Авторизация
 

Доктар біялагічных навук Алег Давыдзенка ўпэўнены наконт соі

Доктор биологических наук Олег Давыденко уверен насчет соиПрычыны нізкай рэнтабельнасці вытворчасці мяса і малака ў беларускіх гаспадарках усім і даўно вядомы, гэта найперш малаэфектыўнае, канцэнтратна-сіласнае кармленне статка. Яно не забяспечвае збалансаванасць рацыёнаў па бялку. А без яго нельга забяспечыць высокую прадукцыйнасць.

 

Праблему нашы аграрыі імкнуліся вырашыць за кошт лубіну, канюшыны, гароху, сланечніку, апошнім часам—рапсу. Нешта атрымлівалася, аднак поўнасцю дэфіцыт бялку ліквідаваць пакуль не ўдалося. Што цяпер прапануецца для павышэння даходнасці раслінаводства і адначасовага зніжэння сабекошту мяса і малака?


Вырошчванне соі!
Пад гэтай бабовай культурай пасяўныя плошчы імкліва растуць ва ўсім свеце, хутчэй чым пад кукурузай, пшаніцай і бульбай. Прычына простая: соя па-за канкурэнцыі па забеспячэнні паўнацэнных рацыёнаў кармлення жывёлы. Яна дае ўраджай у пяць разоў меншы за кукурузу, аднак не саступае ёй па даходнасці. Колькі б мы ні вырошчвалі рапсу, усё роўна будзем купляць соевы шрот. Таму трэба адводзіць для новай культуры ўласныя палеткі.


Член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, доктар біялагічных навук Алег Давыдзенка займаецца вырошчваннем соі ва ўмовах Беларусі 35 гадоў. Ён упэўнены, што гэтая культура можа расці ў нас. Ужо 15 гатункаў раяніравана ў Польшчы, Украіне, Расіі, "ясельда" і "прыпяць" растуць у Англіі.
Вучоны сцвярджае, што соя—самая каштоўная кармавая культура. Яна ўтрымлівае да 45% пратэіну, шмат незаменных амінакіслот. Прывагі бычкоў, у рацыён якіх уключаны соевы шрот, павышаюцца на 31,9%. Адным словам, соевы бялок самы каштоўны, вырошчваць гэтую культуру для патрэбы жывёлагадоўлі больш выгадна, чым нават пшаніцу. У гэтым пераканаліся суседзі-расіяне.


Лічыцца, што соя вельмі спешчаная, не любіць перападу тэмператур. Аднак яна вытрымлівае да трох градусаў марозу на працягу сутак, абы потым было цёпла. А ў час уборкі пахаладання зусім не баіцца. Устойлівая да грыбных і бактэрыяльных хвароб.


Не любіць кіслай глебы, а таксама цяжкія суглінкі. Цудоўна расце на супесях, лёгкіх і сярэдніх суглінках. Сою можна вырошчваць на зялёны корм і сілас. Яе не варта сеяць узамен іншых бабовых культур, а вось дапаўненнем да іх стане цудоўным. І апраўдае ўсе выдаткі на вырош-чванне і перапрацоўку пры ўраджаі бабоў на алей у 2,5 тоны з гектара. Бялок тады атрымаецца зусім бясплатным.


Больш таго, соя назапашвае з атмасферы 200 кілаграмаў азоту на гектар пасеваў. Пасля яе дае прыбаўку ўраджаю любая зерневая культура.
Вучоны сцвярджае: каб мы надавалі соі і сланечніку столькі ўвагі, колькі цяпер рапсу, даўно б забяспечылі патрэбы жывёлагадоўлі кармавым раслінным бялком і насельніцтва—алеем.
Варта паспрабаваць? Дарэчы, у гаспадарках Міёрскага раёна соя ў 2016 годзе не вырошчвалася.

 

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах "Сельскай газеты"
падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 612
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 410
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 558
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 576
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 906
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта