Авторизация
 

Міёрскі льнозавод завяршыў сяўбу даўгунцу

+
Миорский льнозавод завершил сев долгунца10 мая мехатрад ААТ "Міёрскі льнозавод" завяршыў сяўбу даўгунцу. Як адзначае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Міхайлаў, дзякуючы калектыву работы праведзены вельмі арганізавана. Значную падтрымку пры вырашэнні праблемных пытанняў аказала раённае кіраўніцтва і ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання. У выніку агульных старанняў насенне лёну лягло ў добра падрыхтаваную глебу ў аптымальныя тэрміны без парушэння тэхналогіі. Своечасовае забеспячэнне палівам спрыяла хуткаму выканнаню вясенніх работ. 
 
— Механізатары Юрый Развадоўскі, Уладзімір Угельскі і Уладзімір Міснік накіраваліся на палеткі на трактарах з сеялкамі 28 красавіка. У гэты час у многіх іншых раёнах вобласці ўжо лён займаў немалыя плошчы, а мы ніяк не маглі дачакацца, пакуль глеба падсохне і стане рассыпчатай. Нас нават з Мінска правяралі, чаму "тармозім", і ўпэўніваліся, што стрымліваюць прыродныя акалічнасці. Мы паабяцалі за 10-12 дзён завяршыць работу і слова стрымалі: штодзённа пашыралі плошчу пад "даўгунцом" на 60-80 гектараў, а ўсяго занялі пад ім 850 га,—прыгадаў Аляксандр Іванавіч.

Миорский льнозавод завершил сев долгунцаДля забеспячэння належнага севазвароту штогод ільнозавадчане сеюць даўгунец на новых участках—ворныя плошчы прадастаўляюць мясцовыя сельгасарганізацыі. Трэба адзначыць, што далёка не ўсе ўгоддзі падыходзяць да патрабаванняў тэхнічнай культуры. Сёлета скарысталіся ўчасткамі ААТ "Любінова", "Наўгароды", "Пад'ельцы", "Дрыгучы",  ВУПКУ "Міёрскі" і інш.

—Як і ў папярэднія гады, уключылі лён у структуру пасеваў раслінаводы з ААТ "Мерыца" і "Гвардзейскі"—уласнымі сіламі яны пасеялі па 50 гектараў. У выніку сёлета на Міёршчыне пад "даўгунцом"  950 гектараў і ў ліпені ўжо можна будзе любавацца блакітнымі кветкамі статных раслін,—тлумачыць А. Міхайлаў.  Наступны адказны этап—догляд.

Миорский льнозавод завершил сев долгунцаЗапыталася ў Аляксандра Іванавіча, які ў кастрычніку летась з пасады кіраўніка Браслаўскага РКБА перайшоў на Міёрскі льнозавод, наколькі ўтульна яму ў дырэктарскім крэсле ў першы год кіравання прадпрыемствам, ці радуюць вынікі паўгадовай работы. У адказ чую, што для Міхайлава пасяўная—справа добра знаёмая, яна не дае магчымасці расслабіцца, але радуе вынікамі. У сферы бытавога абслугоўвання Аляксандр Іванавіч не адчуваў сябе прафесіяналам. У сельгасвытворчасці ён "як рыба ў вадзе". У Гарадку атрымаў спецыяльнасць механіка. Закончыў інжынерны факультэт Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Працаваў у сельскай гаспадарцы брыгадзірам, упраўляючым, дырэктарам. Кіраваў райаграсэрвісам. А пачынаў працоўную дзейнасць трактарыстам, і не саромеецца, бо лічыць, што кіраўнік, які прайшоў рабочую школу, хутчэй знаходзіць разуменне ў калектыве, ведае праблемы знутры. На льнозаводзе доўга ўнікаць у сутнасць спраў не спатрэбілася, адразу "заксаў рукавы". Кіраўнік ўпэўнены, што ўзяты сёлета курс станоўчых перамен прадоўжыцца. Паспяховае правядзенне сяўбы—сведчанне таму. 

Вясной інтэнсіўна рамантавалі трактары, якія ў планах эфектыўна выкарыстоўваць да позняй восені. Цяпер, напрыклад, тры тэхнічныя адзінкі адпраўлены ў Паставы: Юрый Развадоўскі накіраваўся туды на "МТЗ-3022" з шыроказахопным універсальным пасяўным агрэгатам, а Сяргей Чалала і Сяргей Белавус—на двух "МТЗ-1221" з чызелямі. У іншых сельгасарганізацыях шчыруюць Уладзімір Угельскі, Часлаў Вішнеўскі, Уладзімір Савуць, Руслан Найдзёнак, Сяргей Цвіценка.

—Апека над даўгунцом працягваецца,—адзначае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Міхайлаў.—Галоўнае, каб абышлося без засухі, зацяжных дажджоў, палегліцы, якая ўскладняе ўборку і пагаршае якасць сыравіны.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: механізатар-сеяльшчык Уладзімір Угельскі; вадзіцель Анатоль Лагун і Сяргей Лаўрыновіч падчас сяўбы "даўгунцу" на "МАЗе" дастаўлялі насенне.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта