Авторизация
 

Аператары машыннага даення Міёршчыны павышаюць кваліфікацыю

+
Операторы машинного доения Миорщины повышают квалификациюАператары машыннага даення Міёршчыны, як і работнікі іншых прафесій, рэгулярна павышаюць кваліфікацыю. Гэта дае магчымасць атрымаць дадатковыя веды, на больш высокім узроўні выконваць працоўныя абавязкі, дабівацца павелічэння вытворчасці прадукцыі і павышэння яе якасці.
 
Як адзначае дырэктар ДУДАД "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых Міёрскага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання" Генадзь Кандратовіч, спецыялісты гэтага профілю праходзяць навучанне без адрыву ад вытворчасці праз кожныя тры гады. Зоаветвучобу з імі праводзяць спецыялісты райсельгасхарчу, райветстанцыі, райплемстанцыі і вучэбнага Цэнтра, якія ўваходзяць у склад экзаменацыйнай камісіі. У гэтым ліку і лектар па курсу асноў жывёлагадоўлі: сёлета калектыў вучэбнай установы папоўніўся спецыялістам з вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыяй і немалым вопытам работы ў жывёлагадоўчай галіне. Лілія Іванаўна Шчарбакова не толькі праводзіць заняткі з жывёлаводамі, але і фарміруе групы, арганізуе вучэбны працэс, афармляе дакументацыю.  

У бягучым годзе адпаведна зацверджанаму райсельгасхарчам плану павінны павысіць кваліфікацыю 60 работнікаў МТФ сельгасарганізацый раёна. У мінулым месяцы на 10-дзённых курсах прайшлі падрыхтоўку аператары з ААТ "Мікалаёўскі". Яны вывучалі тэарэтычныя асновы эфектыўнага машыннага даення, анатомію і фізіялогію каровы, працэс малакаўтварэння і асаблівасці малакааддачы, шляхі павышэння прадукцыйнасці дойнага статка. У цэнтры ўвагі былі пытанні кармлення кароў і іх асемянення, своечасовага выяўлення хворай жывёлы, захавання нованароджаных цялят, арганізацыі вытворчасці высакаякаснага малака. Праводзіліся заняткі па тэхнічным абслугоўванні, разборцы і зборцы даільнай апаратуры, правілах яе падключэння і зняцця. Аналізавалі найбольш распаўсюджаныя парушэнні, якія адмоўна ўплываюць на прадукцыйнасць статка, зніжаюць якасць малака, павышаюць захворваемасць жывёлы.

—Аператары з Мікалаёва здалі экзамены і атрымалі адпаведныя пасведчанні. Наступныя курсы для даярак з СУП "Павяцце",—патлумачыў дырэктар вучэбнага Цэнтра і адзначыў, што ў некаторых гаспадарках раёна ў жывёлагадоўлі не хапае прафесіянальных, дысцыплінаваных і адказных работнікаў, у тым ліку і аператараў машыннага даення. На гэта павінны звярнуць увагу выпускнікі школ, якія пры жаданні на месцы могуць атрымаць запатрабаваную ў сельгасвытворчасці прафесію.

Эліза БЛАЖЭВІЧ,
На здымку: спецыяліст вучэбнага Цэнтра Л. І. Шчарбакова.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 638
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 624
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 617
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта