Авторизация
 

МТФ “Карпачова” — маштабны аб’ектДля спажыўцоў малако — незаменны прадукт харчавання, а для сельгасвытворцаў — прадукцыя, якая пры ўмелым гаспадаранні дае прыбытак і з’яўляецца галоўным фактарам умацавання эканомікі. Гэта разумее кіраўніцтва ААТ “Пад’ельцы”, а таму і адважылася на сур’ёзны крок — узяць дзяржаўны крэдыт у 26 мільярдаў рублёў, каб пабудаваць буйную малочнатаварную ферму, дзе будуць прымяняцца новыя тэхналогіі ўтрымання статка і даення. Цяпер у гаспадарцы на жывёлагадоўчых аб’ектах размешчана 1800 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 652 каровы. Новая ферма разлічана на 1800 статкамесцаў.
У мінулым годзе распачалі падрыхтоўчыя работы. Заказалі праектна-каштарысную дакументацыю ва УП “Полацктэхпраект” агульным коштам у 374 мільёны, але заказчык складае яе паэтапна, адпаведна вядзецца і аплата. Першую частку праекта аплочвалі за ўласныя грошы, а ў далейшым — за крэдытныя. Выбралі месца пад будаўніцтва. Правялі даследаванне грунту, атрымалі дазвол адпаведных служб.

Ва ўрочышчы Карпачова, дзе нядаўна было пустое поле, цяпер кіпіць работа. Рэйс за рэйсам па расчышчанай уезджанай дарозе вязуць машыны на аб’ект будаўнічыя матэрыялы — пясок, гравій, фундаментныя блокі, перакрыцці і многае іншае. Дастаўляе іх не толькі падрадная арганізацыя — Міёрская ПМК-55, але і самі пастаўшчыкі, а таксама аўтапарк №15 г. Міёры, райаграсервіс. Жалезабетонныя вырабы транспартуюць з Оршы, Наваполацка, Варапаева, куды сельгаспрадпрыемства загадзя пералічвае грошы.

— Здача аб’екта запланавана на 2012 год. Але сёлета плануем увесці ў эксплуатацыю два кароўнікі, кожны на 384 статкамесцы, даільна-малочны блок, звязаны з жывёлагадоўчымі памяшканнямі галерэямі, сянажныя траншэі, —расказвае прараб Яўген Віктаравіч Нікалаёнак. — На тэрыторыі МТФ з’явяцца дзве артэзіянскія свідравіны, воданапорная вежа і станцыя абезжалезвання вады. Зробім каналізацыю з мясцовымі ачыснымі збудаваннямі. Выдаленне гною з кароўнікаў — бульдозернае, а таму ля кожнага жывёлагадоўчага памяшкання абсталюем пляцоўкі для яго часовага захоўвання, узводзіцца трансфарматарная падстанцыя.

Штодзённа на будаўнічым аб’екце заняты людзі і каля 10 адзінак спецыялізаванай тэхнікі — пад’ёмныя краны, экскаватары, бульдозеры, самазвалы. Многія работы будуць завершаны да вясны. Пакуль няма грунтовай вады, добра закладваць фундаменты, ды і каркасныя бетонныя канструкцыі ў такое надвор’е лягчэй ставіць. Многае ўжо зроблена, што бачна здалёку. Адначасова вядуцца розныя работы, а таму праца спорыцца.

— На аб’екце абсталяваны будаўнічы “гарадок”. Устаноўлены бытавыя вагончыкі з пячным ацяпленнем для адпачынку рабочых, вызначаны месцы для курэння, —кажа Я. В. Нікалаёнак.

— Выдзяляемыя крэдытныя сродкі імкнёмся своечасова асвойваць, — адзначае галоўны бухгалтар ААТ “Пад’ельцы” Наталля Андрэеўна Лаўрэнава. — У пачатку лютага было зрасходавана каля 700 мільёнаў рублёў. Цяпер гэтая сума значна большая. З пэўнымі арганізацыямі ўжо заключаны дагаворы на тэхналагічнае абсталяванне. Напрыклад, ААТ “Тэхналіт Полацк” паставіць нам даільную ўстаноўку, малочнаахаладжальнае абсталяванне закрытага тыпу, стойлавыя металаканструкцыі.

Калі ўдасца будаўнікам узвесці кароўнікі і даільна-малочны блок да канца года, устанавіць абсталяванне, то можна будзе “засяляць” памяшканні. А для гэтага трэба мець большае пагалоўе цялушак. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства шукае шляхі вырашэння гэтай праблемы. А яшчэ трэба мець дастатковы запас кармоў, каб забяспечыць імі значна большае пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Якім чынам будуць вырашацца гэтыя праблемы, мяркуем расказаць у іншых газетных публікацыях.

На здымках: на будаўнічай пляцоўцы.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2021
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта