Авторизация
 

Што пасееш, тое і пажнеш

+
Что посеешь, то и пожнёшьНастае гарачая пара ў агароднікаў. Кожны гаспадар-пакупнік разважае: ці сартавое і ўсхолае патрапіцца насенне ў прыгожа аформленым пачку? Начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Іван Юрашэк рэкамендуе:
 
— Прарастаюць зярняткі, у якіх добра развіты зародак,  ёсць неабходны мінімум пажыўных рэчываў і няма інфекцый. У іншым выпадку нічога не ўзыдзе, або парасткі "праклюнуцца" з глебы кволымі і не змогуць развівацца. Адмоўна ўплываюць на якасць насення несвоечасовая апрацоўка культур супраць інфекцый і шкоднікаў, недастатковае выспяванне, парушэнне ўмоў сушкі і захоўвання, інш.

Рэгламентуе дзеянні па вытворчасці, нарыхтоўцы, апрацоўцы, захоўванні, рэалізацыі, транспарціроўцы і выкарыстанні насення сельскагаспадарчых раслін Закон Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2013 года №20-3 "Аб насенняводстве". Ён забараняе рэалізацыю насення раслін, сартавыя і пасяўныя якасці якіх не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым Міністэрствам сельскай гаспадаркі, і не пацверджаны адпаведнымі дакументамі (акт апрабацыі сельгасраслін, пасведчанне аб якасці насення і г. д.). У рэалізацыю дапускаецца толькі насенне сартоў, уключаных у Дзяржаўны рэестр.

Пакупнік мае права патрабаваць у прадаўца пасведчанне аб сартавых якасцях насення. Параўнайце адпаведнасць зарэгістраваных у ім дадзеных з інфармацыяй на пакеціках: назву, сорт культуры, нумар партыі. Калі няма супадзення, то вялікая верагоднасць, што прадукцыя няякасная. Звярніце ўвагу і на тэрмін дзеяння прадастаўленага вам дакумента, што гарантуе пасяўныя якасці да ўказанай даты. 
Па рэкамендацыі І. Юрашэка знайшла сайт ДУ "Дзяржаўная інспекцыя па выпрабаванні і ахове сартоў раслін" (www.sorttest.by) з рэестрам сартоў агароднінных культур, які прайшлі апрабацыю ў Беларусі. Тут указаны і тэрыторыі, дзе яны дапушчаны да вытворчасці і рэа-лізацыі. Па асобных відах культур адзначаны каштоўныя і біялагічныя ўласцівасці. Найбольш зацікавілі сарты, прызначаныя для вытворчасці, рэалізацыі і выкарыстання фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам. Праінспекціравала  ўласныя запасы насення да сёлетняй сяўбы. Парадавала, што набытыя ў мясцовых і інтэрнэт-крамах сарты розных відаў агародніны ёсць у дзяржрэестры і прыдатныя для вырошчвання ў нашай вобласці. Напрыклад, тамат "Бычье сердце" можна садзіць на тэрыторыі ўсёй Беларусі, але толькі ў закрытым грунце. Пад адкрытым небам у нашай вобласці добра адчуваюць сябе "Белы наліў", "Перамога", "Ружа", "Ляна", "Даходны", "Раніца", "Ранні 310",  "Мазурка", "Загадка", "Пралеска",  "Пажар",  "Крыжачок", "Амега", "Тамара"… А вось вядомыя нам "Дубрава", "Персей", Віліна" любяць клімат Мінскай вобласці, "Грот"—Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай, "Султан"— Мінскай і Брэсцкай. Не падыходзяць нам і "Альтаір", "Альвара", "Аранж 1".

Сярод таматных навінак, унесеных у рэестр летась, могуць добра пладаносіць не толькі ў парніку"Прыма Донна", Донна Анна", "Барон", "Кармеліта", "Маркіз", "Салтан", "Ізабэль", "Куманёк", "Ласкавы міша", "Дамскі ўгоднік". Папоўніўся дзяржрэестр таматамі "Ірма", "Дуал Плюс", "Фантон", "Генерал", "Лінда", "Тм 66", "Бэлла Роза", "Дыяболік", "Сталыпін", "Саціво", "Пінк Буш", "Марыянна", "Благамір", "Паўліна", "Ліпень", расаду якіх у нас лепш пасадзіць на градку без укрыцця. Сярод цяплічных навінак "Сахалін", "Снежны барс", "Вальдо", Датло","Мядовы гігант", "Рапсодзія", "Тарпан". 

Да вырошчвання ў Беларусі прыдатныя 11 новых сартоў бульбы, у іх ліку "Разара", "Вэндзі", "Таісія", "Эстарэлла", "Волат" і іншыя.  "Адрэта", смакавыя якасці якой уражваюць многіх, аказваецца, у дзяржрэестры ажно з 1980 года, "Ласунак"—з 1988, "Сантэ"—з 1991, "Скарб"—з 1997. Не баяцца мясцовага клімату клубні "Лазурыту", "Журавінкі", "Талісману". А "Капрыз" і "Чарадзей" трэба вырошчваць на Міншчыне, "Сінтэз" і "Альтаір"—на Гомельшчыне.

Шырока распаўсюджаная ў нас капуста "Беларуская 85" і "Амагер 611" у Беларусі з 1949 года. Крыху пазней, у 1964-ым, прайшоў  выпрабаванне "Падарунак", у 1984-ым—"Русінаўка". А "Каменная галава" у рэестры з 2007-га.  Леташняе прыбаўленне—капуста "Добрава", "Цэнтурыён", "Сунта", "Мандарын", "Бруно", "Тайфун", "Пралонга", "Транзам", "Мегатон", "Пассан", "Орыема", "Райма", "Муксума". Сярод даўно апрабаваных і мая "цёзка" "Эліза", толькі сутыкацца з яе насеннем не даводзілася.

У рэестры за 2015 год у графе "перац салодкі"—22 новыя найменні. У адкрытым грунце прапануюць садзіць "Оду", "Хозяюшку", "Талісман", "Ямелю", "Алівію", "Март Польку", "Раберту", "Кубышку", "Біг Маму", "Калабок", "Благадар".
20 новых сартоў агуркоў. Напрыклад, "Святагор" і "Барвіна"—для пасадкі пад укрыццём, а  "Анулька" і "Каларыт" добра адчуваюць сябе і ў адкрытым грунце. 
Каб не памыліцца пры пакупцы насення, рэкамендую агароднікам зазірнуць на сайт і ўзброіцца ведамі. Нездарма кажуць: "Што пасееш, тое і пажнеш". 

Фота для ілюстрацыі. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта