Авторизация
 

Берагчы і памнажаць

Стабільную работу ААТ "Туркова" адзначыў і начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько. Толькі трэба дабівацца большага, старанна рыхтавацца да веснавых работ. Стратэгічнай галіной для гаспадаркі застаецца жывёлагадоўля. І тут ёсць магчымасці змяншаць расход кармоў на вытворчасць прадукцыі, нарошчваць продаж малака гатункам экстра.

ААТ "Туркова" па выніках мінулага года названа лепшай гаспадаркай раёна, лідыруе яно і па такому зайздроснаму паказчыку, як сярэднямесячны заробак. У высокіх паказчыках, добрым мікраклімаце ў калектыве Вячаслаў Анатольевіч адзначыў заслугу былога кіраўніка Віктара Іванавіча Сташкевіча. А ўсім разам цяпер трэба берагчы і памнажаць дасягнутае.

 

Дакладна па рэгламенту прайшоў сход акцыянераў ААТ "Туркова". Са справаздачным дакладам выступіў дырэктар А. К. Шокель. Так, ні яго, ні калектыў не можа задавальняць нізкі леташні ўраджай некаторых культур. Аднак і пры гэтым гаспадарка забяспечана фуражным зернем і насеннем, выкананы дзяржзаказ па рэалізацыі збожжа і лёну. А асноўныя грашовыя сродкі атрыманы ад прадукцыі жывёлагадоўлі. Напрыклад, малака рэалізавана 3027 тон. Надой на карову склаў 4786 кг. Самы высокі ён на ферме "Гараўцы" ў Жанны Падкладнёвай — 5144 кілаграмы, а на комплексе "Супорніца" сярэдні надой у 5165 кілаграмаў забяспечылі Вера Галавач, Вера Галавач, Наталія Яшчэня, Зоя Дзямешка і Святлана Лагун. Сярэднясутачныя прывагі ў 622 грамы на рахунку Зоі Сіцько, 567 — у Валерыя Жураўскага, 554 — у Марыны Ставінскай.

Гаспадарка набыла энерганасычаны трактар МТЗ-3522, апырсквальнік ОП-2500 з навігатарам, нямецкі прэс-падборшчык з абмотваннем рулонаў у плёнку, а яшчэ "Дзвіну" для ранняй падкормкі азіміны. На гэтай і іншай тэхніцы занята нямала старанных працаўнікоў. Сярод камбайнераў гэта А. І. Протас, якому зусім мала засталося, каб стаць тысячнікам, на адвозцы зерня на першым месцы В. П. Талапіла, на прасаванні саломы — І. І. Шаўчонак, на яе ўборцы — У. А. Дуброўскі, на ворыве — А. А. Прашкевіч.

Пры нарыхтоўцы кармоў вызначыўся на камбайне КВК С. І. Алеська, а на касьбе — В. І. Сташкевіч, прыгатаванні сена — І. І. Шаўчонак, зграбанні і варашэнні — В. І. Якубаў, сціртаванні — У. А. Дуброўскі. 5547 тон зялёнай масы перавёз А. У. Станкевіч, яе ўшчыльненнем старанна займаўся П. А. Заяц.

У наступным годзе трэба павялічыць усе паказчыкі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, напраклад, сярэдні надой на карову павінен дасягнуць 5500-6000 кілаграмаў. Аднак не менш важна зрабіць гэта з мінімальнымі матэрыяльнымі і фінансавымі выдаткамі. У Супорніцы намячаецца ўзвядзенне кароўніка, трэба закончыць траншэю для кукурузнага сіласу. Пададзена заяўка на пяць індывідуальных домікаў сядзібнага тыпу. А перад усім неабходна забяспечыць самаакупную работу.

Справаздачу перад акцыянерамі зрабіла старшыня назіральнага савета Н. А. Янушонак. С. В. Талапіла, якая ўзначальвала рэвізійную камісію, адзначыла недахопы пры афармленні дакументаў у будаўніцтве і жывёлагадоўлі. Праінфармавала аб сітуацыі па фінансавых пытаннях галоўны бухгалтар Н. С. Кузьміч. Усе лічбы гадавой справаздачнасці запомніць цяжка, а вось што гаспадарка не мае запазычанасці па падатках і іншых паказчыках, было успрынята аўдыторыяй станоўча.

На сходзе акцыянераў абноўлены склад назіральнага савета і рэвізійнай камісіі. Для яго ўдзельнікаў падрыхтаваны канцэрт. Лепшым працаўнікам уручаны прэміі і падарункі. Урачыста праведзены на пенсію Зоя Аляксандраўна Сіцько, Святлана Антонаўна Талапіла, Аляксандр Аляксандравіч Голуб, Алег Сцяпанавіч Дытко і Валянціна Сяргееўна Яроменак.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта