Авторизация
 

Тамара Красоўская з Чэрасаў не сядзіць склаўшы рукі

+
Тамара Красовская из Черес не сидит сложа рукиМожна было і не пытацца ў жыхаркі Чэрасаў Тамары Красоўскай, як знайсці яе дом. Па кветках і пальмах на падворку адразу здагадаешся, дзе жыве гаспадыня-майстрыца. 
 
На акуратна абкладзеных камянямі клумбах з аўтамабільных шын вяргіні, пятуніі і аксаміткі суседнічаюць са сваімі пластыкавымі родзічамі. У невялікай альтанцы за круглым столікам адпачываюць сімпатычныя дзядуля з бабуляй, штучную міні-сажалку аблюбавала дзіўная белая птушка, на засохлую галіну дрэва зляцеліся пчолкі, ля адной з клумбаў пасуцца парсючкі. Холаду пластыкавыя флора і фаўна не баяцца і ў зімовыя дні дадаюць красак чорна-беламу наваколлю.

Тамара Красовская из Черес не сидит сложа руки—Неяк у адным двары ўбачыла пальму з пластыкавых бутэлек. Паспрабавала зрабіць. З гэтага ўсё і пачалося,—расказвае гаспадыня.—Кветкі хутка выразаю, больш часу на афарбоўку затрачваецца. Ідэі з інтэрнэта бяру. Занятак заварожвае, нават сну не шкада.
Ноткі эстэтыкі ў свой быт сельская жыхарка ўносіць пастаянна. Навучылася гэтаму ад маці, якая ніколі не сядзела склаўшы рукі і, нават пасвячы на полі кароў, вязала. Вязаныя рэчы для дэкору стварала і Тамара Мікалаеўна. Цікавасць да творчасці прывівала сваім дзецям.
Сёлета 10 год, як з Іста пераехалі ў Чэрасы. На супрацьлеглы канец раёна перабраліся, калі на малой ра-дзіме расфарміравалі саўгас. Паступова пусты двор новага дома запоўніўся кветкамі і фігурамі, заіграў яркімі фарбамі. Прыгажосць заўважылі не толькі сяльчане. Гаспадары трапілі ў лік пераможцаў штогадовага раённага конкурсу па добраўпарадкаванні.

Тамара Красовская из Черес не сидит сложа рукиІдэі майстрыцы падтрымлівае муж Мікалай Фёдаравіч, дапамагае ажыццяўляць малодшая дачка Ганна. Разам са сваёй сям'ёй яна таксама жыве ў Чэрасах. Сын Віктар у Віцебску. Старэйшая Таццяна ў Міёрах, нядаўна падарыла ўнучка. Красоўскія багатыя дзядуля і бабуля—7 унукаў маюць. Малыя з задавальненнем гасцююць у іх летам. 

Тамара Красовская из Черес не сидит сложа рукиТамара Мікалаеўна даглядае цялят на комплексе мясцовай гаспадаркі. Ці варта нагадваць, што праца жывёлавода патрабуе нямала фізічных намаганняў. І хатнім гадаванцам увага патрэбна, у двары і на агародзе за парадкам сочыць, пра ўнукаў клапоціцца. Кругазварот штодзённых клопатаў разбаўляюць пасяджэнні клуба "Суседачкі", што дзейнічае пры бібліятэцы. 

Познімі вечарамі, скончыўшы справы, гаспадыня бярэцца за хобі. Улюбёны занятак дае волю фантазіі, дорыць задавальненне, прымушае забыцца пра балячкі і настроіцца на пазітыў. І няхай заўтра рана ўставаць, а на гадзінніку за поўнач, захапленне мацней за сон. 
 
Кацярына Рынкевіч


скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта