Второй год сеяльщиком механизатор ОАО "Чересы" Сергей Михайлов

Второй год сеяльщиком механизатор ОАО "Чересы" Сергей Михайлов Механізатар ААТ "Чэрасы" Сяргей Міхайлаў нарадзіўся ў Браслаўскім раёне ў Іказні. Аднак сваёй малой радзімай лічыць Чэрасы, куды пераехаў з бацькамі яшчэ малым. Тут прайшлі школьныя гады і працоўнае станаўленне пасля заканчэння Глыбоцкага ліцэя. Сёння дырэкцыя гаспадаркі адзначае яго як лепшага сеяльшчыка, які, нягледзячы на невялікі стаж работы, дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў.
 
— На трактары працую 6 гадоў. Кожную пасяўную на палетках. А вось з універсальным шыроказахопным пасяўным агрэгатам АПП-6 шчырую толькі другі год, калі сеў за руль новага трактара "Беларусь-3022". У сеяльшчыкаў работа вельмі адказная і няпростая, але ўжо добра засвоіў яе і задаволены вынікамі,—кажа Сяргей, сустрэць якога давялося за сяўбой кукурузы.

—У  сельгаставарыстве пад зерневымі і зернебабовымі 1012 гектараў, з іх 709 засеяў С. Міхайлаў, —падкрэслівае дыспетчар гаспадаркі.
Пакуль малады хлебароб шчыруе на палетках, дома яго чакае жонка Святлана і дачушкі—пяцігадовая Анечка і Настачка, якой ідзе другі гадок. Гаспадарка выдзеліла сям'і ведамаснае жыллё. Са слоў Сяргея, зімой мае больш часу на выхаванне дзяцей і сямейныя стасункі. А вось летам дзяўчынкі бачаць яго толькі позна вечарам, бо на працу адпраўляецца вельмі рана, калі тыя яшчэ спяць, і ўвесь светлавы дзень заняты на палетках. Затое вечарам малыя спяшаюцца парадаваць абдымкамі і расказаць пра ўсе навіны. "Уплятаючы" са смакам булкі і пячэнне, яны пакуль яшчэ не разумеюць, што спечана здоба са збожжа, якое вырошчвае іх тата.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.