Авторизация
 

Дапамагае старанне

Помогает старание
Ферма "Навасёлкі" ААТ "Мікалаёўскі" ў атачэнні будаўнічых матэрыялаў: наўкола бетонныя блокі і пліты,  розныя канструкцыі.
Заканчваюцца работы па ўзвядзенні арачніка для бяспрывязнага ўтрымання жывёлы, будзе працягвацца рэканструкцыя іншых памяшканняў.  Але і ў такіх умовах жывёлаводы імкнуцца дабівацца нядрэнных вынікаў. У першую чаргу гэта адносіцца  да калектыву даярак, які даглядае дойны гурт у кароўніку №3. На раённых урачыстасцях да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі менавіта ён прадстаўляў ААТ "Мікалаёўскі".

 

Лепшы вынік па надоях у Наталлі Жук. За дзесяць месяцаў яна надаіла па ;:) кг малака ад каровы ў сваёй групе. На сяброўку раўняюцца Валянціна Мядзелец, Наталія Рамашка, Таццяна Атміновіч. Амаль адначасова яны выбралі некалі такую патрэбную для вёскі прафесію і вось ужо больш двух дзясяткаў гадоў працуюць побач. Сяброўскае спаборніцтва дабаўляе плёну — растуць надоі. Усё малако адпраўляецца на перапрацоўку гатункам экстра.

 

А пра тое, што неабходна для поспеху, расказвае загадчыца фермы Тамара Міхайлаўна Балаш. Яна сцвярджае: рабочая атмасфера ў калектыве заўсёды, кармоў хапае, каровы выдатныя, бо даяркі іх самі для сябе падабралі і раздаілі. І яшчэ вельмі патрэбная рэч, якая знітоўвае ўсё пералічанае—старанне. Яго даяркам таксама не займаць.

Рана пачынаецца рабочы дзень на ферме. Да 5 гадзін збіраюцца даяркі, пачынаецца кармленне статка, уключаюцца даільныя апараты. І так будзе тройчы на дні, кожны раз заструменіць у закрыты халадзільнік высакаякасная "экстра".

 

На здымку: лепшы калектыў даярак ААТ "Мікалаёўскі" з фермы "Навасёлкі" ў складзе Таццяны Атміновіч, Наталлі Рамашка, Наталлі Жук і Валянціны Мядзелец.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта