Авторизация
 

УП "Цітова" на працягу апошніх гадоў лідзіруе на Міёршчыне

УП "Титова" на протяжении последних лет лидирует на МиорщинеУП "Цітова" на працягу апошніх гадоў лідзіруе ў раённым спаборніцтве па розных галінах вытворчасці. 

 

Напрыклад, у 2012-ым калектыў заняў другое месца па вытворчасці і продажы мяса. У 2014-ым пастараліся раслінаводы і ў выніку—другая прыступка працоўнага п'едэстала за вытворчасць алейнага насення рапсу. У 2015-ым атрымалі добры ўраджай зерня—заслужылі трэцяе месца. Сёлетні год асаблівы. Па выніках раённага спаборніцтва па павелічэнні вытворчасці сельгаспрадукцыі і эканамічнай эфектыўнасці, як па асобных паказчыках і галінах, так і ў цэлым па гаспадарцы, УП "Цітова" заняло другое месца сярод сельгасарганізацый Міёршчыны. Адзначаны дасягненні калектыву ажно па чатырох пазіцыях. Так, трэцяе месца занялі па вытворчасці кармоў. На такім жа ўзроўні па вырошчванні жывёлы і продажу мяса. Другое месца прысуджана за вытворчасць алейнага насення рапсу, першае—за дасягненні ў малочнай галіне.


У раённым злёце перадавікоў сельгасвытворчасці ў 2016-ым годзе ўдзельнічала 9 прадстаўнікоў гаспадаркі. У тым ліку аператар свінакомплексу Таццяна Нарэйка, якая атрымала за 10 месяцаў 1578 галоў прыплоду. Ёй прысуджана першае месца па галіне. Ва УП "Цітова" і самыя лепшыя аператары па вырошчванні буйной рагатай жывёлы—Наталля Шаблоўская і Таццяна Круглова. У іх групах сярэднясутачныя прывагі маладняку на адкорме склалі па 829 грамаў, і гэта для раёна рэкордныя паказчыкі. Аператар машыннага даення Людміла Маслоўская атрымала ад кожнай каровы ў сярэднім па 4772 кілаграмы малака, яна ў раёне заняла другое месца. У ліку перадавікоў два механізатары—Сцяпан Станкевіч (3-е месца па касьбе траў на касілцы КПР-9 і сяўбе азімых з АПП-6Д) і Іван Савуць (3-е месца па перавозцы зерня на трактары"МТЗ-1221"). Станіславу Багдановічу сёлета прысвоена званне "Лепшы аграном", а Юрыю Кургану—"Лепшы ветурач".


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: перадавікі УП "Цітова" начале з дырэктарам
Францам Вершалоўскім.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 569
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 600
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта