Авторизация
 

Дом Юрыя і Алены Філіповічаў у Малінаўцы побач з Цвецінам

+
Дом Юрия и Елены Филиппович в Малиновке рядом с ЦветиноДом Юрыя і Алены Філіповічаў у Малінаўцы, што побач з аграгарадком Цвеціна, прыцягвае ўвагу белымі рамонкамі на фасадзе і стракатасцю жывых кветак на падворку. Улюбёныя гаспадыняй расліны дадаюць утульнасці ў пакоях.
 
Кветкі Алена Дзмітрыеўна называе сваёй хваробай і слабасцю. Любоў да іх ідзе каранямі ў дзяцінства. Дома ў Пецярбургу вазоны з раслінамі запаўнялі шырокія падваконнікі. Бацькі любілі жывёлу. Пастаянна дзялілі жылплошчу з канарэйкамі, папугаямі, рыбкамі, катамі ці сабакамі. 
У беларускую глыбінку з культурнай расійскай сталіцы Алена прыехала ў пачатку 90-х. Сям'я вырашыла вярнуцца на малую радзіму бацькі. Адаптацыя да сельскага ўкладу жыц-ця ў 16-гадовай гараджанкі праходзіла няпроста. Атрымаць прафесію ў беларускіх навучальных установах не магла, бо не мела грамадзянства. Праз год пасля пераезду працаўладкавалася ў мясцовую гаспадарку.

Дом Юрия и Елены Филиппович в Малиновке рядом с ЦветиноНездарма кажуць, што калі адны дзверы зачыняюцца, абавязкова адчыняюцца іншыя. У цвецінскіх мясцінах напаткала светлае пачуццё кахання. Пайшоў 22-гі год як Алена з Юрыем абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі. Жылі ў Цвеціне, у 2008 годзе шматдзетная сям'я атрымала новы дом у Малінаўцы.

У Філіповічаў трое сыноў. Арцём сёлета скончыў гандлёва-эканаміч-ны каледж у Полацку, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхніка-праграміста. Максім—студэнт-другакурснік гістарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава. Малодшы Уладзік вучыцца ў 4 класе, прыносіць "8"-кі з "9"-мі і любіць фізкультуру. Старэйшыя дзеці ў школе таксама вызначаліся самастойнасцю і адказным стаўленнем да вучобы. 
Сыны—добрыя памочнікі бацькоў. Да працы прывучаныя змалку.

—У дзяцінстве старэйшыя хлопцы з ахвотай па гаспадарцы дапамагалі, для іх гэта была своеасаб-лівая гульня. І цяпер не нагадваю, што трэба зрабіць, свае абавязкі ведаюць. Сена ўлетку нарыхтоўваюць муж і сыны, а за мной агарод і клумбы,—расказвае Алена Дзмітрыеўна.—Выхоўвалі дзяцей, як сэрца падказвала, без пэўных методык. Пра цяжкасці не думалі. Галоўнае, каб здаровымі былі.
Адзінае, што засмучае маці: у сельскай мясцовасці менш магчымасцяў для ўсебаковага развіцця дзяцей у параўнанні з горадам. Прыгадвае, як у сваю школьную пару з аднакласнікамі наведвалі музеі, адпраўляліся на экскурсіі. 
—А мне ў вёсцы падабаецца. Тут прыгожа!—весела заўважае Уладзік.

Дом Юрия и Елены Филиппович в Малиновке рядом с ЦветиноШтодня Алена Дзмітрыеўна спяшаецца ў адміністрацыйны будынак УП "Цітова", дзе працуе інспектарам аддзела кадраў. Юрый Расціслававіч узначальвае свінагадоўчы комплекс, нярэдка затрымліваецца на працы і ахвяруе выхаднымі. І дома часу для сябе няшмат: гадуюць карову, быка, трусоў. Выплаты за малако папаўняюць сямейны бюджэт рэгулярна, у адрозненні ад заробку. Дапамагаюць бацькі мужа, што цяпер на пенсіі. Да дзядулі з бабуляй пасля ўрокаў забягаецца Уладзік, па магчымасці наведваюць старэйшыя ўнукі.

"Шчасце—па крайняй меры аднойчы—стукаецца ў кожныя дзверы",—значыцца ў статусе Алены Філіповіч на старонцы ў сацсетцы. У іх дом заходзіла шмат радасных момантаў. Разам сустракалі і падзялялі хвіліны суму. Трывалы фундамент дружнай сям'і, дзе за аснову ўзяты павага, давер і падтрымка, вытрымлівае цяжкасці і складанасці. Ад таго яшчэ больш умацоўваецца. І ўпрыгожваецца стракатасцю кветак.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА 
і з асабістага архіву сям'і Філіповічаў.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта