Авторизация
 

Сцеліцца даўгунец на палетках Міёршчыны

+
Стелиться лён на полях МиорщиныНа мінулым тыдні льнозавадчане пачалі церабленне важнай для перапрацоўчай прамысловасці тэхнічнай культуры.

Разаслаўся доўгімі роўнымі радамі даўгунец на вылежку на 60 гектарах паблізу вёсак Томкі і Загор'е.  Дажджлівае надвор'е не спрыяе рабоце, але калі выглядае сонейка, Юрый Развадоўскі і Уладзімір Угельскі на самаходных уборачных камбайнах рупліва вядуць работу.
 
Юрый Леанідавіч кіруе "ТСЛ-2,4" ужо сёмы сезон. Уладзімір Іосіфавіч на такім жа камбайне працуе напалову менш, але вопыту хапае, бо яго агульны стаж работы ў ільнаводчай галіне вымяраецца некалькімі дзясяткамі гадоў, і механізатар дастаткова напрактыкаваны ў абслугоўванні і рамонце розных відаў тэхнікі. А ў тым, што такія навыкі вельмі патрэбны, давялося пераканацца пры сустрэчы з трактарыстамі на льняных палетках: у аднаго ў камбайне парваўся рэмень для цераблення і трэба было ў палявых умовах мяняць яго , а ў другога "ТСЛ" закапрызнічаў на касагоры пры рабоце пад вялікім ухілам на палегліцы. Між тым, для саміх ільнаводаў такія сітуацыі—звыклыя і не "крытычныя". Горш, калі даводзіцца стаяць на рамонце па некалькі дзён.

Стелиться лён на полях Миорщины—Наша работа кароткатэрміновая, бо цярэбім лён "зелянцом" (без ачосвання галовак). А ў пачатку жніўня, калі даспее насенне, нас зменяць механізатары на трактарах у счэпцы з камбайнамі "ЛК-4",—кажа Ю. Развадоўскі.
—Да таго часу паспее вылежацца траста на ўчастках, дзе мы сёння яе сцелім, і з камбайнаў "ТСЛ" мы перасядзем на "Беларусы" з прэсамі,—удакладняе У. Угельскі.

Дырэктар ільнозавода Аляксандр Міхайлаў са шкадаваннем адзначае, што сёлета з-за працяглай засухі на ўзгорыстых участках насенне прыпазнілася з прарастаннем больш чым на месяц. Ёсць"лапіны", дзе лён увогуле загінуў. У выніку ўборачная плошча зменшылася ў цэлым па раёне на 162 гектары, а таму не ўдасца атрымаць першапачаткова запланаваны аб'ём трасты. Нядаўна клопатаў прыбавілі ліўні і буры: расліны пакруціліся, палеглі. Аднак ёсць нямала прыгожых ільняных палеткаў, дзе даўгунец радуе вока. У гэтым ліку і 50 гектараў, што засеяны ў ААТ "Наўгароды" высакаякасным насеннем (матачная эліта) сорту "Гранд": вышыня раслін да 100-110 сантыметраў і яны дастаткова ўстойлівыя да палягання.

—Па папярэдніх падліках, калі надалей не будзе прыродных анамальных з'яў, збяром з улікам засеяных плошчаў у ААТ "Гвардзейскі" і "Мерыца" каля 2,4-2,5 тысячы тон трасты, а планавалі—не менш 2700,—кажа кіраўнік ААТ "Міёрскі льнозавод".
Максімальна адрамантавалі ўсю ўборачную тэхніку. Акрамя двух самаходных камбайнаў "ТСЛ" на лінейку гатоўнасці паставілі 7 прычапных "ЛК-4". З імі будуць працаваць Анатоль Мацур, Часлаў Вішнеўскі, Уладзімір Міснік, Руслан Найдзёнак, Уладзімір Савуць, Сяргей Цвіценка, Арцём Шышла. Летась у рабоце было 6 прэс-падборшчыкаў, сёлета падрыхтавалі 9. Адрамантавалі 3 успушвальнікі трасты і столькі ж агрэгатаў для яе пераварочвання. Вышукваюцца магчымасці для закупу на запчасткі за межамі раёна старой спісанай тэхнікі.
Даўкамплектоўваецца штат механізатараў. Напрыклад, хутка прыйдзе на прадпрыемства чарговы малады трактарыст, які заканчвае вучобу на механізатарскіх курсах.
 
Паралельна з уборачнай работай на заводзе вядуць рамонт абсталявання ў цэхах, дзе ў сярэдзіне жніўня закіпіць работа па перапрацоўцы трасты з новага ўраджаю.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках:  кіроўца "ТСЛ" У. Угельскі; механізатар Ю. Развадоўскі з дырэктарам ільнозавода А. Міхайлавым. 
Фота аўтара.       


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Звяртайцеся

  • 20 сентябрь 2019, 15:46
  • 43
  • 0

Дзеці адпачылі разнастайна

  • 20 сентябрь 2019, 15:31
  • 27
  • 0

Сустрэча з выратавальнікамі

  • 20 сентябрь 2019, 15:17
  • 23
  • 0

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 578
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 550
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 969
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 640
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 136
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 206
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2019
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2019
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта