Авторизация
 

Веснавы прыпар на палях і фермах Міёршчыны

+
Весенние хлопоты на полях и фермах Миорщины5 красавіка старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў і начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.А. Бялько правялі нараду з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў па комплексе актуальных пытанняў развіцця вытворчасці. 
 
Хаця яна пачалася з паведамлення аб пачатку веснавых палявых работ у гаспадарках раёна, аўдыторыя спачатку сканцэнтравалася на пытаннях жывёлагадоўлі. Ігар Валер'евіч запатрабаваў да ліпеня аднавіць пагалоўе буйной рагатай жывёлы на фермах, а найперш—кароў, клапаціцца пра якасць рэалізуемага малака, належным чынам арганізаваць догляд маладняку і пры закупе цялят у насельніцтва больш эфектыўна выкарыстоўваць натуральную аплату і аказанне паслуг.
 
Размову па забеспячэнні высокай якасці малака прадоўжыў галоўны ветэрынарны ўрач М.П. Масал. Ён выказаў прэтэнзіі да спецыялістаў шэрагу гаспадарак па выкарыстанні малочнага абсталявання, сурвэтак, спецраствораў і медпрэпаратаў, несвоечасовым лячэнні масцітаў і іншых хвароб дойнага статка. Акрэсліў асноўныя патрабаванні па выгане жывёлы на прагулкі і належным доглядзе маладняку.

Весенние хлопоты на полях и фермах МиорщиныДырэктар райплемстанцыі А.Б. Клубань занепакоены невысокімі прывагамі рамонтных цялушак у ААТ "Мікалаёўскі", "Любінова", "Міёрскі райаграсэрвіс", КУП "Язна" і некаторых іншых гаспадарках, адсутнасцю прагулак, што адмоўна ўплывае на выкананне графіка пакрыцця матачнага пагалоўя. Калі цяпер не прыняць тэрміновыя меры, у будучым годе недалічымся цялят, зменшыцца прадукцыйнасць гуртоў.
Задачы па арганізацыі веснавых палявых работ перад кіраўнікамі паставіў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В.У. Гагалінскі. Іх можна і трэба весці ва ўсіх гаспадарках. Аб'ём работ вялікі ў сувязі са значнымі плошчамі ворыва. Таму нельга дапусціць спазнення з сяўбой. Сярод першачарговых задач названы падрыхтоўка насення, у тым ліку завоз элітнага, выкарыстанне хімічных сродкаў абароны, мінеральных тукаў. Дадзены рэкамендацыі па вырошчванні зернебабовых культур і рапсу, наладцы АКШ, правядзенні падкормкі азімых і па іншых работах. Запатрабавана хутчэй убраць з палёў салому. Увогуле, трэба працаваць на вынік.

Нехапаючыя запчасткі і гаруча-змазачныя матэрыялы завозяцца, запэўніў начальнік аддзела механізацыі райсельгасхарчу А.Д. Мышко. У поле механізатарам трэба выязджаць, але толькі пасля тэхагляду і тэхнічнага абслугоўвання трактараў, наладкі глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў.

Да ўдзельнікаў веснавых палявых работ сфармуляваны наступныя патрабаванні: працаваць увесь светлавы дзень, араць і рыхтаваць глебу ў дзве змены, а для гэтага арганізаваць харчаванне работнікаў, займацца падкормкай азімых і падборам камення, весці сяўбу яравых і падсеў траў, клапаціцца пра рацыянальнае выкарыстанне ГЗМ і ўсіх рэсурсаў. Яравы рапс неабходна пасеяць да пачатку мая і па належных папярэдніках.

Размова пра асаблівасці тэхналогіі сёлетняй сяўбы працягвалася ля пасяўнога агрэгата механізатара М.В. Казачонка з ААТ "Пад'ельцы" на ўскрайку 40-гектарнага поля ў Пестунах. Там на трактары "Беларус-3022" са здвоенымі коламі пасяўным агрэгатам вялася сяўба ячменю гатунку "Бровар". Глеба абагачана каліем у асноўную апрацоўку і азотам—у падкормку. Падвозіў пратручанае насенне на МТЗ-82 з бункерам ад "Палесся" механізатар Г.В. Маляўка.

В.А. Бялько і В.У. Гагалінскі праінструктавалі кіраўнікоў гаспадарак па пытаннях апрацоўкі глебы, падрыхтоўкі і рэгуліроўках пасяўных і глебаапрацоўчых агрэгатаў, выкарыстанні разваротных палос, тукаў, нормах высеву і іншых пытаннях.
Старт масавым палявым работам і сяўбе яравых культур дадзены.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта