Авторизация
 

Еўраатэстацыя

10-12 лютага ў раёне праходзіла еўраатэстацыя гаспадарак раёна на права вырошчвання насення крыжакветкавых культур для Віцебскага МЭЗа з наступнай рэалізацыяй атрыманай прадукцыі ў краінах Еўрасаюза. Трэба сказаць, што ў рамках гэтага пілотнага праекта гонар Віцебшчыны абаранялі Верхнядзвінскі раён і наш Міёрскі. Справа новая, у многім нязведаная, ды і не вельмі танная: за ўдзел у ёй МЭЗ заплаціў за кожную гаспадарку па 4-5 тыс. еўра.

 

З 17 гаспадарак раёна яшчэ на стадыі папярэдняй праверкі гатоўнасці Віцебскі МЭЗ не дапусціў да атэстацыі ААТ "Дрыгучы", "Мікалаёўскі", "Наўгароды" і ВУПКУ "Юбілейны", у якіх выяўлены пэўныя недапрацоўкі па пытаннях бухгалтарскага ўліку і ўтрымання складскіх памяшканняў. Трэба сказаць, што такое мерапрыемства праводзіцца штогод і гэтыя гаспадаркі маюць час для выпраўлення недахопаў, але ўжо ў 2015-ым.

 

Нямецкія спецыялісты, а менавіта яны прадстаўлялі Еўрасаюз, выбралі для наступнага аўдыту сярод іншых сельгаспрадпрыемстваў ААТ "Папшулі", "Любінова", "Мерыца" і УП "Павяцце". Гэтыя гаспадаркі вытрымалі выпрабаванне, што дало магчымасць атрымаць станоўчыя адзнакі астатнім. А праверкі насілі ўсеабдымны характар, яны закранулі не толькі агранамічную дакументацыю, але і бухгалтарскі ўлік, ахову працы і тэхніку бяспекі, прыродаахоўныя мерапрыемствы, парадак захавання і выкарыстання сродкаў хімабароны раслін, нават выкананне калектыўных дагавароў, вядзенне журналаў па зваротах грамадзян. Тым больш прыемна, што да іх належным чынам падрыхтаваліся кіраўнікі гаспадарак, калегі-аграномы, работнікі бухгалтэрый, інжынеры. Усім ім словы шчырай удзячнасці.

 

Віктар ГАГАЛІНСКІ, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта