Авторизация
 

Міхаіл Шкялёнак з ААТ "Мікалаёўскі " чапляе за "МТЗ-1221" розныя прыстасаванні

Михаил Шкелёнок из ОАО "Николаёвский" цепляет за "МТЗ-1221" различные приспособленияУ вясковых механізатараў з вясны да позняй восені ўшчыльнены графік работы, бо многае трэба паспець. Вось і Міхаілу Шкялёнку з ААТ "Мікалаёўскі " даводзіцца чапляць за "МТЗ-1221"  розныя прыстасаванні. Ранняй вясной апрацоўвае глебу з дыскамі, культыватарам. Летам дастаўляе ваду для жывёлы на пашы. Падчас уборкі кукурузы перавозіць у шматтонным ПІМе сіласную масу. І шмат іншых спраў выконвае.

 

—Да даручанага Міхаіл Аляксандравіч ставіцца з адказнасцю,—заўважае дыспетчар Марына Шульга.—Сёлета ў зімовы перыяд быў заняты ў жывёлагадоўлі—дастаўляў сілас і сянаж з аддаленых участкаў да МТФ "Навасёлкі", "Баслакі", "Шарагі" і іншых аб'ектаў. Затым ненадоўга стаў на рамонт, але вопытны механізатар хутка давёў трактар да ладу.


На гэтым тыдні накіраваўся на базу райаграсэрвіса за азотным угнаеннем. Некалькі дзён на "МТЗ-1221" з бочкай вазіў з Міёр у Мікалаёва карбамідна-аміячную сумесь, напаўняючы мясцовыя цыстэрны.


—Вадкі КАС выкарыстаем на падкормку азімых зерневых, пад якімі ў нас 1290 гектараў,—расказвае галоўны аграном сельгаставарыства Іван Белазорчык.—Маем машыну "Раса" на пнеўмаходзе з распыляльнікам і ранняй вясной на ёй наш не менш адказны трактарыст Васіль Зелянкевіч распачне сілкаванне пшаніцы.


Можна сказаць, што Шкялёнак забяспечыў будучы фронт работы для Зелянкевіча?
—У пэўнай ступені, бо КАС пад азімыя ўносім менавіта на "Расе", якой шмат год кіруе Васіль Аляксеевіч. Вось і сёлета ён першым распачне чарговую вясенне-палявую кампанію на ўсюдыходнай машыне. Закупілі для падкормкі раслін 170 тон карбамідна-аміячнай сумесі.
Калегі па працы падкрэсліваюць, што Міхаіл Шкялёнак таварыскі, уважлівы да іншых і заўсёды гатоў падставіць плячо кожнаму, а гэта ў сельгасвытворчасці, дзе многія работы выконваюцца талакой, вельмі важная рыса характару.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: механізатар ААТ "Мікалаёўскі" Міхаіл Шкялёнак.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта