Авторизация
 

Весткі з палеткаў

*  У гаспадарках раёна прадаўжаецца сяўба культур, якія будуць аднесены да групы аднагадовых (на кармавыя мэты). Насенне загорнута на 1742 гектарах пры плане 3000. Завяршылі гэтую работу механізатары ААТ "Дрыгучы", "Пад'ельцы", "Любінова", "Міёрскі райаграсэрвіс", "Гвардзейскі" і СУП "Павяцце", а вось у СУП "Цітова" і ААТ "Папшулі" да яе яшчэ не прыступалі. 

 

* Кукуруза павінна заняць адпаведна задання 4990 гектараў. Найбольшая плошча пад яе адведзена ў ВУПКУ "Міёрскі"—580 га, з іх засеяна 338. Кормавытворцам ААТ "Мікалаёўскі" трэба заняць "каралевай палёў" 500 га і ўжо на 405 га шчыравалі сеяльшчыкі. Крыху меншы надзел зойме сіласная культура ў ААТ "Туркова"—450 га, аднак мясцовыя раслінаводы таксама спяшаюцца своечасова завяршыць работу, яны пасеялі зярняткі на 315 гектарах.


* Пад бульбай сёлета 170 гектараў, у тым ліку ва УП "Цтова", ААТ "Туркова" і "Мікалаёўскі"—па 40 га, у ААТ "Пад'ельцы"—30 і ВУПКУ "Міёрскі"—20. Ва ўсіх вышэйназваных гаспадарках клубні ўжо пакладзены ў барозны.


* Азімыя зерневыя займаюць на палетках 10 385 гектараў. Да іх хімпраполкі прыступілі механізатары УП "Цітова", ААТ "Мерыца" і "Узмёнскі край". А за хімапрацоўку яравой збажыны прыняліся хлебаробы ААТ "Дрыгучы", "Туркова", "Гвардзейскі".


* Зыходзячы з аб'ёмаў завезенага ў мясцовыя сельгасарганізацыі насення яравога рапсу, неабходна ім засеяць 3600 гектараў. Ужо заняты крыжакветкавай культурай 3351 га. Самыя вялікія плошчы на 17 мая былі пад ёй у ААТ "Туркова"—363 га (заданне—380 га), "Мікалаёўскі"—350 (400), "Пад'ельцы"—340 (300) га і "Узмёнскі край"—282 (400).


* Другую падкормку азотам азімых збожжавых завяршылі ў 5 гаспадарках: СУП "Цітова"—на плошчы 990 гектараў, ААТ "Чэрасы"—700, "Папшулі"—660, "Міёрскі райаграсэрвіс"—440 і СУП "Павяцце"—595. Трывожная сітуацыя складваецца ў ААТ "Узмёнскі край", дзе з 816 гектараў зерневых паўторна падсілкаваны пакуль толькі 202 га.
(Адпаведна інфармацыі райсельгасхарчу за 17 мая.)
Падрыхтавала
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта