Авторизация
 

Прадпрымальнік Сяргей Гільніч з Ідолта

+
Предприниматель Сергей Гильнич из ИдолтаУ ВКУП "Міёрскі" тры гады таму скарацілі пяць малаказборшчыкаў. Гэты час прадпрымальнік Сяргей Гільніч спраўляецца адзін. Вядома, у акрузе паменела народу, але нагрузка, фактычна памножаная на пяць, вялікая. 
 
—Як інакш? Малако ж збіраць трэба. Таму і вырашыў паспрыяць роднай гаспадарцы. Кожны ранак пачынаецца даволі рамантычна. Аб'езд ідолтаўскіх ваколіц на грузавой машыне з бочкай. За дзве з паловай гадзіны спраўляюся і вязу сабраны прадукт на міёрскі малаказавод. Штодзень на спідометры 120 кіламетраў, бо многа аддаленых вёсак. Абслугоўваю 60 гаспадароў, у некаторых па дзве-тры каровы. Бывае, што адна рагуля дае і па 20 літраў малака ў дзень. Прыбытак у хату важкі. Канечне, залежыць, ад тлустасці, якую паказваюць рэгулярныя пробы. Напрыклад, за літр 4 000 рублёў. Вось і лічыце, колькі набяжыць за месяц. Разлік кожную дэкаду. Праўда, не ўсе гадуюць каровак толькі для здачы малака, некаторыя прадаюць дзяржаве толькі лішкі. Самае складанае ў гадоўлі—нарыхтаваць сена, але з гэтым дапамагае гаспадарка. 

Сяргей Гільніч вызначае такое прадпрымальніцтва выгадным.
—Ад чаго залежыць Ваш прыбытак?
—Вядома, ад колькасці і якасці малака. Зарплату мне выплачвае малаказавод.
Малады мужчына ўжо паяднаўся з тутэйшымі мясцінамі, хаця родам з іншых. Нарадзіўся ў Докшыцкім раёне, у Ідолта прыехаў пасля аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта на пасаду намесніка дырэктара гаспадаркі. Час хуткаплынны. Здаецца, усё пачыналася толькі ўчора, а мінула, між іншым,10 гадоў. З жонкай выхоўваюць паўтарагадовага Цімафея, гаспадараць ва ўласным доме, які адкупілі ў таварыства. Пабудова 2005-га года, уклаліся прыблізна ў 100 мільёнаў рублёў.

—Чаму пацягнула ў сельскую гаспадарку?
—Сам з вёскі. Тата інжынер, і я выбраў такую прафесію. Адказваю за жывёлагадоўлю і механізацыю: прывагі, надоі, рамонт тэхнікі... У "Міёрскім" за суткі прывагі буйной рагатай жывёлы прыкладна па 700 грам на адзінку, надой на карову 8 літраў. Важныя гігіенічныя працэдуры, кармленне. Каровам карысны бялок, таму трэба іх карміць шротам, кукурузай, канюшынай, люцэрнай. Раней кармы крышку запазычвалі ў "Цітове" і "Туркове", гады тры хапае сваіх. Аднак маем доўг перад малаказаводам, таму сродкі трэба расходваць рацыянальна і эканомна. Засяваць вялікую плошчу кукурузай—дорага ва ўтрыманні, па колькасці бялкоў яе можна замяніць на іншыя зернебабовыя, у тым ліку канюшыну—насенне сваё. 

—У цэлым у сельскай гаспадарцы становішча складанае. Бачыце выйсце?
—Усё залежыць ад нас. Як вясной папрацуем, так зімой харчуемся. Няпростую сітуацыю разумеем, але кепскія моманты трэба пераадолець. Важна памятаць і пра чалавечы фактар, ад якога непасрэдна залежаць надоі, кармы. Сельскагаспадарчая работа не з простых, жывёлы патрабуюць штодзённых клопатаў незалежна ад пары года ці выхадных. 

—Умееце даіць карову?
—З дзяцінства. Гадавалі гаспадарку. Сваё ёсць сваё. Прадукты экалагічна чыстыя, нашмат карысней за магазінныя і эканомней для кішэні.  
Памочніку кіраўніка, прадпрымальніку Сяргею Гільнічу вёска падабаецца. Дэманструе прыклад перспектыўнага і паспяховага сяльчаніна. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта