Авторизация
 

Свята вёскі прайшло ў Казлоўцах

+
Праздник деревни прошёл в КазловцахНезвычайнае свята вёскі прайшло ў Казлоўцах. Удзельнікі Папшулёўскага калектыву мастацкай самадзейнасці з'явіліся перад гасцямі мясцовай урачыстасці на веласіпедах. Праз некалькі хвілін на падворку сям'і Маразоў пачаўся канцэрт. 
 
Зараз у Казлоўцах 27 жыхароў разам з дачнікамі. На свята прыйшлі амаль усе вяскоўцы, нават група падтрымкі з аграгарадка Папшулі—тут як тут. Было весела, бо сярод гледачоў нямала дзяцей. Яны з цікавасцю разглядалі выставу пад назвай "Вандроўка ў мінулае роднага куточка", на якой размясціліся рэчы даўніны. 

У пачатку свята для ўсіх гучала песня "Вёсачка мая" у выкананні вакальнай групы. Потым расказалі пра старажылаў. Іван Мышко з жонкай Кацярынай Парфёнаўнай разам больш за паўстагоддзя. Усе нягоды сірочага жыцця выпалі на долю Станіслава Рагавога. Падворак Ніны Пухальскай заўсёды чысты і прыбраны, нягледзячы на ўзрост сваёй гаспадыні. Менавіта для іх удзельнікі вакальнай групы выступілі з песняй "Дарога", а Ніна Сыраватка павесяліла сталых людзей гумарэскай. 

Успомнілі заслужаных пенсіянераў. Ніна Гваздоўская адпрацавала ў калгасе імя Гастэла 45 гадоў бухгалтарам. Ілья Мішута з жонкай Вольгай Латушка працавалі ў жывёлагадоўлі. Галіна і Віктар Каснікоўскія прыехалі ў Казлоўцы 18 гадоў таму. І засталіся тут. Наталля Баслак і Таццяна Мядзелец праспявалі для іх прыпеўкі. Аўтарскія вершы прачытала Вольга Хрол. 
Сям'я Баляслава і Валянціны Маразоў—шматдзетная, моцная і дружная. Гаспадыня пайшла на пенсію, з чым яе і павіншавалі. Наталля і Паліна Баслак выканалі песню "Калечка". 

У гэтым годзе адзначылі сярэбранае вяселле Уладзімір і Наталля Туронкі. Іх сын Ваня— самы малодшы жыхар Казлоўцаў. Спачатку Паліна Баслак праспявала "Мама, я закахалася ў яго", а потым далучылася яе маці Наталля і загучала песня "Смачны мёдзік".
Аляксандра і Таццяну Курахціных таксама ведаюць як добрых і спагадных суседзяў. Арцём Баслак, Юля і Алена Мядзелец праспявалі для іх "Калі з сябрам выйшаў у шлях". 

Валерый Парфяновіч любіць хадзіць па грыбы і рыбачыць. Жыве ў роднай вёсцы Васіль Зелянкевіч. З жонкай Вольгай падтрымліваюць бацькоўскую хату. У іх адрас гучала песня "Тры жаданні" ў выкананні Алены Мядзелец. 
У ААТ "Папшулі" працуюць жыхары Казлоўцаў Уладзімір Аліферка, Валянціна Парэчына, Віктар Шапель, Наталля Максімовіч, Уладзімір Бураўскі, Вольга Чэрап і Аляксей Чэрап. Для працаўнікоў вёскі гучала песня "Час ідзе" у выкананні Паліны Баслак, Веранікі Кадушка, Дашы і Машы Івановых. 

Адзначылі добраўпарадкаванасць дачных участкаў Валянціны і Аліны Ціхановічаў, Аліны Заяц, Васіля і Мікалая Ціхановічаў. Падзякавалі за дагледжаныя двары Івану Мышко, Ніне Гваздоўскай і Ніне Пухальскай. Напрыканцы гучала песня "Пажаданне".
Мы ўдзячныя Баляславу і Валянціне Маразам за гасціннасць і цёплы прыём. 

Наталля БАСЛАК 
і Вольга ХРОЛ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта