Авторизация
 

Сеюць збожжа

Хлебаробы сельгаспрадпрыемстваў раёна сёлета адвялі пад азімыя зерневыя культуры 13900 гектараў ворыва і цяпер актыўна працуюць на гэтай плошчы: апрацоўваюць глебу, сілкуюць яе ўгнаеннямі, вядуць сяўбу пшаніцы і жыта.

 

Усё насенне перад загортваннем у  глебу абавязкова пратручваюць, што павышае яго імунітэт супраць захворванняў. Прымаюць меры і для таго, каб засцерагчы пасевы ад пустазелля—уносяць гліфасаты, якімі ўжо апрацавана 6545 гектараў. Асаблівую руплівасць у такой важнай справе праяўляюць раслінаводы ААТ "Пад'ельцы", "Узмёнскі край", "Цітова". "Павяцце", "Туркова" і шэрагу іншых гаспадарак.

 

Першымі ў раёне завяршаюць сяўбу  азімых хлебаробы ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс", дзе  ў адпаведнасці з планавым заданнем зерневыя культуры зоймуць 440 гектараў, з іх 228 га ужо заняты пшаніцай і 188—жытам, што складае 95% да плана. Выдатна зарэкамендаваў сябе ў рабоце на трактары "МТЗ-3022" з пасяўным агрэгатам АПП-6 Мікалай Віктаравіч Казачонак. А другі механізатар-сеяльшчык гэтага ж таварыства Андрэй Іванавіч Александровіч аказвае дапамогу хлебаробам ААТ "Чэрасы", дзе вялікія аб'ёмы работы. Дарэчы, азімыя зерневыя ў трох гаспадарках раёна зоймуць больш за 1000 гектараў: у ААТ "Чэрасы" і "Цітова" — па 1070 га, а ў ААТ "Мікалаёўскі" — 1790 га, прычым, тут ужо загорнута насенне пшаніцы ў глебу на 1132 гектарах — гэта вынік стараннай працы вопытных механізатараў Васіля Аляксеевіча Зелянкевіча, Пятра Мікалаевіча Станкевіча і Валерыя Францавіча Шыманоўскага.

 

Калі арыентавацца на аб'ёмы выкананай работы, то рупліва працуюць і раслінаводы з ААТ "Гвардзейскі" і "Узмёнскі край", "Туркова", дзе ўжо загорнута насенне пшаніцы ў глебу адпаведна на 610, 601 і 572 гектарах. Невыпадкова падчас жніва менавіта ў гэтых сельгаставарыствах штогод механізатары і вадзіцелі займаюць прызавыя месцы ў раёне і вобласці па аб'ёмах намалочанага і перавезенага збожжа.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта