Авторизация
 

Паблізу Міёр размясцілася вёсачка Кацілава

+
Вблизи Миор расположилась деревушка КатиловоПаблізу ад Міёр у прыгожым куточку, непадалёку ад цэнтральных дарог, размясцілася вёсачка Кацілава, побач ёсць прыгожае возера, чыгунка, па якой штодзённа рухаецца вечарам і раніцай пасажырскі цягнік ці мільгацяць вагоны з якім-небудзь грузам, і гэта, несумненна, істотна ажыўляе сельскі населены пункт.

Для тутэйшых жыхароў ужо стала добрай традыцыяй збірацца разам праз кожныя 10 гадоў на свята вёскі. Упершыню такую сустрэчу зладзілі па ініцыятыве культработнікаў у 1996-ым годзе, наступная адбылася—у 2006-ым. Сёлетняе масавае мерапрыемства прымеркавалі на перыяд, калі закончылася гарачая для вясковых гаспадароў пара—нарыхтоўка сена. Прайшло свята ў маляўнічым месцы паблізу ад сядзібы Ніны Аляксандраўны Кажан. Сабралася шмат людзей і, як адзначае загадчыца сельскага Дома культуры Міраслава Цыцына, палілася задушэўная размова, паплылі над ціхай азёрнай роўняддзю песні і музыка.
 
Гаварылі аднавяскоўцы пра мінулае і сучаснае. Прыгадалі, што некалі на гэтай тэрыторыі жыў памешчык, які праз нейкі час разарыўся, і зямлю адкупілі сем'і Драбовічаў, Пазнякоў, Пяткевічаў, Цішаловічаў—яны і заснавалі  вёску. У 30-ыя гады сюды перасяліліся людзі з хутароў, і невялікі населены пункт паступова стаў распаўзацца ўздоўж берагавой лініі возера і досыць разросся. Аднак у пэўны перыяд моладзь пачала адмаўляцца ад гаспадарання на зямлі і хлынула з сельскай мясцовасці ў гарады. Гэты працэс не абмінуў і Кацілава, дзе цяпер засталося толькі 30 жылых дамоў.

Вблизи Миор расположилась деревушка КатиловоЗазірнуць у гісторыю дапамагла Раіса Мікуцкая, якая пра многае з даўніх часоў даведалася ад свайго пакойнага бацькі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сямёна Цішаловіча. Жанчына ўлюбёна ў сваю вёску і радуецца за землякоў, у ліку якіх, напрыклад, і добра вядомы многім былы галоўны ўрач раёна Пётр Пазняк, ён не толькі ўласнае жыццё прысвяціў медыцыне, але і нямала землякоў накіраваў гэтым шляхам.
Цяпер у Кацілаве шмат людзей сталага ўзросту, у тым ліку і пенсіянераў. Самы доўгі жыццёвы шлях у Соф'і Мацук, якая крочыць вясковымі сцежкамі ўжо другое стагоддзе. Цяпер жыве разам з сям'ёй унука. Ёй культработнікі перадалі дыплом "Мудрасць і вопыт", бо 102-гадовая жанчына па стане здароўя прыйсці на свята не змагла. 

Улічваючы блізкае размяшчэнне вёскі ад Міёр, многія працаўладкаваліся ў горадзе і там абжыліся. Але не ўсе. Нямала ў Кацілаве і сельскіх работнікаў. Усё жыццё адпрацавалі ў мясцовай гаспадарцы Ніна Кажан, Лілія Цішаловіч, Соф'я Мацук, Валянціна Цішаловіч, Альберт Пяткевіч, Браніслаў Томка, Марыя Пяткевіч, Часлаў Мацук, Фаіна Пятроўская, Галіна Пяткевіч, Мікалай Цітовіч, Васіль Цішаловіч, Лёля Васюцёнак. Дырэкцыя ААТ "Любінова" перадала ім салодкі пачастунак—торты.

цэньваючы перамены, якія адбыліся ў вёсцы за апошняе дзесяцігоддзе, культработнікі канстатавалі, што колькасць мясцовых жыхароў зменшылася з 96 да 65. У Ка-цілаве 23 пенсіянеры. 11 чалавек ва ўзросце да 30 гадоў. Дзетак—6.
Людзей менее не толькі таму, што выязджае моладзь, многія, на жаль, паміраюць. Назвалі прозвішчы тых, хто на працягу апошніх 10 гадоў адышоў у вечнасць. Гэта Франц Пазняк, Сямён Цішаловіч, Зянон і Вілюня Галінскія, Усевалад і Валянціна Тамашэвічы, Вікторыя Пазняк, Міфодзій Сянюк і іншыя—усяго 18 чалавек. Зусім нядаўна пахавалі 30-гадовага Сяргея Пашкоўскага. 

Хтосьці правільна прыкмеціў, што наша жыццё паласатае, як зебра: то чорнае, то светлае. Адным сёлетні год прынёс бяду, а другім—радасныя падзеі. Падчас свята не прамінулі павіншаваць Браніслава і Ганну Томкаў. 17 ліпеня сямейная пара адсвяткавала сапфіравае вяселле—45 гадоў побач. Шмат і  іншых юбіляраў: Альфрэду Пяткевічу споўнілася 80 гадоў, Антону Пятроўскаму—75, Ганне Томка—65. Розныя лёсы ў гэтых людзей, але аб'ядноўвае любоў да роднай зямлі, сваёй вёскі, дзяцей, унукаў і праўнукаў. Сустрэла 60-годдзе Эма Томка, якая ў апошнія гады ўзначальвала працоўны калектыў МТФ "Кацілава". Асаблівая дата—50—у Ніны Цішаловіч. Жанчына мае чацвёра дзяцей. Шмат гадоў завіхалася ля статка на ферме. Цяпер дапамагае выхоўваць унука. Залаты жыццёвы юбілей адсвяткавала і старэйшына вёскі Ала Пяткевіч. Такую ж дату хутка адзначыць яе муж Віктар. Цёплыя словы з нагоды 40-годдзя адрасавалі медработніцы Жанне Цімафеевай, а таксама вадзіцелю  ААТ "Міёрскі хлебазавод" Міхаілу Хількевічу. Два дзясяткі за плячыма ў Марыі Мароз. А ў Святланы Валеўка першая "круглая" дата—у кастрычніку будзе 10. Не абышлі ўвагай і самага юнага жыхара Кацілава—двухгадовага Пашу Баслака.
Найлепшыя пажаданні і музычныя падарункі прымалі ліпеньскія імяніннікі—Ала Хількевіч, Браніслаў Томка, Аляксандр Пашкоўскі, Віктар Пяткевіч, Ігар Зямец, Ірына Лазоўская.

обрай песняй прывіталі арганізатары мерапрыемства шматдзетную маці Аніту Гунараўну Валеўка, якая нарадзіла і выхавала пецярых дзяцей.
За сямейны лад, згоду і ўзаемаразуменне, падтрымку адзін другога, уменне ствараць у доме душэўную цеплыню дзякавалі Альберту і Марыі Пяткевічам, Чаславу і Ганне Мацукам, Галіне і Альфрэду Пяткевічам. З ліку маладых сем'яў у прыклад іншым паставілі Ігара і Наталлю Зямец, якія выхоўваюць дваіх дзетак, умела вядуць гаспадарку.

Крочачы па доўгай вясковай ка-цілаўскай вуліцы, прыкмячаеш, хто на ўласнай сядзібе руплівы гаспадар, а ў каго, як кажуць, рукі не з таго месца растуць. Цешаць вока ўладкаваныя сядзібы, дзе і дамы акуратныя і тэрыторыя вакол іх дагледжаная. Прыгожа і ўтульна на падворках Алены Машара, Эмы Томка, Фаіны Пятроўскай, Альберта і Марыі Пяткевічаў, Раісы Мікуцкай…  Адметным, вельмі прыгожым месцам сталі сядзібы дачнікаў на ўскрайку. Удалае дызайнерскае афармленнем падворкаў і іх дагледжанасць—заслуга Гайлешаў і Пупіных.
За добраўпарадкаванне прысядзібных тэрыторый лепшыя гаспадары Кацілава адзначаны граматамі Новапагосцкага сельвыканкама.
Гучалі прыемныя словы таксама ў адрас уладальнікаў сядзіб, што жывуць у іншай мясцовасці, але не забываюцца пра бацькоўскія дамы. Напрыклад, Ірына Паўлоўская прыязджае ў радавое "гняздзечка" ажно з Віцебска, садзіць на ўчастку агародніну, наводзіць парадак у двары.  

авагай і аўтарытэтам карыстаецца ў аднавяскоўцаў Аліна Пяткевіч, якая гатова заўсёды прыйсці на выручку, дапамагчы ў вырашэнні розных праблем. Добразычлівая, ветлівая. Не выпадкова яе абралі старэйшынай. У ліку такіх і  Лёля Васюцёнак, якой вядучыя падчас свята ўручылі дыплом за перамогу ў намінацыі "Дабрыня і гасціннасць". Падзякавалі ёй і за актыўную дапамогу ў арганізацыі свята.

Добрыя словы адрасавалі Мікалаю Цітовічу, які загадзя падрыхтаваў пляцоўку, што стала "сцэнай" для выступленння артыстаў падчас свята.
—Нізкі паклон усім, хто далучыўся да падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства, хто, нягледзячы на далёкі шлях, прыехаў у родныя мясціны, каб вярнуцца ў мінулае і паўней адчуць сённяшні вясковы лад. Дзякуй дырэкцыі ААТ "Любінова" за салодкія падарункі і транспарт. Ну і, канечне ж, найлепшыя пажаданні я шлю нашым артыстам, якія падчас свята танчылі і спявалі. У складзе вакальнай групы "Любава", што падрыхтавала канцэртныя нумары, Алена Гаравец, Тэрэза Корсак, Алена Дулінская, Ала Байчук, Таццяна Качан, Жанна Кляпацкая,—кажа загадчыца Дома культуры Міраслава Цыцына.—Прыемна адзначыць, што песню "Госцікі" выконваў Яўген Пяткевіч, які на першым свяце вёскі Кацілава, у 1996-ым, быў адным з нашых самых маладых выканаўцаў. Не прамінуў і на чарговую ўрачыстасць прыехаць. Валянціне Цішаловіч дзякуй за тое, што пасля свята гасцінна запрасіла ў свой дом удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Падчас размовы даведаліся, што жыве гэтая жанчына ў Кацілаве ўжо 50 гадоў—сёлета адзначыла юбілей мясцовай прапіскі. Выхавала сына і праводзіла ў апошні шлях мужа. Працавала да выхаду на пенсію даяркай. 

Увогуле, у кожнага тутэйшага жыхара цікавая біяграфія, напоўненая шматлікімі падзеямі. Свята вёскі дае магчымасць пагутарыць, прыгадаць важныя і памятныя жыццёвыя эпізоды, атрымаць нейкую новую інфармацыю пра землякоў і іх дзяцей, унукаў, падзяліцца асабістымі  навінамі. Сталым людзям такія зносіны даюць шмат станоўчых эмоцый, дзякуючы ўспамінам пра асабістую маладосць. А прадстаўнікі юнага пакалення атрымліваюць магчымасць паглыбіць уласныя веды пра гісторыю вёскі, пра лёсы людзей, якія тут жылі і жывуць.
Якімі адметнасцямі вызначыцца для кожнага жыхара Кацілава наступнае дзесяцігодде? Адказ на гэтае пытанне прагучыць падчас свята вёскі ў 2026 годзе.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: падчас свята вёскі ў Кацілаве.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта