяжэй. Гэта прадэманстраваў і сёлетні сход акцыянераў, які адбыўся 3 сакавіка ў зале пасяджэнняў райаграсэрвісу, што таксама зусім не выпадкова.

 

Пачнем з таго, што са справаздачным дакладам выступаў не дырэктар, а яго намеснік Часлаў Мароз. Ён ахарактарызаваў мінулы год як напружаны, які, аднак, дазволіў "захаваць станоўчую дынаміку развіцця эканомікі". Сведчаннем гэтага служыць той факт, што валавая вытворчасць летась павялічылася на 20,3%, у тым ліку за кошт жывёлагадоўлі на 1,8%, раслінаводства—на 36,2%.
Пасля надта ўраджайнага 2015-га зерня летась намалочана значна менш, але і 34,3 цэнтнера з гектара нядрэнна. Забяспечана акупнасць кілаграма дзеючага рэчыва мінеральных тукаў у 9,7 кг зерня пры нарматыве 5,4 кг.
Ураджайнасць алейнага насення рапсу была 18,9 цэнтнера, бульбы—137 ц на гектар. Атрымана пэўная колькасць насення траў. Затое кармоў назапашана па мінімуму—толькі па 18,1 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
У раслінаводстве трэба больш актыўна працаваць з арганікай, займацца вапнаваннем глебы, павялічыць плошчы пад зернебабовымі, вывесці на новы ўзровень насенняводства, граматна выкарыстоўваць арганіку, тукі і сродкі абароны раслін, працягваць падбор камення. І эканоміць рэсурсы, дабівацца большай аддачы зямлі.
Асноўныя грашовыя паступленні гаспадарцы забяспечвае жывёлагадоўля. Пры гэтым рэалізацыя малака ў заліковай вазе зменшылася за год на 304 тоны, кормнікаў пастаўлялі на мясакамбінат сярэдняй вагой толькі 280 кілаграмаў. Так, былі недахопы ў кармленні, племянной рабоце, аднак асноўнай прычынай нізкіх паказчыкаў стаў чалавечы фактар. З'явілася праблема малога "тэрміну службы кароў", калі праз 2-3 гады іх адпраўляюць на мясакамбінат. Такога не вытрымае ніякая эканоміка.
За мінулы год атрымана 811 цялят, 100 на 100 кароў і цялушак, гэта нядрэнна, хаця магчымасці былі большымі. Сярэднясутачныя прывагі статка на дарошчванні і адкорме знізіліся да 501 грама.
Увогуле прыбытковымі аказаліся толькі малако (усё ж 78,5% рэалізаванага—гэта гатунак экстра) і рапс, рэнтабельнасць продажу склалася на ўзроўні 0,3%, выручка зменшылася на 8,5%, вытворчасць прынесла страты. Асабліва нявыгадным аказалася вырошчванне ялавічыны.
З лічбаў гадавога балансу зроблены высновы, што жывёлагадоўчай прадукцыі трэба атрымліваць больш, але не любой цаной. Рэальная магчымасць працаваць больш эфектыўна ёсць. Найперш трэба паляпшаць справы ў кормавытворчасці. Далей ланцужок цягнецца да прываг і надояў. А пакуль факт: выпрацоўка на аднаго работніка, які заняты ў сельгасвытворчасці, зменшылася з 21 тыс. рублёў па выніках 2015 года да 18 тысяч за 2016-ы.
Адказ на пытанне, чаму так здарылася, у пэўнай меры дало выступленне галоўнага агранома Міхаіла Панкрата. Мінулы год аказаўся вельмі складаны не толькі з-за капрызаў надвор'я. Вырашчаны ўраджай не змаглі своечасова і поўнасцю ўбраць з-за адсутнасці паліва для тэхнікі. Таму і зябліва не ўзаралі.
На вясну набіраецца шмат праблем. Не менш за месяц патрэбна займацца ворывам, калі весці яго толькі ўласнымі сіламі. Нечым вывозіць і ўносіць арганіку. Трэба купляць паліва… Добра, што ёсць ранейшыя запасы ўласнага насення. Але на элітнае сродкаў няма.
У жывёлагадоўлі статка крыху паболела, у тым ліку дойнага гурта, гэта адзначала галоўны заатэхнік Валянціна Шокель. Вялікія магчымасці па атрыманні высакаякаснага малака. Таварнасць яго па гаспадарцы 89,7%, а на комплексе "Карпачова"—нават 95%. Больш атрымана прыплоду, а цялушак ёсць нават 720, 72,3% да наяўнасці кароў. Малюнак псуе толькі вельмі вялікае непрадукцыйнае выбыццё жывёлы.
Невыпадкова начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Вячаслаў Бялько выступленне пачаў з канстатацыі відавочнага факта: ААТ "Пад'ельцы" мае вялікі патэнцыял. Справа ў тым, як яго выкарыстаць. Пакуль няма кіраўніка, няма і згуртаванасці, бачання шляхоў далейшага развіцця. Тэхніка дрэнна рыхтуецца да веснавых палявых работ, жывёле трэба абагачаць рацыёны…
Прапанова—рэалізаваць раней намечаныя меры па рэарганізацыі, аб'яднаць намаганні ААТ "Пад'ельцы" і райаграсэрвісу.
Пакуль яна падтрымкі не атрымала. Пытанне, якім шляхам гаспадарцы ісці далей, з парадку дня не здымаецца. 

 

Фота мае ілюстрацыйны характар.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 629
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 966
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 691
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 652
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта