Авторизация
 

"Дом узорнага парадку" ў Асада-Дзедзіне

+
"Дом образцового порядка" в Осада-ДединеАд Пераброддзя да Малога Дзедзіна, ці Асада-Дзедзіна, шлях няблізкі. Хутчэй не з-за адлегласці, а калдобістай дарогі. Аўтамабіль старанна аб'язджаў "мінныя" ўчасткі, і праз вірлівасць абранага маршруту на вуліцы нас сустрэла ўсмешлівая хударлявая жанчына. Гэта Лілія Кандрацьеўна ФЕДУКОВІЧ. У тутэйшых мясцінах пачувае сябе як у сваёй талерцы. Побач родныя і блізкія, не толькі па крыві, але і па духу—суседзі. А сядзіба гаспадыні сёлета прызнана "Домам узорнага парадку".

Ключы ад новага дома
—У Малое Дзедзіна выйшла замуж у 1971-м годзе. Тады тут налічвалася 50 двароў. Нікога не здзіўлю, што з часам іх імкліва менела. Моладзь з'язджала ў гарады, састарэлыя паміралі. Натуральнага прыросту амаль ніякага. Прыйшлі да таго, што маем не больш за 15 двароў. Некалькі сем’яў сярэдняга ўзросту, але пераважна старыя. 

Выйшаўшы замуж, Лілія Кандрацьеўна пасялілася ў свёкравым доме. Прынялі гасцінна і сардэчна. Недалёка ад Дзедзіна, у ляску ля Ідолта, родная вёска—Чарнаручча. Таму нават пры змене месца жыхарства шчыравала на адну гаспадарку—тады калгас "За ўладу Саветаў", "Ленінскі шлях", зараз—ВУПКУ "Міёрскі". Перадавая даярка. Гэты статус заўсёды высока цэніцца ў вытворчым і маральным плане. Калі сынку споўнілася паўтара года, кіраўніцтва саўгаса запрасіла жанчыну выходзіць на працу. Талковая галава і спрактыкаваныя рукі—заўсёды вялікая падмога. У якасці стымула—ключы ад новага дома. 

"Дом образцового порядка" в Осада-ДединеМаладыя сталі зажывацца пад сваім дахам. Домік прыгожы, акуратны і ўтульны. З'явілася пра што дбаць. І пра каго. Падрасталі два сынкі. Цяпер іх выхаванне прыгадваецца з лёгкай усмешкай. А тады клопату хапала. Ужо самі хлопцы дапамагаюць матулі. Валерый—трактарыст у ДРБУ-203. У яго сям'і дзяўчынка і хлопчык—школьнікі. Юрыю 31, жыве ў Віцебску. Пасля ветакадэміі пайшоў служыць, у органах і застаўся. Падрастае трохгадовая Ксюша. У бабулі стаіць яе каляска, для будучых нашчадкаў. 

"Кругом людзі"
Пытаюся ў субяседніцы: ці сумуе ў малалюднай мясцовасці? Зусім не. "Кругом людзі",—усміхаецца Лілія Кандрацьеўна. Двойчы на тыдзень прыбывае аўталаўка, у 8.30 адыходзіць аўтобус на Міёры, у 14.00 вяртаецца на прыпынак амаль побач з домам. За гэты час спраўляемся ў райцэнтры. 

—Мая нявестка—карэнная віцяблянка, але ніколі не прамінае дарогу ў Малое Дзедзіна, праводзіць водпуск. Расказвае, што тут хораша, спакойна. Праз выхадныя прыязджаюць. Дапамагаюць. 
Спадарожніка Уладзіміра сем гадоў няма на гэтым свеце. Пад адным дахам з Ліліяй Кандрацьеўнай пяць год жыве родны брат. Дзеці ў яго дарослыя, сястры патрэбны мужчынскія рукі, яму—жаночыя. На зіму рыхтуе сена, дровы, абгарадзіў хату далікатным лазовым плотам.

Кнопка, Фунцік, авечкі і куры
Старэнькая дзевяцігадовая карова Кнопка частуе малаком гаспадароў і дае прыбытку больш чым на два мільёны ў месяц. "Амаль мая пенсія. За працу даяркі і тры гады рахункавода-касіра атрымліваю 270 рублёў у новым эквіваленце"—заўважае субяседніца. 
На падворку авечкі, куры… Хрукаюць двое парасят. Унучка называе іх Фунцікамі. На догляд сыходзіць многа сіл, але і плён відавочны—харчовая падтрымка родных, сябе. Фунцік кладзецца на "аперацыйны" стол да Каляд, Новага года. Камбікорм для яго набываюць на завадской аўталаўцы, якая прыязджае ў вёску з Міёр. Бульба свая. Для курак сёлета намалацілі 7 мяхоў ячменю. Камбайн па ўласнай ініцыятыве выдзяляе дырэктар гаспадаркі Васіль Міхалкіў.

"Дом образцового порядка" в Осада-ДединеНовая плазма
У хаце свежанькія шпалеры. Нявестка пераклеіла. Выкапалі бульбу і прыступілі да інтэр'еру. "Па мне, вельмі ярка,—усміхаецца Лілія Кандрацьеўна.—Для дзяцей—самы раз. Кажуць: мама, пажывеш у такой! Хай будзе па-іхняму. Стараемся рэгулярна ў хаце нешта абнаўляць. Сын наладзіў падмурак, а то зусім абсыпаўся. Зрабіў адліў. Часткова памянялі вокны на пластыкавыя". 

У доме яшчэ адна прыемная "навінка". Плазмены тэлевізар. Куплены з прыемнай нагоды. Сядзіба гаспадыні Федуковіч у конкурсе добраўпарадкавання сёлета прызнана ўзорнай у сельсавеце. У падарунак—дыплом, урачыста ўручаны на свяце "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Красуецца за шклом секцыі. У якасці бонуса—210 рублёў (дэнамінаваных). "Мы з братам даклалі пенсіі і набылі новага таварыша—тонкі плазмены тэлевізар. Цяпер глядзім па вечарах, цешымся карыснай і прыемнай пакупкай",—кажа сяльчанка. 
Праблемы з надоямі надзённыя ў любы час

Акрамя нядаўняй, жанчына дастае з патаемных месц іншыя ўзнагароды. За перадавы вопыт даяркі іх нямала. 
—У маі скончыла 8 класаў, а ў чэрвені пайшла на ферму. Вучыцца не было магчымасці, бо ў сям'і шасцёра дзяцей, моцна хварэла матуля. Я старэйшая дачка, таму і клопат большым чынам клаўся на мае плечы. Два гады даглядала паралізаваную маму. Імкнулася паспяваць у сям'і і на працы. Уручную даіла 17 кароў, пры аўтаматызаванай дойцы абслугоў-вала 32. Пытанне з надоямі заўсёды паўставала надзённым. Заатэхнік рэгулярна збіраў нарады і ўшчуваў за паказчыкі. Уважліва ана-лізую зводкі ў райгазеце. Цяпер больш малака за наш час, бо больш кармоў. Раздатчык забяспечвае рацыён цэлы дзень. Памятаю, збіраемся дадому, а каровы ўжо мычаць, есці хочуць. Ад харчавання многае залежыць і ад тэхнікі. Малако праз апарат паступае па малакапровадзе. Мы насілі ўручную па 300 літраў. 21 літр змяшчаўся ў апарат, 38—у бідоны.

Здароўе з кожным днём нагадвала пра сябе. На рабоце пасля прызначанай пенсіі не затрымалася ніводнага дня. Тры гады лячылася. Урачы пастанавілі, што ўсе праблемы ад шчытападобнай залозы, радыяцыі. "Бог ведае, як на самай справе",—разважае. 

Яркая восень
Побач з домам капліца. Тут вернікі моляцца Усявышняму. Раней хадзілі ў касцёл, але далекавата, ногі хворыя, таму выкупілі хатку і абсталявалі яе ў святое месца. Цяпер адтуль даносяцца малебны ў небныя абсягі. Штоня-дзелю праводзіць службы Ідолтаўскі ксёндз Вячаслаў Пялінак. Камунікабельны, шчыры і прыемны. 

У хаце і на падворку спадарыні Федуковіч стракацяць кветкі. На любы густ. І нават глыбокай восенню. Часта наведваюцца да мамы дзеці. Унучкі дзеляцца сваімі сакрэтамі, забаўляюцца. З братамі і сястрой, якія жывуць далёка, Лілія Кандрацьеўна сустракаеццца рэдка. Людміла на Украіне, у Данецкай вобласці, звязваецца з роднымі па скайпе, але мала расказвае пра ваенную абстаноўку. Сярэдні брат у Латвіі. Браты-двайняты завялі сем'і і асталяваліся ў раёне. Дакучаюць свае клопаты, аднак памяць пра дзяцінста грэе палкім агеньчыкам. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 848
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 636
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта