Авторизация
 

У кастрычніку раніцай на мехдвары ААТ "Туркова" ажыўлена

+
В октябре утром на мехдворе в ОАО "Турково" оживленноНават у кастрычніку раніцай на мехдвары ААТ "Туркова" вельмі ажыўлена, бо, са слоў гаспадыні дыспетчарскай Святланы Гагалінскай, у механізатараў шмат клопатаў. На "сталёвых конях" яны скіроўваюцца абслугоўваць жывёлагадоўчыя фермы, прэсаваць і транспарціраваць салому, араць, убіраць кукурузу і выконваць іншыя работы. Штодзённа задзейнічана каля 25 трактараў, а найбольш іх— на кукурузным полі.

Дырэктар гаспадаркі Віктар Сташкевіч падкрэсліў,  што нарыхтоўку сіласу вядуць самыя руплівыя і адказныя механізатары. У 8 гадзін яны спяшаюцца на палеткі, дзе затрымліваюцца да позняга. Кожны трактарыст з мехатрада, які нарыхтоўвае сілас,—заслугоўвае пахвалы.
—Сёлета кукуруза вырасла вельмі добрая, —канстатуюць камбайнеры "КВК"  Расціслаў Шаўлюга і Валерый Яроменак, з якімі сустрэліся на полі карэспандэнты райгазеты,—з гектара да 500 тон зялёнай масы атрымліваем.

Рады высокай ураджайнасці галоўнай сіласнай культуры і маладыя спецыялісты—начальнік мехатрада Пётр Валынец і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксей Сташкевіч, якія назіралі за работай тэхнікі. Абодва працуюць у сельгаставарыстве некалькі месяцаў, але ўжо ведаюць і калектыў, і вытворчыя праблемы. Напрыклад, з-за пераўвільготненасці глебы ў нізінах камбайны часам буксуюць. Гэта стрымлівае тэмпы работы і вядзе да павышанага расходу саляркі.

Да 9 гадзін кіроўцы кормаўборачных камбайнаў зрабілі на доўгім полі некалькі кругоў, загрузіўшы шмат здробненай масы ў ёмістыя прычэпы  энерганасычаных "Беларусаў". Бурты закладваюцца на полі: зімой корм даставяць да ферм, а цяпер эканомяць час і паліва.
За рулём транспартных "МТЗ-1221" Анатоль Мядзелец, Іван Зуевіч, Дзмітрый Клешчанка, Антон і Анатоль Протасы. Трэба адзначыць, што Іван Фёдаравіч у жніўні-верасні на "МТЗ-3022" шчыраваў на сяўбе—у гэтай справе ён лепшы на Міёршчыне. Анатоль Іванавіч і Антон Іванавіч падчас жніва задавалі тон у працы на "КЗС-1218". Трамбуе сілас на "Амкадоры" Віктар Ставінскі, ён і ў іншую пару года шчыруе на пагрузчыку. У кожнага з названых трактарыстаў станоўчая працоўная біяграфія.

Дзякуючы старанню мехатрадаўцаў штодзённа буртуецца шмат кукурузнага корму,  агульны запас якога ўжо складае 13 462 тоны, што куды больш, чым у іншых сельгасарганізацыях раёна. (Для параўнання: у ААТ "Мікалаёўскі"  ў траншэях і буртах 11 758 тон сакавітай масы, у ААТ "Чэрасы"—10019 т, ВУПКУ "Міёрскі"—7881 т.) Туркоўскія раслінаводы паспяхова справіліся з заданнем і  па нарыхтоўцы сенажу. Шмат назапасілі сена. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы маюць па 33,0 цэнтнера травяністых кармоў, што на 8,3 ц к. адз. больш за сярэднераённы паказчык, а ў параўнанні з мінулагоднім прыплюсавалі ажно на 14,1 ц к. адз. (паводле справаздачных дадзеных за 23 кастрычніка). Клопаты пра кармы—справа першачарговай важнасці: на фермах амаль 3,5 тысячы буйной рагатай жывёлы, і менавіта продажам мяса і малака гаспадарка зарабляе  немалыя грошы. Стабільнае фінансава-эканамічнае становішча гарантуе выплату заробку, які ў  ААТ "Туркова" атрымліваюць своечасова. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: падчас уборкі кукурузы механізатары Валерый Яроменак і Расціслаў Шаўлюга. 
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта