Авторизация
 

Правілы плавання па малочнай рацэ

За мінулы год вытворчасць малака ў гаспадарках раёна зменшылася на 4,2%, яго рэалізацыя — на 8,6%, надой на карову — на 185 кілаграмаў. І гэта пры тым, што ўведзены ў эксплуатацыю дзве даільныя залы (цяпер іх 4), на ўсіх фермах устаноўлены малакаправоды, дастаткова нарыхтавана кармоў.

 

Сёлета за першыя месяцы карэннага пералому ў малочнай жывёлагадоўлі таксама не адбылося. Між тым у краіне пастаўлена задача забяспечыць сярэдні надой на карову ў 7000 кілаграмаў, без чаго немагчыма палепшыць эканамічнае становішча гаспадарак. Гэта рэальна, калі дэталёва захоўваць патрабаванні тэхналогіі па ўтрыманні статка, збалансаваным і паўнацэнным кармленні, даенні, узнаўленні і іншых напрамках. А ў нас сістэма кантролю дырэкцый за работай малочнатаварных ферм склалася хіба што ў ААТ "Дрыгучы", "Туркова", "Мікалаёўскі", "Райаграсэрвіс", "Чэрасы".

 

Каб дасягнуць жаданага выніку, трэба ведаць што і як рабіць. І на першым месцы павінна быць сістэмная дыктатура тэхналогіі, патрабаванні якой — закон. Вось канспектыўна кароткія асаблівасці сучаснай арганізацыі даення кароў. У іх мала прынцыпова новага, але важна ўсё выконваць у комплексе.

 

1. Строга захоўваць распарадак дня, усе работы штодзённа праводзіць у дакладна вызначаны час.

2. Кармленне — толькі па распарадку. Трэба, каб карова з даільнай залы вярталася на свежы корм. А гэта 10-12 падыходаў да кармавога стала.

3. У памяшканнях не павінна быць падлогі, слізкай для статка, асабліва кароў.

4. Пры даенні — пастаянны кантроль за велічынёй вакууму.

5. Статак павінен быць чыстым (чысціня вымя, канечнасцей і тулава; своечасовасць ачысткі стойлаў і выкачкі арганікі і інш.).

6. Дыяметр сасковай гумы — 23 мм.

7. Належная падрыхтоўка кароў да даення, якое павінна праходзіць у спакойнай абстаноўцы і займаць не больш за 1 мінуту, а сам працэс аддачы малака — 4-5 мінут.

8. Адсутнасць затрымак у малакааддачы (тугадойкасць — гэта праблема аператараў) залог здароўя саскоў, папярэджання мастытаў, малога ўтрымання саматычных клетак і высокай якасці малака.

9. Пазбягаць "сухога" даення, на раздоі для гэтага выкарыстоўваць празрыстыя бачкі.

10. Аплату даяркам увязаць з хуткасцю малакааддачы. Добра раздоеная карова заўсёды высокапрадукцыйная.

11. На малакаправодах — ніякіх вёдраў з вадой для падмывання вымя, толькі сурвэткі і растворы.

12. Строга сачыць за мастытамі: а гэта здойванне першых струменяў, субклініка і саматыка. Для гатунку экстра ўтрыманне саматычных клетак не павінна перабольшваць 300 000 ў 1 мл малака.

13. Мінімальны час паміж даеннямі — 4 гадзіны, максімальны — не больш за 12.

14. Выключыць падсосы пры даенні, гэта забруджванне малака мікрафлорай.

15. Падсцілаць здробненай саломай двойчы на дні, калі каровы ў даільнай зале.

16.  Памяншаць час даення і адпраўкі малака на перапрацоўку.

 

Асаблівасці кармлення

 

1. Адсартаваць кароў па фізіялагічным стане. Кожная павінна мець індывідуальную трафарэтку з указаннем сутачнага надою і рацыёну.

2. Рацыён на раздоі павінен быць збалансаваным па пажыўных рэчывах. Для гэтага падабраць лепшыя грубыя і сакавітыя кармы — да 50% патрэбы і 45-50% камбікорму з утрыманнем 20% сырога пратэіну і пры абменнай энергіі 11-11,5 Мдж. На лета для такога статка забяспечыць па 20 сотак на галаву пашаў інтэнсіўнага тыпу. Нарыхтоўваць кармы пры высокім утрыманні энергіі і пратэіну.

3. Асобна штомесяц прэміраваць даярак за раздой і наяўнасць высокапрадукцыйных кароў з дзённым надоем 20 літраў і больш.

4. Работа з пяршачкамі — толькі ў групах раздою з адпаведнай аплатай. Пасля група перадаецца іншай даярцы, для якой прадугледжваюцца меры заахвочвання пры захаванні пагалоўя да наступнай лактацыі і г.д.

5. Кармленне кароў па перыядах лактацыі, пачынаючы з сухастойных, толькі высакаякаснымі кармамі.

 

Арганізацыя кармавога стала

 

Калі статак паядае ўсю кармасумесь, значыць, ён недакармліваецца. Трэба, каб 5-10% заставалася. Карова пасля даення павінна атрымаць свежы корм. А для гэтага раздатчык абавязаны рухацца дакладна па графіку ў кожную секцыю, кожнае памяшканне. Менавіта ад механізатара залежаць надоі.

Статак прывыкае, што трактар дастаўляе свежую порцыю. Каб прастымуляваць карову наведаць кармавы стол, варта выкарыстаць маленькі трактарок для яго падбуртоўкі.

 

Для маленькіх цялятак асабліва важныя першыя два месяцы жыцця. Гэты перыяд можна разбіць на тры этапы ад прыёму малодзіва і да выпрацоўкі ўласнага імунітэту, пераходу з малочных на раслінныя кармы. Адсюль асаблівасці кармлення і догляду. Але важна вытрымліваць схему выпайкі з выкарыстаннем не больш за 400 літраў цэльнага малака за ўвесь перыяд і забяспечваць сярэднясутачныя прывагі ў 800 грамаў і больш. Для гэтага выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі з прымяненнем малочных таксі і аўтамамы.

 

 

У гаспадарках нашага раёна галштанізацыя чорна-пярэстага пагалоўя пачалася яшчэ ў 1984 годзе. Цяпер патэнцыяльная прадукцыйнасць малочнага гурта складае 5902 кілаграмы. Кароў з надоем больш за 6000 кг — 151, 17 дае за 7000. Гэтыя магчымасці трэба выкарыстаць у поўнай меры.

 

Пётр ПЯТРОЎ, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта