Авторизация
 

Пратручванне насення — важны агратэхнічны прыём

+
Протравливание семян — важный агротехнический приёмСа старажытных часоў земляробы імкнуліся засцерагчы пасяўны матэрыял. Выкарыстоўвалі для гэтага попел, глаўберавую соль, аліўкавае выцісканне, здробненае кіпарысавае лісце, салёную ваду, медныя злучэнні і г. д. 
 
Аднак гэта не давала належнага эфекту апрацоўкі. Сучасныя хімічныя і тэхнічныя сродкі пратручвання ўніверсальныя і забяспечваюць надзейную ахову сельгаскультур ад многіх хвароб, якія перадаюцца праз заражанае насенне. Да таго ж, яны стымулююць рост каранёвай сістэмы парасткаў, што стварае больш спрыяльныя ўмовы для развіцця раслін.
 
У комплексе мер па павышэнні ўраджайнасці перадпасяўная хіміч-ная апрацоўка—адзін з важных агратэхнічных прыёмаў. Таму сельгасвытворцы загадзя турбуюцца пра набыццё патрэбных сродкаў, нятанных па кошце. Начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Іван Юрашэк рэкамендуе правільна падбіраць прэпараты для перадпасяўной апрацоўкі насення:

—Аграрыі нашага раёна распачалі сяўбу яравых, да гэтага часу раслінаводы рыхтавалі насенне. Кіраўнікі агранамічных служб даўно пераканаліся, што пратручванне пасяўнога матэрыялу фарміруе ўраджай з першых тыдняў росту раслін. Ахоўная абалонка, якая ствараецца на зярнятках падчас хімапрацоўкі, павышае энергію іх прарастання і ўсходжасць, станоўча ўплывае на фітапаталагічны стан парасткаў і ўсходаў. Узбуджальнікі асноўных хвароб сельгаскультур захоўваюцца ў глебе (каранёвыя гнілі), у насенні (пыльная галаўня) і на яго паверхні (цвёрдая галаўня), на раслінных рэштках (хваробы лісцявога апарату). Правільна падабраны прэпарат-пратручвальнік дазволіць зняць інфекцыю ў пачатковы перыяд росту і сфарміраваць здаровую каранёвую сістэму, забяспечыць кусцістасць раслін. Высокі эфект абеззаражвання забяспечваецца не толькі за кошт хімпрэпарата, але і дзякуючы правільнай падрыхтоўцы зерня: яго трэба якасна ачысціць ад прымесяў  і пылу. Калі гэтае патрабаванне праігнараваць, то пратручвальнік не замацуецца на зярнятках так як трэба, і створаная ахоўная хімабалонка "спаўзе" разам з пылам пры затарванні і сяўбе. Пры парушэнні тэхналогіі ачысткі насення якасць яго хімапрацоўкі застаецца нізкай, нават калі ў выкарыстоўваемых прэпаратах утрымліваюцца прыліпальнікі.  

Апрацоўваць насенне можна і за 3-15 дзён да сяўбы, і непасрэдна перад засыпкай у пасяўныя агрэгаты, бо пратручвальнікі—сістэмныя  прэпараты, дзеянне якіх пачынаецца з моманту набракання зярнятак у глебе.
Для насення ячменю, пшаніцы, аўса можна прымяняць Тебу 60, МЭ - 0,5 л/т; Скарлет, МЭ - 0,3-0,4 л/т; Віал ТТ, ВСК - 0,5 л/т; Ламадор, КС - 0,15-0,2 л/т; Раксіл,КС - 0,5 л/т, Іншур Перформ, КС - 0,5 л/т; Вітарос, ВСК - 2,5-3 л/т; Віннер, КС - 2,0 л/т; Вітаўт, КС - 2.0 л/т, Бенефіс, МЭ - 0,6-0,8 л/т; Кінто Дуо,ТК - 2,0-2,5 л/т; Скарлет, МЭ - 0,4 л/т.

Дапамогуць абясшкодзіць насенне зернебабовых высокаэфектыўныя Віннер, КС -1,5-2,0 л/т; Іншур Перформ, КС -0,4 л/т; Ламадор, КС - 0,15-0,2 л/т; Скарлет,МЭ - 0,4 л/т.

Насенне лёну апрацоўваюць Віннер, КС -2,0 л/т; Вітаўт, КС - 2,0 л/т, Вітарос, ВКС -1,5-2,0 л/т; Іншур Перформ, КС - 0,4 л/т, Тебу 60, МЭ - 0,5 л/т, Ламадор, КС - 0,15 л/т. Для аховы ўсходаў ад ільняной блыхі да аднаго з названых прэпаратаў можна дадаць (1 літр на тону насення) інтэксіцыдны пратручвальнік Табу, ВСК.

Варта мець на ўвазе, што для апрацоўкі элітнага і высокарэпрадукцыйнага насення неабходны больш эфектыўныя і дарагія прэпараты, якія надзейна абароняць расліны ад пыльнай і цвёрдай галаўні і іншых злосных хвароб. А для зярнятак ніжэйшых рэпрадукцый можна ўжываць і таннейшыя пратручвальнікі адпаведна Дзяржаўнага рэестра сродкаў абароны раслін (пестыцыдаў) і ўгнаенняў, якія дазволены на тэрыторыі нашай краіны.

Для атрымання эфекту неабходна выконваць усе рэкамендацыі, вытрымліваць тэрміны і нормы апрацоўкі, захоўваць тэхналогію, правільна падбіраць хімсродкі па ўздзеянні на канкрэтную культуру. Пры рабоце з хімпрэпаратамі абавязкова захоўваць санітарна - гігіенічныя нормы і патрабаванні, тэхніку бяспекі.

У комплексе мер барацьбы з хваробамі і шкоднікамі сельскагаспадарчых культур пратручванне насення—адзін з важных агратэхнічных прыёмаў, які забяспечвае ўраджай і павышае эканамічную эфектыўнасць вытворчасці.

Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта