Авторизация
 

Кветкі ля бацькоўскага дома Ганны Сіцько з Мікалаёва

+
Цветы у родительского дома Анны Ситько из НиколаёвоПяшчоту да малой радзімы выказваюць па-рознаму. Ганна Сіцько з Мікалаёва штогод прызнаецца ў любові роднаму дому праз кветкі. На стракатым дыване рознакаляровых красак вырабы з прыроднага матэрыялу і садовыя скульптуры. Сельскі падворак сёлета стаў лепшым у раённым конкурсе па добраўпарадкаванні. Узнагароды ўручалі на свяце "Жураўлі і журавіны" 18 верасня. Якраз у Дзень нараджэння Ганны Віктараўны. На паўвостраве і сустрэла залаты юбілей.
 
Цветы у родительского дома Анны Ситько из НиколаёвоДраўляны жоўты дом, размешчаны крыху наводдаль ад дарогі—равеснік цяперашняй гаспадыні. Бацькі пабудавалі яго ў 1966 годзе. Тады ля хаты таксама красавалі кветкі.
—Я люблю свой дом,—гаворыць Ганна Віктараўна.—І кветкі люблю. Даглядаць іх для мяне задавальнне. Гэта адпачынак, а не праца. Родныя ведаюць, дзе знайсці мяне летам—у кветніку.

У два рады стаяць вазоны з кветкамі на падваконніку ў працоўным кабінеце. На фоне шэра-белага пейзажу за вакном—зеляніна і чырвоныя пеларгоніі. На другі паверх адміністрацыйнага будынка ААТ "Мікалаёўскі" намеснік галоўнага бухгалтара падымаецца трыццаць другі год. 
Калі заканчвала Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум, заставацца ў горадзе не думала. Бацькі ўпэўнівалі, што ў вёсцы лепш. І саму цягнула дадому. Першыя зарплаты—100 рублёў—аддавала маці. Менш чым праз год выйшла замуж. У доме, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва, рабілі першыя крокі ўласныя дзеці.

Цветы у родительского дома Анны Ситько из НиколаёвоСтарэйшая дачка Алена, як і маці, бухгалтар. Вучылася ў той жа ўстанове. Некалькі год працавалі пад адным дахам, толькі ў розных кабінетах. Цяпер займаецца бухгалтарскай справай у іншым прадпрыемстве, жыве ў Наваполацку. Разам з мужам і 4-гадовым сынам Мікіткам прыязджае на выхадныя. Сын Аляксей застаўся ў бацькоўскім доме, працуе на ЛВДС. Малодшая Насця—дзесяцікласніца Полацкай гімназіі №2.

Дзеці і муж Мікалай Якаўлевіч ведаюць, што лепшы падарунак для дарагой маці і жонкі—кветкі і ўпрыгожанні для двара. Ганна Віктараўна з рынку без саджанцаў не вяртаецца. Увосень збірае насенне адналетнікаў. Любімыя кветкі—астры. Яркія і прыгожыя ў сваёй прастаце.
У кожнага дваровага аздаблення свая гісторыя. Так, у бусліным гняздзе, зробленым з кола ад воза, спачатку ляжалі пафарбаваныя камяні-яйкі. Прахожыя жартавалі, калі з іх хто вылупіцца. Першы бусел стаў падарункам гаспадыні на 45-годдзе ад мужа. Праз год у белакрылага з'явілася сяброўка, пасля птушаня. Крэслы выпіліў з непатрэбных пнёў гаспадар. Гіпсавую курачку набылі, каб правучыць злодзея-каршуна, што нападаў на жывую птушку.

Цветы у родительского дома Анны Ситько из НиколаёвоМаці Ганны Віктараўны—Алена Сцяпанаўна—рада, што дом дагледжаны і ў двары прыгажосць. Дапамагае з хатнімі справамі, сядзець склаўшы рукі не прывыкла.
У сям’і Сіцько немалая гаспадарка. Здаюць малако, такім чынам папаўняючы сямейны бюджэт. З уласнай тэхнікай апрацоўваць агарод і нарыхтоўваць сена прасцей. Але і без фізічных намаганняў не абысціся. Яны вельмі стамляюць, толькі хваробу на кветкі і эстэтыку не перамагчы. На лета ў двары зноў раскінецца дыван фарбаў. А яшчэ Ганна Віктараўна марыць пра вадаём з жывымі лілеямі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА  
і з уласнага архіва Г.В. Сіцько.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта