Авторизация
 

Аграном ААТ "Любінова" Яніна Марцінкевіч

+
Агроном ОАО "Любиново" Янина МарцинкевичПа вясковых палетках больш за 30 гадоў крочыць аграном ААТ "Любінова" Яніна Марцінкевіч.
 
Ведае ўсе лагчынкі, узгорачкі. Без тэхналагічнай карты можа вызначыць, якое поле лепш адвесці пад пэўную культуру. Памятае, на якіх участках у папярэднія гады добра падсілкавана глеба мінеральнымі ўгнаеннямі, а дзе іх уносілі мала. На яе думку, ураджайнасць залежыць не толькі ад тукаў. У ліку асноўных фактараў, напрыклад, захаванне тэхналогіі, умовы надвор'я, старанне механізатараў падчас сяўбы і догляду.

—Але ж сілкаванне глебы—падмурак будучага ўраджаю,—падкрэслівае Яніна Мар'янаўна.—Сёлета мінеральных угнаенняў пад культуры ўнеслі толькі 12 працэнтаў да неабходнага. Пасевы моцна засушыла. У выніку сфарміравацца паўнавартаснаму коласу не ўдалося. 
У размове кіраўнік раслінаводчай галіны раз-пораз прыпынялася, каб даць указанні механізатарам. Адправіўшы з тэрыторыі мехдвара тэхніку, запрасі-ла ў невялікі пакойчык, дзе па цэнтры—стары стол і крэслы. Прапанавала прысесці, яе ногі ўжо стамліліся ад працяглых пешых вандровак па палетках за шматлікія гады. Акінуўшы позіркам сціплы інтэр'ер дыспетчарскай, патлумачыла, што цэнтральны мехдвор гаспадаркі ў аграгарадку Чапукі. У Волкаўшчыне на тэрыторыі былой мехмайстэрні калгаса "Рассвет" (дзе мы і сустрэліся) захоўваецца толькі тэхніка, якая абслугоўвае мясцовыя палеткі і фермы. Са слоў субяседніцы, у Волкаўшчыне раней было людна, цяпер шмат дамоў пустуюць. Зачынілася і мясцовая школа, што сведчыць пра  імклівае змяншэнне колькасці маладых сяльчан і сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу. 

—З настальгіяй узгадваю час, калі ў вёсачцы ранкам людзі спяшаліся на працу, калі гучны рокат тэхнікі абуджаў наваколле,—кажа Яніна Марцінкевіч.—Менавіта ў тутэйшых мясцінах пачынала працу. Маладога спецыяліста напачатку паставілі на лягчэйшы ўчастак аграномам-хімікам. Раслінаводчую га-ліну ў той час узначальвала Галіна Пятроўская, яна дапамагла хутчэй асвоіць работу, якая патрабуе не толькі пэўных прафесійных ведаў, але і ўмення кантактаваць з людзьмі, арганізоўваць работу.

Субяседніца падкрэсліла, што кіраваць намнога складаней, чым працаваць з дакументацыяй, бо да кожнага трэба знайсці падыход. Прычым, што-дзённа аграному даводзіцца кантактаваць не толькі з падначаленымі, але і работнікамі іншых галін, а таксама з вяскоўцамі, якія просяць сенакос ці касілку, апрацаваць агарод ці прыбраць збожжавыя на прысядзібных участках. Абмяркоўваецца з насельніцтвам выдзяленне пляцовак для выпасу статка. Галава ідзе кругам ад вытворчых праблем і неадкладных задач, калі Яніне Мар'янаўне даводзіцца замяшчаць дырэктара гаспадаркі. У такіх сітуацыях галоўны памочнік—вопыт. 

—А чаму сталі аграномам?—цікаўлюся ў спецыяліста. 
—Я ж вясковая, не хацела аддаляцца ад дому,—сцвярджае Яніна Мар'янаўна.—У 80-ыя гады часта выкладчыкі сельскагаспадарчых устаноў прыязджалі на Міёршчыну агітаваць моладзь асвойваць пэўныя прафесіі. У праўленні калгаса давалі накіраванне, заадно гарантавалася работа па месцы жыхарства бацькоў. Так і я: у 1978-ым годзе з пэўнай гарантыяй у калгасе "Расвет" падалася вучыцца на агранома ў Лужаснянскі сельгастэхнікум. Пасля вярнулася дадому ў Маёраўшчыну. Працаўладкавалася ў гаспадарку, дзе, уласна кажучы, і цяпер шчырую. Праўда, пасля рэарганізацыі і аб'яднання з суседнім калгасам "Кастрычнік" наша сельгасарганізацыя стала ўдвая большай па плошчы і набыла статус адкрытага акцыянернага таварыства. 

Галоўным аграномам у ААТ "Любінова" Яніна Марцінкевіч каля 10 гадоў. Прызнаецца, што пры аб'яднанні гаспадарак жылося цяжэй за ўсё: незнаёмы калектыў, вялікія сельгасугоддзі, на якіх належыла гаспадарыць. Але гэты бар'ер  не стаў перашкодай.
Вопытны аграном—шмат-дзетная маці, якая выхавала трох сыноў і дачку. Яны ўжо дарослыя. Яніна Мар'янаўна мае статус бабулі. Муж Віктар—былы трактарыст. У 55 гадоў пайшоў на льготную пенсію, гаспадарыць дома. Да яго хутка мяркуе далучыцца і субяседніца, якая летась увайшла ў лік пенсіянераў. Прызналася, што дадатковы год працы быў для яе нялёгкім, бо многія работы стрымліваліся з-за цяжкай фінансавай сітуацыі ў гаспадарцы. У такіх умовах няпроста забяспечваць і выкананне тэхналогій. 
Першага снежня Яніна Марцінкевіч адзначыць свой чарговы дзень нараджэння, а таму ёсць падстава падзякаваць вопытнаму спецыялісту за шматгадовую напружаную працу і пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту і аптымізму.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 953
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 414
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта