Два часа звучали в Сухавержье песни

Два часа звучали в Сухавержье песниЗалессем называюць вёсачкі-суседкі Міёрскага сельсавета, размешчаныя побач з ляснымі і балотнымі масівамі. Казлы, Маляўкі, Мнюхі, Кушняры, Дульскія, Сухавержжа, Дзянісова. Калісьці тут віравала жыццё і ранкам віталі новы дзень галасістыя пеўні. Цяпер жылыя дамы ў кожнай вёсцы можна пералічыць на пальцах. Знаёмым з пары маладосці мясцовым жыхарам замінаюць сустракацца адлегласць і сталасць. Таму свята вёсак Залесся, што сабрала іх разам на Яблычны Спас, атрымалася асабліва душэўным і цёплым.
 
Два часа звучали в Сухавержье песни Канцэртная пляцоўка—вясковы падворак, глядзельная зала—драўляныя лаўкі, кулісы—дываны і вышыванкі, прымацаваныя да дрэў. Разам з жыхарамі Залесся і гасцямі сабралася крыху больш за 20 гледачоў. Браць з сабой сучасную апаратуру артысты Чэраскага СДК палічылі лішнім: вяскоўцам-старажылам бліжэй да сэрца добрыя даўнія песні пад гармонік. 

Два часа звучали в Сухавержье песниЗавітала на сустрэчу старшыня Міёрскага сельсавета Галіна Шынкевіч. У прывітальным звароце прагучалі пажаданні здароўя і добрага настрою. Распачалося свята песняй, напісанай жыхаркамі Залесся Ганнай Антонаўнай Граковіч і Фядорай Мікалаеўнай Матэленак. Іх, на жаль, няма сярод нас, а песенныя радкі засталіся ў самабытную спадчыну.
Залескія мясціны багатыя на ягады, грыбы, рыбу і кветкі, што красуюць ля хат і на лугах. Кожнай вёсцы прысвячалася асобная кветка, пакрысе склаўся стракаты букет. 

Два часа звучали в Сухавержье песни Першая краска для Сухавержжа. Тут пражываюць Аляксандр Іосіфавіч і Ніна Міхайлаўна Мацуры. На падворку гасцінных гаспадароў і ладзілі свята. Аляксандру Іосіфавічу ідзе 90-ы год, Ніна Міхайлаўна крыху маладзей. Яны разам 64 гады і змаглі пранесці праз час узаемапавагу і пяшчоту. Па просьбе артыстаў і гледачоў былы ўдзельнік хору Аляксандр Мацур праспяваў песню. 

Два часа звучали в Сухавержье песниУ Сухавержжы пяць жылых дамоў, адзін з іх—сям'і Жанны і Генадзя Пятроўскіх. Жанна Паўлаўна—старэйшына вёсак Залесся. Як расказала малодшая дачка Вераніка, трэццякурсніца Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа, бацькі трымаюць вялікую гаспадарку, шмат часу праводзяць у лесе, збіраючы грыбы і ягады. Сумаваць улетку ў маленькай вёсачцы няма калі.

Два часа звучали в Сухавержье песниДзяцінства студэнткі 2-га курса філфака БДУ Дзіяны Мацур таксама прайшло ў Сухавержжы, пасля сям'я перабралася ў райцэнтр. Разам з бацькамі дзяўчына прыехала на свята. Успаміны пра малую радзіму светлыя, але сумна ад таго, што вёсачка пусцее. 
Ірына Фадзееўна Сцяпанава вярнулася ў бацькоўскі дом з Латвіі. Любіць родную вёску і сельскі ўклад жыцця, працы не баіцца, з ахвотай займаецца гаспадарчымі справамі, ходзіць у лес за дарамі прыроды. Пакідаць улюбёныя мясціны не жадае. 

Для вяскоўцаў падрыхтавалі памятныя дыпломы. Уручылі такую ўзнагароду і сям'і Рымы Яўгенаўны Пятроўскай, адзначылі мясцовага ўмельца Сяргея Паўлавіча Мацура, ў якога не атрымалася прысутнічаць на свяце. 

Наступную кветку падарылі вёсцы Дульскія. У калісьці шматлюдным мястэчку засталіся Юзэф Міхайлавіч і Ала Уладзіміраўна Руткевічы. Шмат год тут пражылі, вядома, цяпер зносін не хапае. Гаспадар весяліць сябе песнямі, праспяваў і для гасцей.

Паступова ў букет дабаўляліся новыя краскі. Паляцела прывітанне на хутар Кушняры да Івана Іванавіча і Таццяны Уладзіміраўны Пірог. Пра штодзённыя бытавыя справы расказала Алена Аляксандраўна Чапуль з Мнюхоў. 25 год яна пражыла ў Латвіі, а ў пачатку 90-х вярнулася ў родныя мясціны. Любоў Васільеўна Кісляк у Мнюхах  пастаянна, ёй перадалі дыплом "Гаспадыня сядзібы".

Два часа звучали в Сухавержье песниЗ Малявак завіталі Валянціна Мацвееўна Гугала (цікава, што яна нарадзілася ў Германіі, куды маці падчас вайны вывезлі працаваць),  Мікалай Анісімавіч Красавілаў, які славіцца акуратным гаспадаром, Галіна Васільеўна Шульга з двума ўнукамі, што часта ў яе гасцююць. Васіліне Гаўрылаўне Мароз перш чым вярнуцца ў Маляўкі давялося пажыць і ў Пецярбургу, і ў Сібіры. Роднай стала гэтая вёска для Ангеліны Піліпаўны Матэленак, радуецца добрым суседзям і сумуе па мястэчку, калі на зіму едзе да дачкі. Ганна Аляксандраўна Шульга заслужыла тытул умелай кулінаркі. 

Мястэчка Казлы прадстаўлялі Лідзія Міхайлаўна Лакотка, якая ня-гледзячы на вялікую гаспадарку, знайшла час сустрэцца з землякамі, былая старэйшына залескіх вёсак Ядвіга Пятроўна Марозька, у чыіх успамінах захаваліся вясёлыя сумесныя святкаванні дат народнага календара.
Апошняя ў букеце кветка для Дзянісова. Там ужо не чуваць людскіх галасоў, але, як было заўважана, гэтая вёска, як і іншыя залескія, з'яўляецца калыскай мясцовага фальклору. Менавіта па ўспамінах былых жыхароў чэраскія артысты адраджалі народныя абрады.
Больш чым дзве гадзіны гучалі ў Сухавержжы песні. Як у даўнія добрыя часы сабраліся разам вяскоўцы. Цёплая сустрэча запаліла ў вачах іскрынкі радасці.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.