Авторизация
 

Рукам каваля падуладны метал

Рукам коваля подвластен металл
Каваля Мікалая Іванавіча Чарвінскага з Чэрасаў добра
ведаюць не толькі ў аграгарадку і навакольных вёсках. За 22 гады работы ля горна і накавальні ён многім дапамог, шмат рознай работы выканаў. Напярэдадні Новага года і мы вырашылі наведацца да гэтага спецыяліста сельгасвытворчасці. А папярэдне зрабілі заказ: выкаваць з металлу падкову.

 

Каваль здзівіўся:

— Я чакаў, што напярэдадні Новага года закажаце выкаваць елачку, прыгожую хваёвую галінку, аленя з санкамі ці якую-небудзь іншую зімовую фігуру. А вы просіце падкову… Увогуле, за сваё жыццё я нямала коней "абуў". Раней жа такой цяглавай сілы і ў сельскай гаспадарцы, і на прыватных падворках было шмат. А паспрабуй зімой на ферме на непадкаванай кабылцы з павозкай, гружанай сенажом ці сіласам, пад горку ў галалёд падняцца?! Адно мучэнне, можна і каня пакалечыць. Таму ўсе стараліся да пачатку зімы зрабіць жывёле "набойкі на башмаках".

 

Цяпер жа такой сілы ў вёсках засталося вельмі мала, і зімы сталі больш лёгкімі. Апошні раз звярталіся да мяне ў прыватным парадку з просьбай падкаваць каня два гады назад. Заказчыкам быў цыган з Міёр. Паехаў дадому ён задаволены. А ў каня, калі бег па гравійцы, толькі іскры з-пад капытоў сыпаліся. Больш чым за два дзесяцігоддзі давялося шмат розных "туфелек" чатырохногім буйнагрывістым прыгажунам і прыгажуням прымерыць і спецыяльнымі цвічкамі замацаваць на капытах. Самы маленькі памер падковы — нулявы, — быў у жаробачкі на мясцовай ферме. А самы вялікі — чацвёрка, — у каня з Наталіны. Гэты гігант важыў каля 900 кілаграмаў.

 

— Мікалай Іванавіч, нікога падкоўваць мы не збіраемся! Проста хочацца паназіраць за працай каваля ля горна і накавальні — такое ж цяпер не паўсюдна ўбачыш, бо людзей Вашай прафесіі амаль не засталося. Просім выкаваць менавіта падкову, бо гэта важны святочны атрыбут 2014-га. Адпаведна кітайскаму каляндару наступае год Каня. Хто ведае, можа выкаваная Вамі падкова прынясе шчасце, нездарма ж яе вешаюць над дзвярыма на ўваходзе ў дом.

 

Папрасілі дазволу наведацца ў "гарачы цэх" каваля загадзя, мяркуючы, што яму спатрэбіцца шмат часу, каб распаліць горн і нагрэць жалеза. Аднак Мікалай Іванавіч шчыра засмяяўшыся, растлумачыў, што "кузня" яго не стаіць на водшыбе вёскі, як гэта было ў даўнія часы, не закурадымлена, і агонь у горне не трэба доўга раздзьмухваць спецыяльнымі мяхамі.

 

У гарачым цаху

 

Рукам коваля подвластен металл
У тым, што прафесія каваля стала больш цывілізаванай, пераканаліся мы, калі на наступны дзень завіталі да сельскага майстра. Аказалася, што яго рабочае месца — гэта прасторны цэх у мехмайстэрні сельгаставарыства.

 

— А вялікія кавальскія мяхі цяпер замяняе маленькі вентылятар, які за некалькі секунд раздзімае полымя, — кажа М. І. Чарвінскі і дэманструе абсталяванне ў дзеянні. Калі антрацыт запылаў, каваль паклаў у яго халоднае жалеза, а праз некалькі хвілін дастаў з распаленага вугалю гарачы і плаўкі чырвоны метал, паклаў на накавальню і лоўкімі ўдарамі молата пачаў фарміраваць патрэбны нам "навагодні аксесуар".

 

— Калі бачылі ў кіно, іншы раз кавалі для сплюшчвання тоўстага металу падчас выкоўвання якой-небудзь металічнай дэталі карыстаюцца вялізнам молатам. А ў мяне ёсць электрамолат, у якім сіла ўдару ў сотні разоў большая. Пра такую тэхніку даўней маглі толькі марыць, — зазначае субяседнік, ківаючы ў бок устаноўленага непадалёку ад накавальняў агрэгата.

 

Майстар спрытна дэманстраваў сваю віртуознасць у рабоце. У гэты час весці дыялог  з ім было складана: гук молата заглушаў голас і пакуль Мікалай Іванавіч гаварыў, метал у халодным памяшканні хутка астываў, яго зноў і зноў даводзілася класці ў агонь. Таму каб пагутарыць, вырашылі работу часова прыпыніць.

— Нярэдка, калі ламаюцца дэталі, прылады ці прыстасаванні, даводзіцца брацца за справу і вяртаць іх "да жыцця". Паглядзіце, колькі ў майстэрні тэхнікі і інвентару. А колькі абсталявання на фермах, зернесушылках?! І ўсё з жалеза, якое з цягам часу губляе трываласць, не вытрымлівае нагрузкі. Многія работы па рэстаўрацыі дэталяў выконваю разам з токарам Баляславам Багуслававічам Федуковічам. З ім шмат гадоў разам працуем. Адметна, што не толькі работа нас звязвае, мы ж і нарадзіліся ў адзін дзень! — кажа М. І. Чарвінскі. — За дапамогай іншы раз з суседніх гаспадарак і з гарадскіх арганізацый у наша сельгаставарыства звяртаюцца.

 

Рукам коваля подвластен металл
А паглядзіце на агароджу вакол майстэрні, на металічныя "пралёты" ля абеліска загінулым воінам, на карункі ў казырках над уваходнымі дзвярыма адміністрацыйнага будынка ААТ «Чэрасы» і Дома культуры.

 

Рукам коваля подвластен металл
У творчай скарбніцы вясковага майстра вытанчаных работ нямала. Такой творчасцю ён любіць займацца ў вольны ад асноўнай работы час. Выкоўвае і розныя элементы металічнага дэкору дваравых тэрыторый і хатняга інтэр'ера. Вырабляе металічныя вазы для кветак, падсвечнікі, пярылы для лесвіц, ножкі для лавачак, каліткі, паштовыя скрыні...

 

Каваль дастаў з паліцы кнігу і прапанаваў паглядзець на шматлікія малюнкі каваных вырабаў.

— Гэта добры падарунак мне ад цешчы на дзень нараджэння. Тут можна пачэрпнуць шмат цікавага і карыснага. Прывозіць цікавыя зкскізы па вырабе некаторых металічных форм для афармлення прысядзібнага дызайну і дачка Маргарыта, якая працуе архітэктарам у Віцебску.

 

Без кузні не магу

 

— Пасля заканчэння СШ №2 вучыўся ў Друйскім СПТВ на экскаватаршчыка. Падчас службы ў арміі замацаваў атрыманыя ў вучылішчы веды і навыкі на практыцы. Працаваў на каўшовай тэхніцы і ў сельгаставарыстве. З маім удзелам пабудавана тут большасць унутрыгаспадарчых дарог. Шчыраваў, дарэчы, і на ўзвядзенні вось гэтага грандыёзнага будынка майстэрні. На экскаватары добрыя грошы зарабляў. Аднак у душы была мара, да якой я крочыў шмат гадоў — стаць кавалём. Я ж (смяецца) вырас у кузні!

 

Нарадзіўся Мікалай Іванавіч у вёсцы Сухавержжа, а паблізу, у Маляўках, была кузня, дзе працаваў кавалём яго бацька Іван Апанасавіч. З маленькіх гадоў хлопчык быў побач з ім. Будучы падлеткам ужо мог самастойна каваць. Бацька пайшоў з жыцця вельмі рана — у 48 гадоў. Памёр прама ў кузні. Усе яго асабістыя кавальскія інструменты перайшлі ў спадчыну сыну. І калі ў Чэрасах  стары каваль Якім Віктаравіч Шокель пайшоў на пенсію, М. І. Чарвінскі папрасіўся на яго месца.

 

Не так даўно Мікалаю Іванавічу зрабілі сур'ёзную аперацыю ў анкалагічнай бальніцы. Але хвароба не стала перашкодай у рабоце, хаця медыкі рэкамендавалі ад яе адмовіцца

— Не магу я без "сваёй" кузні. Не пярэчаць мне і ў сям'і, бо ведаюць, што гэтая работа дае мне сілы.

 

Жонка Мікалая Іванавіча Марыя Пятроўна да нядаўняга часу працавала аператарам на комплексе па адкорме БРЖ. Цяпер гаспадарыць дома. Вельмі клапатлівая і дбайная гаспадыня, вяжа, шые, кулінарка выдатная. У сям'і Чарвінскіх чацвёра дзетак. Старэйшыя Маргарыта, Вікторыя і Іван як кажуць, выйшлі на самастойны жыццёвы шлях, атрымалі прафесіі і працуюць. А вось самая маленькая Лізачка яшчэ школьніца, вучыцца ў СШ №3, радуе бацькоў сваімі здольнасцямі і поспехамі.

 

— Сям'я Чарвінскіх вельмі працавітая і дружная, — адзначаюць аднавяскоўцы і заўважаюць, што гаспадар дома, Мікалай Іванавіч — чалавек вельмі актыўны, няўрымслівы, стараецца жыць не ўчарашнім днём, а заўтрашнім.

 

Сам каваль занепакоены тым, што моладзь не праяўляе цікавасці да кавальскай справы. А таму ёсць вялікая верагоднасць, што ў будучым кузня будзе зачынена. А можа падкова, выкаваная напярэдадні года Каня, усё ж прынясе ўдачу?! Хай кавальскае рамяство ў нашай мясцоваці перадаецца ў спадчыну, і горны ў кузнях ніколі не гаснуць.

 

На здымках: каваль ААТ "Чэрасы" М.І. Чарвінскі за работай і яго вырабы.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта