Авторизация
 

Павел і Лія КУДРАШОВЫ з Міёрскага сельсавета на валёнках руку набілі

Павел и Лия Кудряшовы из Миорского сельсовета на валенках руку набилиЯк трапілі ў Германію валёнкі з Малой Кавалеўшчыны, чаму не варта мыць авец перад стрыжкай і якім рукам паддаецца мяккая воўна. Каб зрабіць пару валёнак, спатрэбіцца паўтара кілаграма вычасанай авечай поўсці, дваццаць літраў даведзенай да кіпення вады, драўляны капыл, цёплае памяшканне. Яшчэ цярплівасць, фізічная сіла і вопыт. Павел і Лія КУДРАШОВЫ з вёскі Малая Кавалеўшчына, што ў Міёрскім сельсавеце, на валёнках руку набілі.

 

Утульна, практычна, самабытна

Дарогу да іх дома ведаюць не толькі жыхары Міёршчыны. На працягу васьмі год Павел Паўлавіч і Лія Іванаўна займаюцца рамесніцкай справай. Асвойваць азы пачалі яшчэ ў канцы 90-х.
—Навучыцца валяць валёнкі параіў аднавясковец Віталь Гугала. Сам рабіць умее і з намі вопытам падзяліўся,—расказвае Лія Іванаўна. —Яшчэ бралі ўрокі ў Веніяміна Шаўлюгі з Пацеенак, іншых сяльчан. Першыя спробы, зразумела, не вельмі ўдалыя. Тут патрэбны вопыт і набітая рука. Калі адтачылі майстэрства, зарэгістраваліся рамеснікамі і сталі прымаць заказы.


За сезон у Кудрашовых выходзіць прыкладна 25 пар цёплага і практычнага абутку. Заказваюць і сяльчане з ваколіц, і гарадскія жыхары. Для хаты, на выхад, на рыбалку. Для сябе, для ўнукаў. Лія Іванаўна прыгадвае, што адзін маленькі хлопчык нават спаць у валёнках збіраўся, так яму спадабаліся. Абутак ручной работы з Малой Кавалеўшчыны носяць у Міёрах, Полацку і Наваполацку, Глыбокім, Расонах. Нават у Германіі.


Павел и Лия Кудряшовы из Миорского сельсовета на валенках руку набили—Старэйшы сын рэкламу зрабіў,—усміхаецца Лія Іванаўна.—Калі яшчэ вучыўся, узяў валёнкі ў інтэрнат. Аднакурсніца зацікавілася, заказала для сваёй маці. А тая вырашыла родным з Германіі самабытны абутак падарыць. Так чатыры пары ў замежжа адправіліся. Падарунак спадабаўся.
Сёлета работу рамеснікаў з Міёршчыны ацэняць на абласной выставе вырабаў нематэрыяльнай культуры ў Віцебску.

 

Поўсць па восені запасаюць

Валёнкі заказваюць з сярэдзіны восені. Да гэтага часу трэба запасціся поўсцю. Пастаўшчыкамі выступаюць вяскоўцы, якія гадуюць авец.
—Набываем поўсць, састрыжаную ўвосень. З вясенняй валёнкі рабіць зручней: лепш збіваецца, абутак трывалы, але садзіцца хутчэй. Некаторыя мыюць авец перад стрыжкай, з такой поўсці валёнкі не атрымаюцца—збівацца не будзе,—заўважае рамесніца.—Поўсць расскубваем, ачышчаем ад смецця. Пасля трэба яе счасаць. Гэта працэс механічны. Раней паслугу ў Дзісне аказвалі, цяпер у Верхнядзвінск возім.


Калі завершаны падрыхтоўчыя работы і зняты меркі, можна прымацца за справу. Скручаная ў рульку поўсць раскладаецца на стале. Патрэбная колькасць узважваецца на спецыяльна набытых электронных вагах. Матэрыял дзеліцца на два роўныя кавалкі. Стол папярэдне трэба накрыць вільготнай анучкай, у якую пасля заварочваецца нарыхтоўка. Поўсць—апырскаць мыльнай вадой.


Павел и Лия Кудряшовы из Миорского сельсовета на валенках руку набилиНа аснову накладаецца шаблон валёнка з поліэтылену. Яго трэба абкласці поўсцю і ўбіваць рукамі. Так вырабу надаецца шчыльнасць і трываласць. Важны момант—размеркаванне поўсці. Яе патрэбна больш на пятцы, у наску, на падэшве.
—Гэту работу муж робіць, тут моцныя рукі патрэбны,—адзначае Лія Іванаўна.—Хтосьці дадае хімію для шчыльнасці. Мы дабавак не выкарыстоўваем.
Калі нарыхтоўка—рамеснікі называюць "лялька"—гатова, яе апускаюць у даведзеную да кіпення ваду хвілін на пяць. Чым гарачэй вада, тым лепш поўсць сядзе. Набрынялую "ляльку" зноў убіваюць. Рукі рамесніка не павінны баяцца гарачыні. Пасля нарыхтоўка акуратна насаджваецца на капыл і даводзіцца да дасканаласці. Форму надаюць з дапамогай спецыяльных драўляных прылад.


Апошні этап—сушка. Спачатку на капыле, затым без яго. У цёплым памяшканні выраб высыхае за два-тры дні.
—Галоўнае, каб правы і левы валёнкі атрымаліся аднолькавымі. Таму спачатку адзін робім, пасля другі падганяем,—заўважае субяседніца.—Для мужчынскага і жаночага абутку выкарыстоўваюцца розныя капылы. Памер у голені клінамі рэгулюем.
Пра працэс вырабу валёнкаў Лія Іванаўна расказала за 15 хвілін. На справе часу патрэбна значна больш.


Бліжэй да каталіцкіх каляд рамеснікі справу адкладваюць. Рэлігійныя святы шануюць, таму да канца студзеня воўна застаецца некранутай. Пасля, калі ёсць попыт, зноў бяруцца за работу.

 

Павел и Лия Кудряшовы из Миорского сельсовета на валенках руку набилиБез валёнкаў не сумуюць

Лія Іванаўна на паўстаўкі працуе сацыяльным работнікам. Дзве падапечныя—аднасяльчанкі, трэцяя ў Старых Круках. Павел Паўлавіч заняты гаспадарчымі справамі. Трымаюць карову, свіней, трусоў, агарод даглядаюць. У вольную хвіліну гаспадар на рыбалку выпраўляецца, а гаспадыня прадзе поўсць на калаўроце, вяжа адзенне і шкарпэткі.
Чакаюць у госці сыноў. Абодва ў Міёрах. У старэйшага ўласная сям'я. З ахвотай абувае зробленыя дзядулем і бабуляй валёнкі чатырохгадовы ўнучок Гардзей.


—Дарэчы, валёнкі—лекавы абутак. Падэшвы ног масажыруюць,—заўважае Лія Іванаўна.—Саграваюць вельмі хутка. Абуйце на босую нагу, прайдзіцеся—праз некалькі хвілін горача стане.
Напэўна, ідзе гэтае цяпло не толькі ад поўсці. Яно і ад душы рамеснікаў, ад іх моцных рук, ад усмешкі, што з'яўляецца, калі бачаць вынік сваёй работы і чуюць за яе ўдзячнасць.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара і з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта