Авторизация
 

Старт палявым работам дадзены

+
Старт полевым работам данСёлета першым на Міёршчыне накіраваўся на палеткі раёна на энерганасычаным "Беларусу" ў счэпцы з пнеўматычнай універсальнай сеялкай механізатар ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" Уладзімір Аляксеевіч Танкавід. Ён распачаў падсеў шматгадовых траў на пасевах азімай пшаніцы.  
 
Трактар аснашчаны спаранымі коламі. Гэта павышае яго праходнасць, змяншае ціск на глебу.
—Распачалі падсеў траў пад зерневую культуру ва ўрочышчы Рускае Сяло на ўчастку, што займае прыкладна 70 гектар. Выязджаем на поле рана, пакуль глеба скавана начным марозікам. Вільгаці хапае і, мяркую, насенне хутка прарасце і восенню парадуе першай зялёнай масай, якую выкарыстаем на корм статку ці на закладку сянажных траншэй.   Уладзімір Аляксеевіч—трактарыст вопытны, не першы сезон працуе з сеялкай. Дарэчы, за ім замацаваны і другі агрэгат—"Лемкен", на ім будзе загортваць у глебу насенне яравога рапсу,—тлумачыць аграном Павел Аляксандравіч Гаравец і выказвае спадзяванне, што пры спрыяльным надвор'і і старанні механізатараў да пачатку мая ўсе пасяўныя работы ў сельгаставарыстве завершаць.
Фота для ілюстрацыі. 
Эліза БЛАЖЭВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта