Авторизация
 

Галоўнае — каб тэхніка працавала"

"Главное — чтобы техника работала" Усміхаючыся падкрэслівае галоўны інжынер ААТ "Папшулі" Часлаў Медардавіч Хрол і дадае: "Зразумела, што гэта калі апісваць мае абавязкі скарочана. Сачу, каб усё было спраўным, а яшчэ адказваю за ахову працы і тэхніку бяспекі, што вельмі важна на машынным двары".


У гаспадарцы Часлаў Медардавіч працуе з 1981 года, адразу пасля заканчэння сельскагаспадарчага ўніверсітэта. Напачатку маладому спецыялісту было даволі складана асвоіцца на кіруючай пасадзе.
— Я не чакаў лёгкай работы. У сельскай гаспадарцы ўвогуле няпроста працаваць. Добра гэта ведаў на прыкладзе бацькоў, якія шчыравалі ў жывёлагадоўлі,—расказвае Часлаў Медардавіч. — Усе тонкасці дзейнасці засвоіў прыкладна за першыя паўгода, а далей усё пайшло як па накатанай.
Работы інжынерам і механізатарам хапае незалежна ад сезона. Самая "гарачая" пара — падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной і прахаджэнне тэхагляду, і без зладжанай працы калектыву ў тэрмін не ўкласціся. І тут, па сцверджанні галоўнага інжынера, без узаемапавагі даверлівых адносін не пабудаваць:
— На першым месцы — чалавечы фактар. Таму стараюся ніколі не даводзіць справу да канфліктаў і абыходзіцца без пакаранняў. 
Думаецца, такому сумленнаму стаўленню да справы некалі паспрыяла праца на камбайне, за рулём якога Часлаў Медардавіч ездзіў чатырнаццаць год.


Пазней яму, як чалавеку вопытнаму і адказнаму, зноў прапанавалі пасаду галоўнага інжынера, якую ён займае апошнія дзесяць год. Нягледзячы на тое, што час ідзе, усё мяняецца, большасць праблем застаецца: адчуваецца недахоп рабочых рук, а вельмі хочацца амаладзіць кадры, не заўсёды хапае сродкаў на закуп запчастак.
Аглядаючыся на больш чым трыццаць год працоўнага стажу, Часлаў Медардавіч упэўнены, што яму няма на што скардзіцца: "Для мяне важна, што пройдзены час прысвечаны плённай працы".

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта