Авторизация
 

“У вачах каня—адбітак неба”Па прафесіі Эдмунд Іосіфавіч Вайдашэвіч — вадзіцель. Калі працаваў у сельгаспрадпрыемстве на машыне, не меркаваў, што некалі будзе даглядаць “жывую цяглавую сілу” — стане конюхам. Жонка яго, — Вацлава Антонаўна, загадвала фермай, дзе не хапала работнікаў. Заробак у жывёлаводаў нядрэнны, а галоўнае — пастаянны. А вось вадзіцелі зімой былі незагружаныя, а таму і зарплату мелі ніжэйшую. А ў сям’і — двое малых дзетак. Паўплывала на змену рабочага месца і тое, што ферма размяшчалася блізка ад дома, а жылі Вайдашэвічы тады ў Бабарыках. Прапанавала жонка мужу (загадчыца фермы —вадзіцелю) работу падвозчыка кармоў.
— Я не супраць, але ж інжынер і дырэктар могуць не адпусціць, — заўважыў Эдмунд Іосіфавіч.
Вацлава Антонаўна пераканала кіраўніцтва саўгаса, што жывёлаводы гаспадарцы больш патрэбны, чым шафёры. Вось так і трапіў былы кіроўца аўтатранспарту на ферму. Праз пэўны час дырэкцыя выдзеліла сям’і жыллё ў Мілашове. Калі пераехалі на новае месца, то і працу памянялі. Жонка стала брыгадзірам, а муж —конюхам. Цяпер пад яго наглядам у канюшні ў Мінаўтах каля чатырох дзесяткаў коней, якіх трэба штодзённа накарміць, напаіць, пачысціць. Корм на падводзе дастаўляе з сянажнай траншэі. Такім жа чынам прывозіць коням ваду ад суседняй жывёлагадоўчай фермы.

Улічваючы, што даглядае жывёлавод маладых неаб’езджаных коней, для падвозкі кармоў нярэдка бярэ кабылку са свайго падвор’я — Ластаўку, якая цярпліва чакае, пакуль гаспадар накладвае спрытныя вазкі сенажу.
— Для Ластаўкі гэта карысна, не застойваецца ў хляве, — заўважае Эдмунд Іосіфавіч. — І мне хутчэй, бо аб’ём работы вялікі.
Зімой жывёлу трымаюць у стойлах, летам — на пашы, але не ў табуне, а на прывязі, таму клопатаў ля іх хапае.

Самы складаны момант у рабоце — аб’ездка маладых коней. Тут аднаму не справіцца. У такім разе звяртаецца за дапамогай да Вальдэмара Ластоўскага, які падвозіць кармы на суседнюю жывёлагадоўчую ферму.
— Адзін каня трымае, другі ў павозку яго запрагае, — расказвае Э. І. Вайдашэвіч. — Звычайна гэта робіцца зімой, бо пры капрызных паводзінах жывёлы меншая верагоднасць яе траўміравання. Не ўсе “цяглавікі” паслухмяныя, некаторых пры ўсім старанні не ўдаецца навучыць, такіх даводзіцца здаваць на мясакамбінат. Досыць агрэсіўныя жарабкі, якіх трымаем для пакрыцця жаробак, каб мець маладняк.

Коні ў гаспадарцы выкарыстоўваюцца на фермах для падвозкі кармоў, хаця з кожным годам патрэба ў іх змяншаецца. Цяпер шырока прымяняюцца кормараздатчыкі. Няма ў гаспадарцы і малаказборшчыкаў, якія карысталіся гужавым транспартам — таксама коні ўжо не патрэбны. Ды і ў прыватных гаспадароў іх паменела. Насельніцтва для апрацоўкі дробных зямельных надзелаў цяпер карыстаецца матаблокамі. Аднак Эдмунд Іосіфавіч упэўнены, што пры яго жыцці коні яшчэ будуць у пашане. Вацлава Антонаўна ўзгадала, з якім задавальненнем катаюцца на Ластаўцы яе ўнучкі, якія нярэдка прыязджаюць у госці. А найбольш радасны ад зносін з жывёлай малы ўнук, якому яшчэ няма і двух гадоў. Гледзячы на яго станоўчыя эмоцыі, жанчына жартуе: “Ёсць у цябе, дзядуля, замена!”

Калі сын ці дачка, прыехаўшы з сем’ямі да бацькоў, іншы раз просяць Эдмунда Іосіфавіча сесці за руль машыны, не адмаўляецца, але кажа, што на кані едзеш без напружання, ён ведае дарогу і сам вязе цябе, а вось машынай трэба кіраваць і быць асабліва ўважлівым.

Конюх любіць сваіх падапечных, лічыць іх разумнымі, прыгожымі. Прыемна, калі цёплай пысай конь дакранаецца да рукі, ласкава “цалуе” яе. А калі паглядзець яму ў вочы, убачыш, быццам у люстэрку, адбітак неба і ўсяго, што навокал.

На здымку: Э. І. Вайдашэвіч з Ластаўкай.

Эліза БЛАЖЭВІЧ
.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
Thanx!
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта