Авторизация
 

Крокам шырокім сцежкай вясковай у УП "Міёрскі"

+
Шагом широким тропой деревенской в УП "Миорский"У агранома ВУПКУ "Міёрскі" Дзмітрыя Міхалківа з вясны да позняй восені напружаны перыяд, па якім аналізуецца яго праца і ўсіх работнікаў раслінаводчай галіны. Высокая адзнака ставіцца, калі вырас добры ўраджай і яго без страт убралі з палеткаў. Менавіта так было летась. За станоўчыя паказчыкі ў рабоце Дзмітрыю прысвоілі званне "Лепшы малады спецыяліст раёна", дарэчы, адзінаму з усёй кагорты прыбыўшых на Міёршчыну аграрыяў.

У мінулым годзе ў пачатку вясны Дзмітрый Міхалкіў закончыў Горацкую сельгасакадэмію і прыехаў працаваць у гаспадарку, якую ўзначальвае яго бацька—Васіль Дзмітрыевіч. Пад наглядам вопытнага кіраўніка, які 25 гадоў у сельгасвытворчасці на дырэктарскай пасадзе, правёў пасяўную і ўборку.

Цяпер малады аграном сцвярджае, што ў раслінаводстве выніковасць грунтуецца не толькі на стараннях людзей, але і на добрым забеспячэнні мінеральнымі ўгнаеннямі і сродкамі аховы, гаруча-змазачнымі матэрыяламі і запчасткамі да тэхнікі і інш. 
—Нярэдка істотную карэкціроўку ўносіць надвор'е. Летась, напрыклад, яно  радавала вільгаццю ў глебе падчас вегетацыі збожжавых і кармавых культур, сухімі сонечнымі дзянькамі ў перыяд уборкі. Сёлета ў чэрвені-ліпені палеткі засушыла, а калі надышла ўборачная, тэхніка ніяк не магла набраць тэмп у рабоце з-за частых ліўняў,—кажа аграном.—Аднак сельгасвытворцы прыкладаюць максімум намаганняў, каб убраць ураджай.
 
Дзмітрыя, як маладога спецыяліста, радуе што ў гаспадарцы нямала моладзі, якая занята ў розных сферах вытворчасці. У гэтым ліку і аграном па насенняводстве Аляксей Іваноў, з якім разам вучыўся ў акадэміі. Сярод перадавых юных механізатараў—Андрэй Рачыцкі. Летась на "КЗС-1218" ён намалаціў больш за 1800 тон зерня і заняў на Міёршчыне першае месца сярод маладых камбайнераў. 
—Сёлета хлопцу не пашанцавала, бо з першых дзён жніва машына "закапрызнічала". Нават інжынернай службе не ўдавалася выявіць прычыну частага забівання ў камбайне каласавога элеватара, які да таго ж псаваўся. Удалося належным чынам наладзіць агрэгат толькі пад канец уборкі,—расказвае аграном. 

Шагом широким тропой деревенской в УП "Миорский"За рулём "стэпавых караблёў" шчыравалі на "КЗС-1218"—Віктар Рубанік, Уладзімір Самуль, Андрэй Рачыцкі, Алег Шакель, якія цяпер абмалочваюць яравы рапс. На "КЗС-10" працаваў Аляксандр Гродзь. Зараз ён убірае зерневыя на прысядзібных участках, бо большасць мясцовых гаспадароў сеюць збажыну на корм хатняй жывёле.

Пахваліўся Дзмітрый, што сёлета, нягледзячы на капрызы надвор'я, яравы рапс вырас лепшы, чым летась. Радуе і кукуруза, таму плануюць назапасіць шмат сіласу. Увогуле, у апошнія гады гаспадарка не мае праблем з кармамі. Летась іх было з запасам, вясной прадавалі. 
—Сёлета таксама траншэі ля ферм будуць запоўнены сенажом і сіласам. З першага ўкосу з-за засухі не атрымалі запланаванай зялёнай масы, калі пайшлі дажджы, шматгадовыя травы сталі расці. У апошнія гады мэтанакіравана працуем над павелічэннем вытворчасці кармоў, і адзін з прыярытэтных напрамкаў—абнаўленне сенакосаў і пашаў. Травасумесямі займаем каля 1000 гектараў. У ВУПКУ "Міёрскі" за тры апошнія гады істотна пашырыліся плошчы пад маладымі травамі.  Яны пры любых умовах надвор'я даюць куды большы ўраджай, чым дзікатраўе. Сельгасугоддзяў шмат, таму ёсць магчымасць для маштабнай работы па стварэнні інтэнсіўных высокапрадукцыйных сенакосаў і пашаў,—дзеліцца субяседнік.—Навучыліся збіраць насенне, на чым эканомім немалыя сродкі. Дарэчы, сеючы канюшыну, атрымліваем не толькі высокабялковыя кармы, але і сілкуем глебу, што вельмі важна пры дэфіцыце азотных угнаенняў, набыць якія ў дастатковай колькасці немагчыма з-за недахопу сродкаў.

У разважаннях пра эфектыўнасць работы усёй гаспадаркі, Дзмітрый перажывае, бо фінансавае становішча складанае, як у большасці сельгасарганізацый раёна. Грошы ад продажу прадукцыі ў першую чаргу расходуюцца на пагашэнне даўгоў, на падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы. Заробак людзям своечасова выплаціць не заўсёды атрымліваецца. Тым не менш, яны працуюць: статак накормлены і падоены, палявыя работы вядуцца, збожжа сушаць і ачышчаюць.

—Дырэкцыя шукае шляхі для ўмацавання фінансавага становішча гаспадаркі, у тым ліку і шляхам эканоміі. Напрыклад, сёлета перавялі зернесушылку на дровы. У выніку штодзённа эканомім ад 1,5 да 2 тон саляркі—такі расход для пярвічнай апрацоўкі 80 тон збожжа павышанай вільготнасці. Заняліся вырошчваннем насення рэдзькі алейнай, пад якую адвялі 66 гектараў. Сёлета сабралі першы ўраджай і мяркуем атрымаць нядрэнны даход ад рэалізацыі насення, закупачная цана на якое высокая. У сувязі з абядненнем глебы ў апошнія гады выкарыстанне алейнай рэдзькі ў якасці сідэрата  асабліва значнае, сеюць яе і як кармавую культуру, і меданос. Яшчэ заняліся вырошчваннем донніку. Летась вясной падсеялі яго пад азімую пшаніцу на 330 гектарах, сёлета атрымалі добрую зялёную масу. 35 гектар пакінулі на насенне,—удакладняе Дзмітрый. 

У размове пра сяўбу азімых культур субяседнік называе план—870 гектар. Гэта не так і шмат, але невядома ці ўдасца засеяць такую плошчу з-за недахопу сродкаў на салярку. Аграном дзякуе за працу механізатарам: Алегу Друзу і Сяргею Ломашу, Чаславу Самасовічу і Алегу Шакелю, Міхаілу Цярэшку, Віктару Яблонскаму, Аляксандру Конаху, усім камбайнерам і іншым, чыя руплівая праца дае плён. Адзначыў старанні Сяргея Гільніча і Аляксандра Сідарава, якія ўжо не першы год падчас жніва гаспадараць на зернесушыльным комплексе.
—А чым займаецеся ў вольны час?—цікаўлюся ў Дзмітрыя.
—З вясны да восені ў мяне яго амаль няма. Зімой, калі іду ў водпуск, часта выязджаю на мясцовыя вадаёмы на рыбалку. Самы важкі сёлетні трафей—шчупак на тры з паловай кілаграмы. Аднак незалежна ад улову такія паездкі заўсёды даюць добры зарад.

—Як рэагуе на "азёрныя" вандроўкі жонка?
—Я яшчэ не жанаты, а таму летам магу да цямна затрымлівацца на працы, а зімой на досвітку вяртацца з рыбалкі. Жыву з бацькамі ў вёсцы Мацюкі. Родам яны з Украіны. Пачыналі ў Браслаўскім раёне, куды накіравалі тату па размеркаванні пасля заканчэння ВНУ. Затым пераехалі на Міёршчыну. Мама працуе ў райветстанцыі. Увогуле, з нашай сям'і толькі сястра Сняжана не занята ў сельскай гаспадарцы, яна—педагог.
Размаўляць з маладым аграномам лёгка. Гэта кампетэнтны спецыяліст, які добра ведае сваю справу, бо знаёмы з ёй практычна са школьнай пары. Бацька нярэдка браў сына на палеткі. Менавіта таму пасля заканчэння Міёрскай СШ№3 Дзмітрый, не вагаючыся, выбраў Горацкую сельгасакадэмію. Пра гэта ніколькі не шкадуе. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: галоўны аграном ВУПКУ "Міёрскі" Дзмітрый Міхалкіў;
механізатар-сеяльшчык Сяргей Ломаш.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта