Авторизация
 

Малады механізатар ААТ "Любінова" Віталь Ланзер

+
Молодой механизатор ОАО "Любиново" Виталий ЛанзерКаб забяспечыць высокую якасць сяўбы, неабходна добра падрыхтаваць глебу, куды роўнымі радкамі ўслед за сеялкай лягуць зярняткі. Такой важнай работай займаецца гэтымі днямі малады механізатар  ААТ "Любінова" Віталь Ланзер. 

—Праедзеш з дыскамі па полі, глеба адразу мяккай і пульхнай становіцца, а гэта важная ўмова для добрага закрыцця насення,—разважае трактарыст.—Даўным-даўно прыдумалі такі масіўны прычапны агрэгат, і цяпер ён у ліку важных. 

—Сяўбу азімай пшаніцы ўжо завяршылі. Цяпер шчыруем на палетках пад трыцікале. Віталь Ланзер на энерганасычаным трактары з дыскамі ў складзе мехатрада ва ўрочышчы Фралоўшчына. Працуе адказна, без агрэхаў,—падкрэслівае галоўны аграном гаспадаркі Яніна  Марцінкевіч.—Побач з ім вядзе чызелеванне на "Беларусе" Мікалай Капусцін. З плугамі трактарысты-аратыя Ігар Казлоўскі, Аляксандр Васільеў. Вялікі аб'ём работы зрабіў у папярэднія дні на МТЗ-3022 з шматкорпуснымі абаротнымі плугамі яшчэ адзін малады трактарыст Андрэй Катовіч. 
Кіраўнік раслінаводчай галіны адзначыла, што Віталь Ланзер нават падчас паломкі тэхнікі  не спяшаецца ў майстэрню, бо трэба нямала часу затраціць, і салярка дарэмна "згарае". У такім выпадку  тэлефануе аграному ці інжынеру і неабходныя запчасткі дастаўляюць прама на поле. Трактарыст мяняе дэталі і… зноў наперад.

—Важна не затрымліваць работу, бо ўслед жа за мной едзе на МТЗ-3022 з АПП-6Д сеяльшчык Віктар Карповіч,—кажа Віталь.—Надвор'е стаіць спрыяльнае, хочацца хутчэй завяршыць сяўбу. Таму затрымліваемся да познага.
З разуменнем ставіцца да ненармаванага рабочага дня маладога хлебароба жонка Насця, бо сама на працу рана спяшаецца, а вяртаецца з цёмным—доіць кароў на ферме. Пяцігадовы Кіруша іншы раз кладзецца спаць, не дачакаўшыся таты з поля. Затое раніцай заўсёды прачынаецца раненька, пакуль Віталь яшчэ дома, бо менавіта з ім спяшаецца ў дзіцячы садок, а ўжо затым "адпускае" бацьку на працу. 
Маладая сям'я атрымала ад сельгаставарыства дом у Новым Пагосце, што вельмі зручна, бо тут не толькі дашкольная ўстанова, але і іншыя важныя сацыяльныя аб'екты: сярэдняя школа, пошта, магазін, сельсавет, лячэбная амбулаторыя.

Крыху засмучае трактарыста невысокі заробак, асабліва ўзімку. Пра тое ведаў, калі працаўладкоўваўся ў гаспадарку, таму ставіцца да гэтага з разуменнем.

—Усё ж вельмі важна мець уласны дах над галавой! Прыняў за галоўны арыенцір і зрабіў выбар, развітаўшыся з калегамі  па лясгасе, дзе працаваў вальшчыкам лесу. Я чалавек вясковы, тэхніку люблю і працую на ёй з задавальненнем. Крыху нервуе, калі штосьці псуецца, але ўсе праблемы вырашальныя. Вось і сёння давялося прыпыніцца, каб няспраўнасць выправіць. У лясгасе для мяне "дзверы не зачынены", але ж ёсць моцная жыллёвая прывязка да сельгасвытворчасці. Да таго ж, у Новым Пагосце, жыве матуля Аліна Казіміраўна, якая па магчымасці дапамагае нам, што таксама немалаважна.

—Маладыя і старанныя механізатары гаспадарцы патрэбны, бо неабходна рыхтаваць замену старэйшым хлебаробам,—кажа аграном Я. Марцінкевіч.—Радуе, калі калектыў папаўняецца такімі працавітымі, як Віталь, работнікамі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: механізатар ААТ "Любінова" Віталь Ланзер.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 418
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 296
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 616
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 811
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 589
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 636
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 755
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2020
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2020
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта