Авторизация
 

Па сцэнарыі свята вёсак Вісяты і Маёраўшчына

+
По сценарию праздника деревень Висяты и Маёровщина"Іду я ўздоўж вуліцы, а люду так багата... Як кветкі, усе красуюцца. Няўжо якое свята?",—так пачынаецца сцэнарый свята вёсак Вісяты і Маёраўшчына Новапагосцкага сельсавета. Шчыравала над спляценнем слоў загадчыца Волкаўшчынскага клуба-бібліятэкі Таццяна КАЗЛОЎСКАЯ. Яна і расказала нашым чытачам, як прайшло ганаровае і чаканае для сяльчан мерапрыемства.
 
На апошняй сустрэчы мінула сем гадоў, у жнівеньскую нядзелю зноў сабраліся прыгадаць былое, парадавацца цяперашняму, паразважаць над будучым. Цяпер у Вісятах толькі 4 двары карэнных жыхароў, калісьці вёска славілася вялікай, а яшчэ раней былі Вісяты і Вісяты двор. Там жыў барон, валодаў вялікім надзелам зямлі, якую потым жонка распрадала мясцоваму насельніцтву. Зараз зазірнём у кожны двор.
Альдона Мечыславаўна і Стэфан Янавіч Сухоўскія дзеляць адзін лёс больш за 50 гадоў, родам з суседніх вёсак. Як тое часта бывае, сустрэліся, закахаліся, у 1964-м пабраліся шлюбам, напачатку жылі ў бацькоў, потым пабудавалі ўласны дом, нарадзілі і выхавалі траіх дзетак, зараз чацвёра ўнукаў і праўнук. Працавалі ў калгасе. Дарэчы сказаць, Стэфан Янавіч—старэйшы жыхар Вісят.

По сценарию праздника деревень Висяты и МаёровщинаЭмілія Станіславаўна і Франц Данатавіч Сухоўскія жывуць у згодзе і любові таксама больш за паўстагоддзя. Працавалі ў калгасе "Рассвет". Мужчына—механізатарам, жывёлаводам. Жонка—у паляводчай брыгадзе. Маюць узнагароды, выхавалі дзяцей, унукаў і жвавую праўнучку Мілану, якая рэгулярна праведвае бабулю з дзядулем.
Соф'я Аляксееўна і Іосіф Мечыслававіч Сухоўскія выхавалі траіх дзяцей. Год таму жанчына засталася ўдавой. Таксама ўвесь час працавала ў калгасе. I дарэчы, самая багатая бабуля.

Гаспадыня Галіна Пятроўна Смалякова і механізатар Віталь Рыгоравіч Граковіч жывуць у ладзе і згодзе, хай так доўжыцца і надалей.
"У беленькім, кароценькім халаце, і з усмешкай, сонечнай і мілай". Гэта пра медработніка, старэйшыну вёскі, дэпутата сельсавета, выдатную Святлану Сухоўскую.

Як прыгадана раней, сем год мінула з былой сустрэчы. Ды па-ранейшаму самым юным жыхаром застаўся Дзіма Сухоўскі. Праўда, не той басаногі хлапчук, а ўзмужнелы 14- гадовы падлетак, гонар для мамы, падтрымка і апірышча для бабулі.

Цяпер невялікі экскурс у мінулае Маёраўшчыны. Калісьці тут жыў пан, да якога наймаліся батракі. Браты Малахоўскія прыйшлі ў заробкі аж з-пад Опсы Браслаўскага раёна, выкупілі надзел зямлі і пачалі самастойна весці гаспадарку. Вёска славілася шматлюднасцю, шматдзетнымі сем'ямі. Цяпер тут толькі два жыхары. Часлава Данатаўна Малахоўская нарадзілася і вырасла ў Вісятах, пасля пераехала ў Маёраўшчыну. I пошту насіла, на ферме і полі працавала. Часлава Данатаўна—старэйшая жыхарка і ўдзельніца мерапрыемства.

Валерый Мар'янавіч Галінскі—ураджэнец Маёраўшчыны, тут рос, вучыўся, ажаніўся,—з'ехаў у Наваполацк, але зноў вярнуўся ў бацькоўскую хату, заняты ў родным калгасе. Нягледзячы на ўзрост, гаспадары падтрымліваюць свае сядзібы ў парадку і прыгажосці. Ад Новапагосцкага сельвыканкама па выніках агляду падзякі ўручаны Эміліі Станіславаўне і Францу Данатавічу Сухоўскім, Альдоне Мечыславаўне і Стэфану Янавічу Сухоўскім, Соф'і Аляксееўне Сухоўскай, Чаславе Данатаўне Малахоўскай.

У гісторыі кожнай вёскі, як і ў лёсе чалавека, ёсць сумныя хвіліны. Смуткуем па родных і блізкіх, якія памерлі, але ў душы засталіся навечна. Ды жыццё працягваецца, ізноў пачынаецца дзень. Удзячнасць гаспадыні Соф'і Сухоўскай, якая прыняла свята на ўласным падворку. Вялікія малайцы-артысты: Алёна Гедравец, Жанна Кляпацкая, Наталля Рудзь. Фінансава падтрымаў дырэктар ААТ "Любінова" Васіль Яфімаў.
Прыгадайце, як колісь шумела ўсё сяло, гуляла моладзь. Прыкладна такі фармат адбыўся і ў жнівеньскую нядзелю. Жыхарам дасталіся падарункі і салодкія песні. 

Таццяна КАЗЛОЎСКАЯ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 560
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 597
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 601
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта