Авторизация
 

Свінагадоўля на Міёршчыне "рэанімуецца"

Свиноводство на Миорщине "реанимируется"З настальгіяй прыгадваюцца 80-ыя гады мінулага стагоддзя, калі нашы калгасы ад продажу свіней атрымлівалі мільённыя прыбыткі. Цяпер вялікіх даходаў няма і свіней паменела. 

 

На 1 ліпеня 2011 года ў сельгасарганізацыях раёна вырошчвалі 13 980 свіней і на працягу трох гадоў пагалоўе істотна не мянялася. Гадавая вытворчасць (статак у жывой вазе) за 2013-ы год склала 16 053 цэнтнеры, рэалізавалі—13 018 ц , у тым ліку 7323 ц—з УП "Цітова" і  5695 ц—з "Павяцце". Аднак важная галіна АПК аказалася недастаткова абароненай ад уздзеяння знешніх негатыўных фактараў. У сярэдзіне 2014-га пачалося імклівае змяншэнне пагалоўя жывёлы ў гаспадарках, і гэты працэс меў незваротныя наступствы ва УП "Павяцце", дзе комплексу не стала. На 1 студзеня 2015 года свінагадоўчая галіна раёна налічвала 1462-х жывёлін (10% да ўзроўню папярэдняга года). Неймавернымі намаганнямі ўдалося захаваць комплекс "Субачава", дзейнасць якога аднаўляецца. 

 

Юрый Філіповіч, загадчык СК "Субачава" УП "Цітова":
—Ахоплівала трывога, калі пагалоўе пачало змяншацца. Неймавернымі намаганнямі ўдалося захаваць гурт рамонтных свінак, з якіх і пачалося нарошчванне пагалоўя. Свінні—хуткаспелая жывёла, і неўзабаве ўвесь тэхналагічны працэс на комплексе аднавіўся. Летась у ліпені мелі 2156 свіней, а сёлета іх ужо ўдвая больш. У мінулым годзе за дзесяць месяцаў атрымалі 3557 парасят, сёлета за такі ж перыяд—5833. За студзень-лістапад 2016-га валавая рэалізацыя жывёлы ў жывой вазе склала 3336 цэнтнераў, што на 2042 ц больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Цяпер на комплексе 5400 галоў, а летась у пачатку лістапада іх было толькі 3315. Рост, як бачыце, відавочны.


Пакуль большасць вытворчых памяшканняў пуставалі, часткова іх рэканструявалі і адрамантавалі. Цалкам абнавілі рэпрадуктар на 1245 статкамесц. Тут даглядаюць халастых і супарасных свінаматак Таццяна і Генадзь Нядзвецкія. У нас больш за 600 свінаматак, штучнае асемяненне якіх вядуць тэхнікі-асемянатары Таццяна Базылева і Алена Красоўская. За селекцыйную работу, афармленне адпаведнай дакументацыі адказвае заатэхнік Наталля Комлева.
У матачніку 11 боксаў. Эксплуатуем толькі 8, дзе паспелі зрабіць бягучы рамонт. Прымаюць апаросы і даглядаюць свінаматак і парасят аператары Алена Глебка, Таццяна Нарэйка, Аксана Маняк і Алена Касатая.


У памяшканні №3 можна размясціць 3000 парасят ва ўзросце ад 2 да 4 месяцаў. Заселена там 8 боксаў, а ў 4-х патрэбны капітальны рамонт. Маладняк на дарошчванні даглядаюць Лілія Сямчонак і Лілія Закрэўская.
Будынак №4, дзе цэх адкорму, прымае гадаванцаў чатырохмесячнага ўзросту. Там два асобныя сектары, але дзейнічае пакуль адзін "шведскі стол". На адкорме каля 1400 галоў маладняку. У другім сектары, дзе прадугледжана раздача канцэнтратаў па кормаправодзе, распачаўся капітальны рамонт: абсталяванне вентыляцыі, умацаванне сцен, замена аконных і дзвярных блокаў і г. д.
Недабудаваным пакуль застаецца памяшканне №5 (шведскі стол), дзе прадугледжана размяшчэнне каля 2000 свіней у 10-ці сектарах. Сёлета за яго не возьмемся, бо не хапае сродкаў.


Свиноводство на Миорщине "реанимируется"У рацыёне свіней выкарыстоўваем толькі грануляваныя кармы (пры іх прыгатаванні тэмпература дасягае 70-75 градусаў, да якой няўстойлівы вірус афрыканскай чумы). Раней камбікорм рабілі самі, ён быў намнога таннейшым. Але ў нас няма магчымасці праводзіць тэрмічную апрацоўку—цяпер у свінагадоўлі гэта важнае тэхналагічнае патрабаванне. Таму і дастаўляем канцэнтраты на комплекс з Полацкага КХП. Транспарціруюць яго вадзіцелі Міхаіл Трафімаў і Вячаслаў Парадня. Раздача камбікорму ручная толькі ў матачніку, а для іншай жывёлы ён паступае з кормацэха механізавана па трубаправодах з дапамогай насоснага абсталявання. Аператар Мікалай Санько рэгулюе падачу камбікорму па аб'ёме і маркіроўцы. Напрыклад, "СК-1" накіроўвае ў рэпрадукцыйны цэх для халастых і супарасных свінаматак, а "СК-26"—для старэйшага маладняку на дарошчванні і г. д. За складаннем і захаваннем рацыёнаў сочыць тэхнолаг Таццяна Белавус.


Гноевыдаленне з памяшканняў—сплаўное. Адвозяць арганіку на палеткі трактарысты Мікалай Нарэйка і Мікалай Кабяк. Шмат работы ў слесараў Андрэя Белавуса, Мікалая Валынца, Валерыя Красько, Юрыя Дзямешкі, зваршчыка Сяргея Войценкі. За спраўнасцю электраабсталявання сочыць Аляксандр Сулімскі, а за механізаванымі сістэмамі—інжынер па працаёмкіх працэсах Сяргей Лавейка.
Лячэнне і прафілактыка захворванняў—справа ветурача Ігара Красоўскага і санітара Федара Саковіча.


Падтрымлівае ў чысціні бытавыя памяшканні, прапускнікі, галерэю прыбіральшчыца Ніна Трафімава. Нашы дзяжурныя Пётр Брынкевіч, Пётр Шаблоўскі і Андрэй Глебка днём—на прахадной, а ноччу ахоўваюць аб'ект. Працуюць пасутачна. Для аблягчэння працы і больш строгага кантролю ўстаноўлена сістэма відэаназірання. Комплекс працуе ў рэжыме аб'екта закрытага тыпу з жорсткімі патрабаваннямі да прапускнога рэжыму. Каб прадухіліць занос небяспечнай інфекцыі на вытворчую тэрыторыю, работнікі праходзяць праз санпрапускнік, дзе прымаюць душ і пераапранаюцца ў рабочую форму. Вядзецца і дэзапрацоўка транспарта. "Перакуску" прыносіць забаронена. У спецыяльных кантэйнерах ежу дастаўляюць з мясцовай сталовай. Для харчавання абсталяваны спецыяльны пакой, дзе ёсць халадзільнік, мікрахвалевая печ.


Начальнік свінагадоўчага комплексу Юрый Філіповіч заклапочаны неабходнасцю хутчэйшага завяршэння рэканструкцыі ўсіх вытворчых памяшканняў. Гэта дасць магчымасць не толькі павя-лічыць пагалоўе, але і паса-дзейнічае лепшаму развіццю маладняку, акупнасці кармоў, выдаткі на якія ў сабекошце свініны займаюць "львіную долю" і рэалізацыйная цана не перакрывае іх, што не спрыяе эканоміцы гаспадаркі.

 

На здымках: Загадчык свінагадоўчага комплексу "Субачава" з УП "Цітова" Юрый Філіповіч; лепшы аператар Таццяна Нарэйка, якая атрымала сёлета 1578 галоў прыплоду і за старанную працу адзначана Ганаровай граматай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. 

 

Запісала Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта