Авторизация
 

Бацькавай сцежкай

Отцовской тропой Колькі глебы ўзараў і якое сілкаванне ворнага кліну арганікай забяспечыў, ці шмат нарыхтаваў на стойлавы перыяд сенажу і сіласу для грамадскага статка ў складзе корманарыхтоўчага звяна і колькі эталонных гектараў выпрацоўваў штогод…? На гэтыя пытанні трактарыст Іосіф Скавародка з Канахоў ужо не можа даць адказ, бо пайшоў з жыцця, але аднавяскоўцы сцвярджаюць, што за  некалькі дзясяткаў гадоў руплівай працы на "сталёвым кані" механізатар зрабіў нямала. 

 

 

У калгас "Парыжская камуна" (цяпер ААТ "Пад'ельцы") прыйшоў у маладосці і адсюль, калі дасягнуў пенсіённага ўзросту, праводзілі на заслужаны адпачынак. Але самы важны ўнёсак гэтага чалавека ў сельгасвытворчасць—перадача ў спадчыну хлебаробскай прафесіі сыну Уладзіміру, які ўжо трэці дзясятак гадоў шчыруе на палетках, дзе колісь гэтак жа рупліва завіхаўся і яго бацька.
—Вось на такіх самаадданых, прывязаных да вёскі людзях і трымаецца сельгасвытворчасць,—падкрэслівае дырэктар мясцовай гаспадаркі Сяргей Касцюкоў.—Працуе механізатар на "МТЗ-1221". Яго галоўная задача ў гэтыя восеньскія дні—зяблевае ворыва. А яшчэ задзейнічаны ў жывёлагадоўлі. 
—Вясной, у красавіку, у ліку першых Уладзімір Іосіфавіч выехаў на ворны клін з чызелем. Затым на трактары ў счэпцы з МТТ-4 сілкаваў палеткі мінеральнымі ўгнаеннямі. А калі надышла касавіца, транспарціраваў да траншэй зялёную масу,—дадае галоўны эканаміст гаспадаркі Ала Стральчук.
Механізатару, які мае сям'ю, сельгаставарыства выдзеліла ў Пад'ельцах дом сядзібнага тыпу. А гэта яшчэ адзін важны стымул для трывалага замацавання на сяле.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: механізатар ААТ "Пад'ельцы" Уладзімір Скавародка.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

У калгас "Парыжская камуна" (цяпер ААТ "Пад'ельцы") прыйшоў у маладосці і адсюль, калі дасягнуў пенсіённага ўзросту, праводзілі на заслужаны адпачынак. Але самы важны ўнёсак гэтага чалавека ў сельгасвытворчасць—перадача ў спадчыну хлебаробскай прафесіі сыну Уладзіміру, які ўжо трэці дзясятак гадоў шчыруе на палетках, дзе колісь гэтак жа рупліва завіхаўся і яго бацька.—Вось на такіх самаадданых, прывязаных да вёскі людзях і трымаецца сельгасвытворчасць,—падкрэслівае дырэктар мясцовай гаспадаркі Сяргей Касцюкоў.—Працуе механізатар на "МТЗ-1221". Яго галоўная задача ў гэтыя восеньскія дні—зяблевае ворыва. А яшчэ задзейнічаны ў жывёлагадоўлі. —Вясной, у красавіку, у ліку першых Уладзімір Іосіфавіч выехаў на ворны клін з чызелем. Затым на трактары ў счэпцы з МТТ-4 сілкаваў палеткі мінеральнымі ўгнаеннямі. А калі надышла касавіца, транспарціраваў да траншэй зялёную масу,—дадае галоўны эканаміст гаспадаркі Ала Стральчук.Механізатару, які мае сям'ю, сельгаставарыства выдзеліла ў Пад'ельцах дом сядзібнага тыпу. А гэта яшчэ адзін важны стымул для трывалага замацавання на сяле.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

На здымку: механізатар ААТ "Пад'ельцы" Уладзімір Скавародка.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта