Авторизация
 

Азімыя падсілкавалі, яравыя — сеем

Озимые падкормили , яровые — сеем У сельгаспрадпрыемстве "Цітова" ўся інфармацыя паступае ў дыспетчарскую. Шторанку тут праводзяцца нарады, аналізуюцца вынікі зробленага за папярэдні дзень і ставяцца новыя задачы.

 

— Пра імклівае пашырэнне аб'ёмаў вясенне-палявых работ сведчаць дадзеныя справаздачы, якую кожны дзень адпраўляю ў райсельгасхарч, — расказвае дыспетчар Валянціна Каласёнак. — Напачатку ў зводцы запаўняліся дзве важныя графы — ворыва і вывазка арганікі ад ферм у бурты,а цяпер — каля 20 "калонак".
Пра штодзённае павелічэнне аб'ёмаў работ мясцовых хлебаробаў сведчыць і колькасць тэхнікі на палетках. Першай справай сілкавалі азімыя. Накіравалі на падкормку "Расу", калі яшчэ зранку на глебе трымаліся лёгкія марозікі. Уносіў КАС Анатоль Юршэвіч, а дастаўляў вадкія азотныя ўгнаенні Іван Савуць. Працавалі трактарысты адказна, у выніку ў ліку першых у раёне завяршылі сілкаванне, і ўжо расліны абудзілася, пайшлі ў рост.  '


Озимые падкормили , яровые — сеем — Восенню мы занялі збажыной 990 гектараў, дарэчы, больш чым у нас азімых толькі ў ААТ "Мікалаёўскі", — адзначае галоўны аграном Станіслаў Багдановіч.—Ячмень пасеем на 640 гектарах, рапс — на 370, кукурузу — на 260, авёс — на 80, бабовыя — на 156. Пад аднагадовыя адводзім звыш 200 гектараў і травамі неабходна засеяць 470 га.  
Раслінаводы плануюць укласціся ў аптымальныя тэрміны сяўбы. На жаль, яшчэ перашкаджае пераўвільготненасць глебы. Пакуль трактары з культыватарамі працуюць на больш сухіх участках. Гэтым у ліку першых заняліся Андрэй Комлеў, Аляксандр Шакура, Рыгор Высоцкі, якія працуюць на энерганасычанай тэхніцы. На 9 красавіка пад сяўбу было падрыхтавана 40 гектараў. Да панядзелка, 12 красавіка, плошча пашырылася ў тры разы. Першыя зярняткі загарнуў Анатоль Юршэвіч, які перасеў з кабіны "Расы" ў "МТЗ-1523" і зачапіў трохметровы пасяўны агрэгат. У ліку галоўных мясцовых сеяльшчыкаў—Пётр Маняк, які кіруе трактарам "Беларусь-3022" з АПП-6. Каб паўнавартасна задзейнічаць шыроказахопную тэхніку, трэба дачакацца належнага выспявання глебы на буйнаконтурных участках.


— Сяўбу вяду не першы год, — расказвае Пётр Пятровіч. — Добра асвоіў тэхналогію загортвання насення на шасціметровым АПП-6. Сёлета на трактары памяняў матор, загадзя правёў абкатку. Думаю, "сталёвы конь" не падвядзе, хаця нагрузка на яго вялікая. Глеба ў нас цяжкая, а пасяўны агрэгат аснашчаны не толькі прыстасаваннем для загортвання насення, а і для глебаапрацоўкі.


Озимые падкормили , яровые — сеем Механізатары спадзяюцца на тэхніку, а кіраўніцтва — на механізатараў, ад старання якіх залежаць не толькі тэмпы сяўбы, але і яе якасць. У большасці трактарыстаў — шматгадовы працоўны стаж. У кожнага — свой участак работы, хаця нярэдка, па меры неабходнасці, робяць "перадыслакацыю". Напрыклад, Алег Міклашэвіч, Юрый Кухальскі і Мікалай Кавалеўскі цяпер заняты на ўнясенні арганікі пад яравое ворыва, пасля зоймуцца не менш важнымі справамі.


Кіраўнік раслінаводчай галіны з задавальненнем адзначае, што сёлета сельгаспрадпрыемства атрымала магчымасць паскорыць тэмпы выканання палявых работ — некалькі тыдняў таму купілі ў растэрміноўку дзевяць новых "Беларусаў", у тым ліку тры энерганасычаных. Усяго цяпер у гаспадарцы 8 магутных "цяглавікоў". Новую тэхніку замацавалі за найбольш адказнымі трактарыстамі. Напрыклад, Уладзі-мір Талапіла сеў за руль "МТЗ-1221", а Сцяпану Станкевічу, які да гэтага працаваў на пагрузчыку "Амкадор", даверылі "МТЗ-3022".


— Кажуць, веснавы дзень год корміць, — прыгадвае народную мудрасць аграном Станіслаў Багдановіч.— Таму ў красавіку працаваць трэба асабліва рупліва. Летась мы не атрымалі багатага намалоту зерневых. Адна з прычын—пашкоджанне марозам ячменю на прыдзвінскіх палетках, значную плошчу давялося перасяваць. Спадзяёмся сёлета такія непрыемнасці не напаткаюць. А вось яравы рапс летась парадаваў—намалацілі 670 тон насення пры ўраджайнасці 20,3 ц/га — гэта адзін з лепшых паказчыкаў на Міёршчыне. Цяпер трывожыць забяспечанасць угнаеннямі. Калі не ўдасца папоўніць запасы тукаў, складана забяспечыць высокія намалоты. Турбуемся і пра набыццё дастатковай колькасці хімпрэпаратаў для апрацоўкі пасеваў. Атрымаць добры валавы намалот зерневых і зернебабовых—важная задача, бо маем два буйныя комплексы — дойнага статка і свінагадоўчы. Папаўняць рацыён жывёлы неабходна высокабялковымі кармамі, а найбольш танны — фураж уласнай вытворчасці.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта