Авторизация
 

У вясны павышаныя патрабаванні да палявых работ

+
У весны повышенные требования к полевым работамТрэба заканчваць падрыхтоўку да веснавых палявых работ раслінаводам, не збаўляць тэмпы вытворчасці жывёлаводам—усяму комплексу надзённых клопатаў аграрыяў прысвячаліся раённыя мерапрыемствы 23 сакавіка.
 
Рабочая нарада
Яна праведзена з раніцы на базе ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" пры ўдзеле кіраўнікоў, галоўных аграномаў і механізатараў-сеяльшчыкаў гаспадарак, спецыялістаў галіны раённага звяна. Перад гэтай аўдыторыяй першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.У. Гагалінскі выступіў з дакладам аб патрабаваннях тэхналогіі правядзення веснавых палявых работ і ў першую чаргу непасрэдна сяўбы яравых культур. Прааналізаваў памылкі аграномаў і механізатараў, дапушчаныя ў час папярэдніх пасяўных кампаній.
Затым непасрэдна ля выстраенай на тэрыторыі прадпрыемства тэхнікі выкладчыкі ДУДА "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых" упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання прадэманстравалі рэгуліроўку пасяўных агрэгатаў і машын па ўнясенні цвёрдых мінеральных угнаенняў.

Бяспека і рост прадукцыйнасці 
Комплекс надзённых пытанняў з удзелам кіраўнікоў гаспадарак разгледжаны на далейшым пасяджэнні райвыканкама. Намеснік старшыні райвыканкама        А.І. Баданін праінфармаваў аб фінансавым становішчы вытворчых калектываў. На жаль, страты ў многіх сёлета павялічваюцца. Выйсцем з сітуацыі названы ўмацаванне тэхналагічнай і фінансавай дысцыпліны, строгі разлік выкарыстання ўсіх рэсурсаў. Запатрабавана, каб сельгаспрадпрыемствы "Павяцце", "Наўгароды", "Язна", "Мерыца" і райаграсэрвіс па выніках за паўгоддзе запазычанасці ліквідавалі, а іншыя іх істотна зменшылі. Па гэтых праблемах заслухана інфармацыя начальніка РКЦ-16 "Аграпрамбанка" А.С. Дуброўскай.
Задача гандлю—насычэнне асартыменту тавараў. Дарэчы, гэта аблегчыць і арганізацыю харчавання ўдзельнікаў веснавых палявых работ, што абавязкова трэба забяспечыць.

Аб ходзе выканання Дырэктывы №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", мерапрыемствах па паляпшэнні ўмоў і аховы працы паведаміў спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Р.У. Карпуць, аб падрыхтоўцы да веснавога пажаранебяспечнага перыяду—начальнік РАНС С.У. Слізень. Вызначаны першачарговыя задачы па гэтых напрамках.
Асаблівая ўвага звернута на вынікі работы жывёлаводаў у лютым. Так, сітуацыя з вытворчасцю і рэалізацыяй выпраўляецца, аднак недаравальна марудна: калі за два месяцы адставанне па вытворчасці малака складала 7,3%, то ў лютым толькі 3,3%. Прыкладна такое ж становішча з рэалізацыяй і таварнасцю. Нельга дапускаць зніжэнне пагалоўя статка. Часта крытыка гучала ў адрас кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў ферм ААТ "Наўгароды", "Узмёнскі край", "Міёрскі райаграсэрвіс", КУП "Язна", ВУПКУ "Юбілейны", некаторых іншых гаспадарак. Свае прапановы па выпраўленні становішча выказалі галоўны ветурач М.П. Масал, дырэктар райплемстанцыі А.Б. Клубань. Хаця яны засведчылі, што іншы раз на фермах неабходна зрабіць самае відавочнае—арганізаваць належнае кармленне жывёлы, абагаціць рацыёны бялком, захоўваць тэхналогію.

Райвыканкам запатрабаваў па выніках квартала аднавіць валавую вытворчасць малака да ўзроўню 2015 года пры таварнасці не менш за 90%. Да 1 ліпеня неабходна давесці пагалоўе буйной рагатай жывёлы да мінулагодняга ўзроўню на гэтую дату. А вось графік і планы асемянення матачнага пагалоўя трэба выконваць ужо цяпер. Сярод іншых задач—выйсці на тэхналагічны рэгламент, забяспечыць тэхналогію атрымання высакаякаснага малака і ўтрымання статка, прыняць меры па забеспячэнні ферм уласнымі кармамі.

Практыкум
Як вырашаць надзённыя праблемы ў жывёлагадоўлі, удзельнікі пасяджэння азнаёміліся на практычных занятках на базе комплексу "Карпачова" ААТ "Пад'ельцы". Спецыялісты раённых служб і гаспадаркі прадэманстравалі арганізацыю пакрыцця матачнага пагалоўя, раздою пяршачак, утрымання сысуноў і цялят старэйшага ўзросту.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымку: механізатары ААТ "Міёрскі льнозавод" Юрый Развадоўскі, Часлаў Вішнеўскі і Уладзімір Міснік, якія ў ліку першых паставілі на лінейку гатоўнасці замацаваныя за імі "Беларусы" і ўжо гатовы прыступіць да палявых работ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта