Авторизация
 

"Жылі ў Літве, а цягнула — у Цвеціна"

"Жили в Литве, а тянуло — в Цветино"Кожны дзень аператара свінагадоўчага комплексу "Субачава" СУП "Цітова" Таццяны Нядзвецкай пачынаецца з абыходжання ўласнай жыўнасці: у хляве цяпер толькі козы Анфіса і Стрэлка з малымі казляняткі, ды курачкі-нясушкі.

 

Дзеці выраслі, раз'ехаліся. Мы з мужам ужо засталіся адны і няма ранейшай патрэбы ў прадуктах. Замест каровы гадуем коз, іх і даглядаць лягчэй, і кармоў менш на зіму нарыхтоўваць,—тлумачыць Таццяна Алегаўна.—Пэўную карэкціроўку ўнёс і строгі рэжым работы на свінагадоўчым комплексе, дзе мы абодва заняты: у абедзенны перапынак дадому не ходзім. Да таго ж, нельга гадаваць нам "хрушак". А раней свінаматак трымалі, атрымлівалі дадатковы прыбытак ад продажу парасят.


Да сітуацыі гаспадыня ставіцца з разуменнем. Ва ўсім бачыць пазітыў. Менш статка, менш клопатаў. Свініну цяпер купляюць на комплексе. Заробак выплочваюць. Невялікі, але калі эканомна грошы расходаваць, то хапае.
На свінагадоўчым комплексе Таццяна Нядзвецкая—вопытны работнік, працоўны стаж перавышае два дзеся-цігоддзі. Дасканала асвоіла свінагадоўлю, калі працавала падменным аператарам. Штомесячна перамяшчалася з аднаго цэха ў другі: даглядала парасят-сысункоў, маладняк на дарошчванні і адкорме, хракаў-узнаўляльнікаў. Цяпер у Таццяны Алегаўны пастаянны ўчастак, гаспадарыць у рэпрадукцыйным цэху. За ёй замацавана больш за 300 свінаматак.


—У ліку маіх "падапечных"—свінаматкі пасля ад'ёму ад парасят, і супарасныя,—тлумачыць аператар. —Пасля пакрыцця свінаматкі выношваюць парасятак тры месяцы, тры тыдні і тры дні, а таму за год мы некалькі разоў адпраўляем іх з рэпрадукцыйнага цэха на апаросы і зноў прымаем на догляд.


У біяграфіі вясковай працаўніцы з сельскімі каранямі, ёсць і гарадская гісторыя. Родам яна з Асвейшчыны Верхнядзвінскага раёна. Пасля заканчэння агульнаадукацыйнай школы вучылася ў абласным вучылішчы на радыёмантажніка. Аднак працаваць на Віцебскім радыётэхнічным заводзе не захацела, уладкавалася на Наваполацкім заводзе вымяральных прыбораў. Адтуль амаль кожныя выхадныя ездзіла дадому. Быў час і на гарадскія стасункі з сяброўкамі. Яны аднойчы і пазнаёмілі Таццяну з маладым вадзіцелем аўтобуса Генадзем Нядзвецкім, які працаваў у мясцовым аўтапарку. Выйшла замуж. Каб атрымаць у горадзе кватэру, трэба было дзесяцігоддзямі чакаць, пакуль чарга падыдзе. Маладая сям'я прыняла рашэнне паехаць у суседнюю Літву, дзе будавалася атамная станцыя. Там усім прыезджым прадастаўлялі жыллё. Рушылі ў Снечкус (у 1992 годзе перайменаваны ў Вісагінас) і бацькі Таццяны з малодшай дачкой-школьніцай.


—Напачатку жылі ў сямейным інтэрнаце, а праз паўтара года атрымалі трохпакаёвую кватэру. Бацькам таксама выдзелілі жыллё са зручнасцямі,—прыгадвае субяседніца.—Я працавала памочніцай выхавацеля ў дзіцячым садку, муж—вадзіцелем. Тата і мама таксама адразу знайшлі работу.
Пасля распаду СССР сям'я Нядзвецкіх вярнулася ў Беларусь. Пасялілася ў Цвеціна, куды раней прыязджалі ў госці да родных і меркавалі "калі што", прыехаць сюды жыць. Так і сталася. Генадзь радаваўся, бо нарадзіўся і вырас непадалёку—у вёсцы Парадні. Тут жылі і працавалі механізатарамі родныя браты—Віктар і Уладзімір.


У Цвеціне атрымалі кватэру ў двухпавярховым панэльным доме без камунікацый. Пакрысе абжыва-ліся, а пасля купілі прыватны дом.
—Выбар работы ў вёсцы невялікі,—расказвае былая радыёмантажніца.—Прапанавалі працаваць свінаркай на невялікай старой ферме ў Цвеціне Муж працаваў у майстэрні, а калі пабудавалі комплекс у Субачаве, пайшоў туды аператарам. Праз год і я далучылася: разам на работу і дадому спяшаемся.


У вясковых буднях непрыкметна праляцелі гады, выраслі дзеці. Трыццацігадовы сын жыве ў Мінску, ён будаўнік-муляр. Жанаты, ёсць сын. Дачка працуе ў гандлёвай сферы ў Міёрах. У яе двое дзетак. Жывуць у двухпакаёвай кааператыўнай кватэры.


—Не шкадуеце, што пакінулі Літву?
—Мама з сястрой і цяпер там. Кажуць, што моладзь выязджае, бо няма работы. У Літве, калі пачалася перабудова, мы адчувалі сябе "чужынцамі". А Беларусь—наша Радзіма. Дома, кажуць, лягчэй, бо тут і сцены дапамагаюць. У жыцці заўсёды церазпалосіца. Праходзіць час, і сітуацыя змяняецца.
У развагах пра асабістае жыццё Таццяна Нядзвецкая адзначыла, што яно нічым асаблівым не вызначаецца. Чалавек яна працавіты, адказны, не баіцца цяжкасцей. Гэта дапамагае ў рабоце.


—Без перабольшвання, пад наглядам Таццяны Алегаўны і яе калег у цэху рэпрадукцыі закладваецца "будучыня" свінагадоўчай галіны,—падкрэслівае загадчык комплексу "Субачава". — Сям'я Нядзвецкіх ужо чвэрць веку ўносіць немалы ўклад у развіццё свінагадоўлі на Міёршчыне.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта