Авторизация
 

Чарнявыя, бялявыя, з шаўкавістымі грывамі

Чёрные, белые, с шелковистыми гривами
Адпаведна старажытнакітайскага каляндара, 2014-ы лічыцца годам Каня. Хочаце даведацца пра характар і манеры паводзін сімвала года? Тады наведайце конеферму, паназірайце за гэтымі дзіўнымі жывёламі і адкрыеце нямала цікавага пра іх. Але памятайце, што конь выдатна запамінае добрае і дрэннае абыходжанне з ім. Ласкавае і клапатлівае стаўленне чалавека заўсёды выклікае ў яго станоўчую рэакцыю ў адказ: даверлівасць, прыхільнасць, паслухмянасць, безадмоўнасць у працы, гатоўнасць верна служыць.

 

Гэтая жывёла не раз даказала сваю адданасць і вернасць чалавеку, і за шматлікія стагоддзі набыла розныя прафесіі, якія заўсёды былі неабходныя людзям. Напрыклад, у сельскай мясцовасці яна замяняе тэхніку пры апрацоўцы агародаў, транспартыроўцы грузаў, яе выкарыстоўваюць і як сродак перамяшчэння.

 

У сельгаспрадпрыемствах раёна налічваюцца 362 кані. Летась іх было 388, а гадоў дзясятак назад — у два разы больш. Жывую цяглавую сілу  раней шырока выкарыстоўвалі на жывёлагадоўчых фермах для транспартыроўкі кармоў. Цяпер гэтую работу выконваюць трактары, а таму і ўтрымліваць вялікае пагалоўе коней для вытворчых  патрэб няма неабходнасці. А ў іншых мэтах гэты статак не выкарыстоўваецца, хаця, магчыма, варта было б падумаць і пра новыя "прафесійныя прызначэнні" такой высакароднай і прыгожай жывёлы,  якая многім сімпатычная.

 

Найбольш коней у ВУПКУ "Міёрскі" — 53, ААТ "Мікалаёўскі" — 35, ААТ "Папшулі" — 24, ААТ "Узмёнскі край" — 23. А першынствуе па іх колькасці ААТ "Пад'ельцы", дзе у агульным табуне ажно 55 жывёлін — чарнявых, бялявых, пярэстых і буланых. Дарэчы, ёсць тут і самая вялікая ў раёне конеферма, дзе ўтрымліваюцца жаробкі з маладняком і статак, які яшчэ трэба прывучыць да работы. Гаспадарыць там ужо 15 гадоў клапатлівы і вельмі сумленны работнік — Генадзь Міхайлавіч Шокель, які пагадзіўся напярэдадні наступаючага года Каня паўдзельнічаць у "фотасесіі" разам са сваімі падапечнымі.

 

На здымку: прыпаднесены конюхам ААТ "Пад'ельцы" Г. М. Шокелем рамонак выклікаў цікавасць у прыгажунь Назіры, Каштанкі і Журы.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта